Браўлін: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
untagged isolated.
Радок 4:
 
== Падзеі ==
Згадваецца ў «Жыціі Стэфана Суражскага», у аповедзе пра 3-е з 4-х пасмяротных цудаў Св. Стэфана, дзе вядзецца пра ўварванне ў [[Крым]] ад [[Херсон]]аХерсанеса да [[Керч]]ы вялікага «войска рускага» з «Ноўгарада» на чале з Браўлінам. Было гэта няшмат гадоў па смерці Стэфана, т. б. па 787 годзе. Русь пасля 10-тыднёвай аблогі захапіла Сураж (грэч. ''Σουγδαΐα'', цяпер [[горад Судак|Судак]]). Браўлін уварваўся ў царкву Св. Сафіі, дзе спачывалі рэшткі Стэфана, і пачаў рабаваць грабніцу святога. Раптам князем-язычнікам апанавала хвароба: ''«абярнуўся твар яго назад, і лежачы пену выдзяляў»''. Церпячы пакуты, Браўлін распавёў дружыннікам, што пакараны Св. Стэфанам за апаганьванне царквы, загадаў вярнуць царкоўную маёмасць і пазваць святароў, каб ахрысціцца. Разам з князем ахрысцілася і яго дружына. Па хрышчэнні, якое чыніў пераемнік Стэфана суражскі архіепіскап Філарэт, Браўлін вылечыўся і, вызваліўшы палонных хрысціян, пакінуў Сураж.
 
== Крыніцы ==