Браўлін: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 16:
[[Арыст Арыставіч Кунік|А. А. Кунік]] спачатку звязваў апавяданне Жыція з чарнаморскім паходам Аскольда і Дзіра, лічыў Браўліна скандынавам, адным з военачальнікаў іх дружыны. Пазней Кунік меркаваў, што апавяданне пра паход Браўліна ёсць зменены апавяданне пра паход кн. Уладзіміра на Корсунь. Шматлікая група даследчыкаў звязвала паход Браўліна з г. зв. Паўднёвай, або Чорнаморскай, Руссю ([[Яўген Яўсігнеевіч|Я. Я. Галубінскі]], [[Георгій Уладзіміравіч Вернадскі|Г. У. Вернадскі]] і інш.). [[Васіль Рыгоравіч Васільеўскі|В. Р. Васільеўскі]] лічыў Браўліна і яго дружыну крымскімі готамі, якія прыйшлі з Таўрычаскага Ноўгарада, т. б. Неапаля Скіфскага, вядомага з антычных крыніц. Савецкія гісторыкі ([[Мітрафан Васілевіч Леўчанка|М. В. Леўчанка]], [[Барыс Аляксандравіч Рыбакоў|Б. А. Рыбакоў]] і інш.) лічылі, што паход на Сураж здзейснілі ў пач. [[IX стагоддзе|IX ст.]] гіпатэтычныя кіеўскія славяна-русы. Кунік высунуў яшчэ адну гіпотэзу, якая была прызнана многімі даследчыкамі, звязаўшы імя Браўліна з найменнем мясцовасці Бравала (шведск. ''Bråvalla''), дзе ў [[VIII стагоддзе|VIII ст.]] адбылася бітва, прычыніўшая вызваленне Швецыі ад дацкага панавання.
 
Арыгінальную этымалогію імя Браўліна прапанаваў акадэмік [[Алег Мікалаевіч Трубачоў|А. М. Трубачоў]], які вазводзіў гэтае імя да індаеўрапейскага '''''{{nobr|pravlin (d)}}''''' — «раздаўлены, пераможаны»<ref>Indoarica в Северном Причерноморье. — М., 2002. С. 88-90</ref>. Аднак практычна ўсе сучасныя даследчыкі бачаць у паходзе Браўліна на Сураж эпізод агульнаеўрапейскай экспансіі нарманаў у VIII—X стст., бо слова «рускі» (калі яно сапраўды было ў грэчаскім тэксце, які не захаваўся, а не з'яўляецца пазнейшай устаўкай) у кантэксце VIII—IX стст., паводле крыніц, датычылася не славян, а скандынаваў. [[Амельян Прыцак|А. Прыцак]] ўу працы, прысвечанай Жыцію Св. Стэфана, тлумачыць словы «войска рускае» і «з Ноўгарада» прыпіскай аўтара рускага тэксту, якім ён лічыць вядомага агіёграфа Пахомія Лагафета (XV ст.).
 
{{зноскі}}