Армянскае нагор’е: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Прырода: вікіфікацыя
Радок 26:
 
== Прырода ==
Паверхня — спалучэнне лавава-туфавых пласкагор'яў і плато вышынёй 1500 — 3000 м з міжгорнымі ўпадзінамі і далінамі. Шэраг хрыбтоў (Арсіянскі, Агрыдаг, Джавахецкі, Вардэнінскі) утвораны ланцугамі вулканаў. Найбольшыя ўпадзіны: Арарацкая, Эрзурумская, Мушская і інш.; дно некаторых упадзін занята азёрамі [[возера Ван|Ван]], [[Севан]], [[Урмія]] (Рэзайе). Вулканічныя конусы (Сюпхан — 4434 м, [[Арагац]] — 4090 м і інш.) і лававае покрыва ўтварыліся ў неагене і чацвярцічным перыядзе. Невулканічныя хрыбты: [[Зангезурскі хрыбет|Зангезурскі]], Паландзёкен, Бінгёль, Аладаг, Карадаг, Машудаг, Карабахскі і інш. Карысныя выкапні: нафта, мыш'як, медзь, храміты, жалезная руда, поліметалічныя руды, каменны вугаль, каменная соль; мінеральныя і тэрмальныя крыніцы.
 
Клімат Армянскага нагор'я субтрапічны кантынентальны. Сярэднія тэмпературы студзеня ад -3 да -15°С, ліпеня ад 15 да 20°С (у катлавінах 25°С). Гадавая колькасць ападкаў на заходніх схілах 1000 мм і больш, у катлавінах 500-700 мм, на ўсходзе 300-500 мм. На Армянскім нагор'і пачынаюцца рэкі [[Еўфрат]], [[рака Тыгр|Тыгр]], [[рака Кура|Кура]], [[рака Аракс|Аракс]].