Розніца паміж версіямі "Асірыс"

25 байтаў дададзена ,  5 гадоў таму
др
вырашэнне неадназначнасцей using AWB
др (выдал. шаблона, replaced: {{Link GA| → {{subst:Void| using AWB)
др (вырашэнне неадназначнасцей using AWB)
Згадваецца ў [[Старажытны Егіпет|старажытнаегіпецкіх]] тэкстах як старэйшы сын бога неба [[Геб]]а і багіні зямлі [[Нут]], а таксама брат і муж багіні Ісіды. Быў адным з чатырох багоў, якія ў першапачатковыя часы пачаргова жылі на зямлі, сярод людзей, і кіравалі Егіптам, як фараоны. Узначальваючы [[Егіпет]], ён адвучыў людзей ад дзікага ладу жыцця, [[канібалізм]]у, навучыў сеяць культурныя расліны ([[Полба|полбу]] і [[ячмень]]), садзіць вінаграднікі, гатаваць [[віно]] і [[піва]], а таксама здабываць медную і залатую руду. Ён навучыў людзей медыцыне, будаўніцтву гарадоў, усталяваў культ. Амбіцыёзны і зайздрослівы бог пустыні [[Сет, міфалогія|Сэт]] — малодшы брат Асірыса — пажадаў кіраваць замест яго і прыдумаў спосаб знішчыць брата. Сэт наведаўся разам з 72 зламыснікамі на пір, які спраўляў Асірыс, загадаў унесці прыгожую скрыню (відавочна, [[саркафаг]]) і абвясціў, што гэтая рэч будзе падаравана таму, каму падыйдзе паводле памераў. Калі Асірыс лёг у скрыню, служкі Сэта закрылі яе, залілі свінцом і кінулі і [[Ніл]]. Плынь прыцягнула саркафаг да берага, і куст верасу, які там рос, ахапіў яе сваімі галінамі.
 
Багіня Ісіда, жонка Асірыса, знайшла труну з целам мужа. Яна цудоўным чынам выцягнула з яго схаваную жыццёвую сілу і зачала ад мёртвага мужа сына — бога [[Гор, міфалогія|Гора]]а. Пахаваўшы цела Асірыса, яна пасялілася ў балотах [[Дэльта Ніла|дэльты Ніла]] і там выхавала свайго сына. Калі Гор падрос, ён пачаў змагацца з Сэтам. Спачатку ён пацярпеў паразу і нават згубіў адно вока — чароўнае [[Вока Гора]], але затым поспех перайшоў на яго бок. Ён перамог Сэта, адабраў згубленае вока, якое даў праглынуць мёртваму бацьку. Асірыс ажыў, але не пажадаў заставацца на зямлі і пакінуў трон Гору, а сам стаў кіраваць замагільным светам.
 
Паводле іншай версіі міфа Сэт не замкнуў Асірыса ў скрыні, а рассек на 14 частак і раскідаў па ўсяму Егіпту. Ісіда сабрала ўсе часткі і пахавала. [[Плутарх]] у трактаце [[Аб Ісідзе і Асірысе|«Аб Ісідзе і Асірысе»]] спалучае абедзве версіі: Сэт нібыта распраўляецца з Асірысам двойчы. Паводле некаторых версій, Асірыса ажывіў не Гор, а Ісіда (сама, або з дапамогаю сястры [[Нефтыда|Нефтыды]]). Пахаванне Асірыса прыпісвалася то Ісідзе, то [[Анубіс]]у.
 
{{Рэлігія Старажытнага Егіпта}}
 
 
 
[[Катэгорыя:Старажытнаегіпецкія багі]]
64 554

праўкі