Бюст Філіпа Араба: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вырашэнне неадназначнасцей using AWB
Радок 15:
}}
 
'''Бюст Філіпа Араба''' — адзін з лепшых партрэтаў [[Рымскія імператары | рымскіх імператараў]], створаны з мармуру ў [[III ст.|III ст. н.э.]] Захоўваецца ў калекцыі Эрмітажа
 
Да нашага часу дайшло каля дзесяці партрэтаў [[Рымскі імператар|рымскага імператара]] [[Філіп Араб|Філіпа Араба]], якія захоўваюцца ў найбуйнейшых музеях свету. [[Бюст, скульптура|Бюст]] з Эрмітажа адлюстроўвае моцнага буйнога чалавека з простым, грубым тварам. Яго вялікая, амаль прамавугольная галава і мускулістая шыя ляжаць на шырокіх плячах. [[Туніка]] і [[Тога, адзенне|тога]] ўтвараюць мноства разнанакіраваных глыбокіх складак. Велічыня бюста надае партрэту ўрачысты і імпазантны характар. Такое рашэнне бюстаў характэрна для другой чвэрці і сярэдзіны III стагоддзя.
 
Партрэт Філіпа Араба стаіць у шэрагу такіх цудоўных рэалістычных помнікаў другой чвэрці III стагоддзя н.э., як скульптурныя партрэты Максіміна Фракійца, Бальбіна і іншых. Тая ж лепка формы буйнымі скульптурнымі масамі, акцэнтаванне асноўных рысаў твару за кошт адмовы ад усіх другарадных дэталяў. Валасы паказаны агульнай масай, расчлянёнай мноствам прамых насечак, якія ствараюць уражанне густых кароткіх прамых валасоў. Яны добра падкрэсліваюць форму чэрапа. Скульптар паказаў шышкаваты [[лоб]], зрэзаны глыбокімі [[маршчына]]мі, надброўныя дугі, якія моцна выступаюць, і ссунутыя [[бровы]], якія ўтвараюць вертыкальныя маршчынкі над пераноссем. Добра прапрацаваны скулы, якія падкрэсліваюцца запалымі [[шчака|шчокамі]]. Ад шырокага носа ўніз, да вуглоў [[рот]]а праходзяць глыбокія складкі.