Стратэг: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — ru:Стратег
 
др вырашэнне неадназначнасцей using AWB
Радок 1:
{{перанакіраванне|стратэгі|Стратэг, значэнні}}
[[Выява:Greek strategist Pio-Clementino Inv306.jpg|thumb|280px|[[Бюст, скульптура|Бюст]] невядомага грэчаскага стратэга.]]
'''Стратэг''' ({{lang-el|στρατηγός}} — [[ваявода]], [[военачальнік]], [[вайскавод]], ад στρατός — [[войска]] і ἄγω — весці, вяду) — у старажытнагрэчаскіх гарадах-дзяржавах [[галоўнакамандуючы]] войскам з паўнамоцтвамі распараджацца фінансамі і чыніць [[суд]] у даручаным яму войску, а таксама будаваць знешнія адносіны ў межах, неабходных для дасягнення задач, пастаўленых перад даручаным яму войскам.
 
Радок 8:
[[Пасада]] стратэга была паўсюднай: так, мы маем звесткі пра існаванне яе ў іанійскіх гарадах [[Малая Азія|Малой Азіі]] (у канцы [[VI]] стагоддзя), у [[горад Аргас|Аргасе]], дзе было 5 стратэгаў, у Сіракузах, Беотыі, і гэтак далей; акрамя таго, згадваюцца стратэгі як кіраўнікі саюзаў (аркадскага, акарнанскага, эпірскага, [[Ахейскі саюз|ахейскага]], [[Эталійскі саюз|эталійскага]], фесалійскага і іншых).
 
У Афінах [[стратэгія]] была вышэйшай дзяржаўнай пасадай дзякуючы магчымасці ўплываць на заканадаўства і праву займаць пасаду некалькі разоў запар (напрыклад, [[Перыкл]] быў стратэгам запар 15 гадоў<ref>[http://sv-scena.ru/athenaeum/drevnyaya-grecziya.glava-14-afinskaya-demokratiya-pri-perikle.Razdel-1-2-1-99-95.html Старажытная Грэцыя. Афінская дэмакратыя пры Перыкле]</ref>, [[Факіён]] — 45 раз на працягу жыцця). З часу [[Клісфен]]ава заканадаўства стратэгаў было, па колькасці [[Філа|філаўфіла]]ў, дзесяць, і гэта колькасць утрымлівалася, пакуль існавала [[калегія]] (да 52 ці 42 г. да н.э.). Акрамя звычайнай кваліфікацыі, якая прад'яўлялася да ўсіх афінскіх [[магістрат]]аў, стратэг павінен быў мець уласнасць у Атыцы (пры [[Дракан, грэчаскі заканадавец|Драканце]] — не менш за 100 мін) і законных сыноў ва ўзросце не маладзей за 10 гадоў.
 
У стратэгі выбіраліся звычайна асобы старэйшыя за 40 гадоў. Пры Клісфене стратэгі выбіраліся па філах, з кожнай па адным; у [[IV]] стагоддзі выбар стратэга адбываўся на народным сходзе. У дзень уступлення на пасаду стратэгі прыносілі [[прысяга|прысягу]]; пасля складання паўнамоцтваў яны давалі справаздачу; акрамя таго, у кожную [[Прытанія|прытанію]] рабілася паверкавае галасаванне ({{lang-el|έπιχειροτονία}}) для службовай рэвізіі. Калі адносна каго-небудзь галасаванне давала дрэнны вынік, справа разглядалася ў народным судзе і супамерна віне прызначалася пакаранне; у выпадку апраўдання такі стратэг ізноў займаў на сваю пасаду.