Мыонгі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др вырашэнне неадназначнасцей using AWB
Радок 9:
| rels = [[будызм]], [[хрысціянства]], [[культ продкаў]], [[шаманізм]]
| related = [[в'еты]], [[тхо]], [[тыыт]]
}}
 
'''Мыонгі''' (саманазвы ''Mol, Mual, Moi, Moi bi, Au tá, Ao tá'')<ref>[http://www.mattran.org.vn/Home/DatnuocVN/Cac%20dan%20toc/index-DT.htm Thành phần và phân bổ các dân tộc]</ref> — народ, карэнныя насельнікі [[Паўднёва-Усходняя Азія|Паўднёва-Усходняй Азіі]]. Жывуць пераважна ў [[В'етнам]]е. Невялікая абшчына мыонгаў ёсць таксама ў суседнім [[Лаос]]е. Агульная колькасць - 1 326 300 чал. (2013 г.)<ref>[http://www.joshuaproject.net/peoples.php?peo3=13880 Muong]</ref>
Радок 26:
У мінулым мыонгі мелі вялікія пашыраныя [[сям'я|сем'і]]. Пасля [[шлюб]]у сыны працягвалі жыць з бацькамі. Большую частку спадчыны атрымоўваў старэйшы сын. Дачкам давалі пасаг (звычайна хатнюю жывёлу і [[грошы]]). Але ў другой палове [[20 стагоддзе|XX]] ст. пашыраныя сем'і сталі рэдкімі. У [[В'етнам]]е закон гарантуе роўную долю для ўсіх спадчыннікаў, незалежна ад ўзросту і полу. Яшчэ ў [[18 стагоддзе|XVIII]] - [[19 стагоддзе|XIX]] стст., калі мыонгі канчаткова трапілі ў залежнасць ад [[в'еты|в'етаў]], традыцыйная [[вёска|вясковая]] сістэма кіравання была заменена на [[дзяржава|дзяржаўную]] адміністрацыйную.
 
Мыонгі вядомы каляровымі [[свята]]мі, прысвечанымі [[рэлігія|рэлігійным]] мэтам або зборам ўраджаю. Падчас святкавання праводзяцца абавязковыя [[рытуал]]ы ахвярапрынашэння свойскай жывёлы і сумеснага распіцця праз бамбукавыя трубкі [[віно|віна]]. [[Алкагольныя напоі|Алкаголь]], на думку мыонгаў, адпуджвае злых духаў.
 
Мыонгскі [[фальклор]] надзвычай разнастайны. Асаблівае месца ў ім займае [[эпас]] "Нараджэнне зямлі і вады", які складаецца з некалькіх дзесяткаў тысяч [[паэзія|вершаў]]. Акрамя таго, папулярны [[Байка|байкі]], [[легенда|легенды]], [[гісторыя|гістарычныя]] паданні, [[казка|казкі]] і інш.
 
==Мова==
Мыонгская мова надзвычай блізкая да [[в'етнамская мова|в'етнамскай]]. Мае 5 тонаў. Падзяляецца на шэраг буйных [[дыялект]]аў. Адзінай [[літаратурная мова|літаратурнай мовы]] фактычна не існуе. Мыонгі карыстаюцца в'етнамскай [[пісьмо]]васцю на аснове [[лацінкаЛацінскі алфавіт|лацінкі]].
 
==Рэлігія==
[[File:Mộ đá Đống Thếch.jpg|thumb|left|Старажытныя вясковыя могілкі]]
Большасць веруючых мыонгаў спавядае [[будызм]]. Ёсць невялікая група [[хрысціянства|хрысціян]]. Аднак значную ролю адыгрываюць традыцыйныя [[рэлігія|рэлігійныя]] ўяўленні, перш за ўсё [[культ продкаў]] і [[шаманізм]].
 
У хацінах мыонгаў абавязкова маюцца рытуальныя месцы для шанавання духаў продкаў [[сям'я|сям'і]] і [[вёска|вёскі]]. Мыонгі вераць, што кожны чалавек валодае 90 душамі і столькі ж разоў мае магчымасць перасяляцца пасля смерці ў новае цела. Дабрадзейныя вернікі могуць стаць у наступным жыцці паважанымі мужчынамі, а злодзеі — прадметамі або жывёламі. Канчатковы прыгавор душам выносіць уладар нябёсаў, пасля чаго яны застаюцца жыць у месцы першаснага нараджэння. Пасля смерці практыкуюцца шматлікія [[рытуал]]ы і ахвярапрынашэнні, каб уласкавіць душу памерлага і зрабіць яе сваім саюзнікам. У мінулым пахавальныя абрады расцягваліся на некалькі гадоў і каштавалі сям'і значных выдаткаў.
 
Практыка шаманізму абапіраецца на [[анімізм|анімістычныя]] ўяўленні, веру ў існаванне шматлікіх духаў, як добрых або нейтральных, так і злых. Асаблівую шкоду неслі духі ''ма цяй'' і ''ма ем'', якія маглі ўсяляцца ў цела чалавека, прымушаць яго атручваць іншых людзей і здзяйсняць непрыстойныя ўчынкі. Вясковы шаман ''па-мо'' мог толькі вызначыць такога чалавека, але не выратаваць яго. Звычайна такія абшчыннікі выганяліся з вёскі або нават забіваліся суседзямі. Разам з тым, ''па-мо'' лячылі ад розных [[Хвароба|хвароб]], выконвалі [[магія|магічныя]] дзеянні.
 
Відавочна, у [[сярэднявечча|сярэднявеччы]] традыцыйная рэлігія мыонгаў зведала ўздзеянне [[індуізм]]у, але ў сучаснасці гэта выяўляецца толькі ў існаванні культу [[лінгам]]аў.