Адам Ганоры Кіркор: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
Радок 5:
Вучыўся ў [[Магілёўская гімназія|Магілёўскай гімназіі]] (1832—1834), скончыў экстэрнам [[Віленская гімназія|Віленскую гімназію]] (1838). Паступіў на службу ў Віленскую казённую палату, дзе працаваў да 1864 года. Адначасова займаўся літаратурнай і навуковай працай. У 1843 годзе выдаваў альманах «Radegast», у 1845—1846 гадах альманах «Pamiętnik umysłowy». У 1849 годзе стаў членам [[Віленскі статыстычны камітэт|Віленскага статыстычнага камітэта]], у 1850—1854 гадах рэдагаваў «Памятные книжки Виленской губернии». Праводзіў актыўныя археалагічныя раскопкі ў [[Беларусь|Беларусі]] і [[Літва|Літве]], даследаваў каля 1000 курганоў. З 1855 года член [[Віленская археалагічная камісія|Віленскай археалагічнай камісіі]], кіраўнік [[Віленскі музей старажытнасцей|Віленскага музея старажытнасцяў]], якому ахвяраваў свае калекцыі. У 1856 годзе стаў членам-карэспандэнтам [[Імператарскае археалагічнае таварыства|Імператарскага археалагічнага таварыства]]; з 1857 — членам [[Рускае геаграфічнае таварыства|Рускага геаграфічнага таварыства]]. У 1857—1858 гадах выдаваў неперыядычны зборнік «Teka Wileńska», забаронены пасля публікацыі ліста вядомага гісторыка і палітычнага эмігранта [[І. Лялевель|І. Лялевеля]]. Публікаваў «Pismo zbiorowe Wileńskie» (1859, 1862). У 1859 годзе заснаваў уласную друкарню, якая выдала шмат навуковых і мастацкіх кніг. У 1859—1865 гадах выдаваў і рэдагаваў газету [[Kurier Wileński (1840)|«Kurier Wileński» («Виленский вестник»)]] (на польскай і рускай мовах). У 1863 годзе прыцягваўся да следства ў сувязі з удзелам у паўстанні яго жонкі [[А. Маеўская|А. Маеўскай]], на варшаўскай кватэры якой хаваўся кіраўнік паўстанцкага ўрада [[Р. Траўгут]]. Кіркор страціў магчымасць працаваць у Вільні; пераехаў у [[Пецярбург]]. Там разам з [[М. Юматаў|М. Юматавым]] у 1868—1871 гадах выдаваў газету «Новое время». З 1872 года ў Кракаве выдаваў літаратурна-навуковыя альманахі «Na dziś» (1872) i «Teka Krakowska» (1884). З 1873 года член Акадэміі ўмеласці ў Кракаве.
 
=== Творы ===
 
* Историко-статистические очерки Виленской губернии. Т. 1—2. Вильна, 1852—1853;