Грамадства спажывання: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 31:
[[Файл:Tovarna Banglades.jpg|міні|злева|Швейная фабрыка ў Бангладэш]]
Змяншаецца матывацыя для тых, хто хацеў бы ствараць складаныя навукаёмкія вырабы, напрыклад, для патрэбаў касмічных даследаванняў, навукі або войска: складанае і спецыялізаванае вырабляецца доўга і ў невялікай колькасці асобнікаў і не прадаецца з вялікай нацэнкай. У той час як на буйнасерыйных простых вырабах з нізкім сабекоштам зарабіць можна хутка і шмат. Такім чынам грамадства схільнае не падтрымліваць высокі ўзровень навукі і тэхнікі па-за вобласцю спажывецкіх тавараў.
 
Развітыя грамадствы спажывання завозяць танную працоўную сілу і карыстаюцца сыравінай і таннымі таварамі краінаў трэцяга свету. Пераносячы ў іх прамысловыя магутнасці, развітыя краіны выкарыстоўваюць трэці свет як калоніі і пляцоўкі для размяшчэння экалагічна небяспечных вытворчасцяў, чым выклікаюць пэўнае незадавальненне ў тамтэйшых элітаў, але і адначасова спрыяюць прамысловаму развіццю.