Армянская міфалогія: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Вахагн (Ваагн) — армянскі герой-змеяборца '''Армянская міфалогія'''...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:34, 27 сакавіка 2015

Армянская міфалогія — комплекс міфалагічных уяўленняў армян. Вытокі армянскай міфалогіі сыходзяць да міфалогіі і вераванняў плямёнаў, якія жылі на Армянскім нагор'і і ўдзельнічалі ў этнагенезе армянскага народа (урумейцы, мушкі, якія ўварваліся ў 12 ст. да н. э. у межы асірыйскай правінцыі Шупрыа, хурыта-урарцкія плямёны і інш.). Матыў барацьбы паміж урумейцамі і Асірыяй, а з 9 ст. — паміж Урарту і Асірыяй ў мадыфікаваным выглядзе лёг у аснову многіх старажытнаармянскіх міфаў. Армянская міфалогія складвалася пад значным уплывам іранскай культуры (многія бажаствы армянскага пантэона — іранскага паходжання: Арамазд, Анахіт, Вахагн і інш.), семіцкіх міфалагічных уяўленняў (напрыклад Астхік, Баршамін, Нанэ). У эліністычную эпоху (3-1 стст. да н. э.) старажытнаармянскія бажаствы атаясамляліся з антычнымі багамі: Арамазд — з Зеўсам, Анахіт — з Артэмідай, Вахагн — з Гераклам, Астхік — з Афрадытай, Нанэ — з Афінай, Міхр — з Гефестам, Тыр — з Апалонам або Гермесам.

Вахагн (Ваагн) — армянскі герой-змеяборца

Пасля афіцыйнага прыняцця ў Арменіі хрысціянства (301) з'яўляюцца новыя міфалагічныя вобразы і сюжэты, старажытныя міфы і вераванні падвяргаюцца трансфармацыі. У армянскай міфалогіі біблейскія персанажы пераймаюць функцыі архаічных багоў, духаў, напрыклад Ян Хрысціцель (армянскі Карапет) — Вахагна, Тыра, архангел Гаўрыіл (Габрыел Хрэштак) — Вахагна, духу смерці Гроха. У познім сярэднявеччы частковае ўздзеянне аказалі міфалагічныя ўяўленні суседніх мусульманскіх народаў.

Асноўныя звесткі пра армянскую міфалогію захаваліся ў творах старажытнагрэчаскіх, візантыйскіх (Платон, Герадот, Ксенафонт, Страбон, Пракоп Кесарыйскі), сярэднявечных армянскіх (5 ст. — Моўсес Харэнацы, Агатангехас (Агафангел), Езнік Кохбацы, 7 ст. — Себеас, Ананія Шыракацы) аўтараў, а таксама ў позняй народнай традыцыі.

Літаратура

  • Мифы народов мира: энциклопедия // Том 1; Изд-во «Сов. энциклопедия», 1987 г.