Аўген Кавалеўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др - {{ізаляваны артыкул}}
Радок 30:
== Біяграфія ==
Бацькі Аўгена неўзабаве пасля яго нараджэння вярнуліся ў [[Мінск]]. Выхоўваўся ў дзіцячым садку, дзе выхавацелькай была [[Уладзіслава Луцэвіч|Уладзіслава Луцэвіч]]<ref name="nikif">{{Спасылка|url=http://www.bielarus.org/open.php?n=518&a=14|загаловак=З гісторыі беларускай эміграцыі Запозненае, але вельмі патрэбнае знаёмства (трэба абавязкова выдаць зборнік прозы Аўгена Кавалеўскага)|аўтар=Ванкарэм Нікіфаровіч|копія=https://web.archive.org/web/20060513235228/http://bielarus.org/open.php?n=518&a=14}}</ref>, жонка [[Янка Купала|Янкі Купалы]]. У [[1930]]-х яго бацька быў рэпрэсаваны. Скончыў сярэднюю школу №45 г. Мінску. Яшчэ ў школьныя гады браў удзел у дзіцячых пастаноўках [[Тэатр юнага гледача, Мінск|Тэатра юнага гледача]]. Пазней, па рэкамендацыі [[Еўсцігней Міровіч|Еўсцігнея Міровіча]] накіраваўся ў школу пры [[Беларускі дзяржаўны драматычны тэатр|Беларускім дзяржаўным драматычным тэатры]].
 
У [[1944]] годзе з'ехаў з Беларусі ў [[Германія|Германію]]. Жыў у лагерах ДП у [[Рэгенсбург]]у, [[Міхельсдорф]]е, [[Остэрхофен]]е. Заснаваў з прафесійных акцёраў на эміграцыі ансамбль песні і танца «Жыве Беларусь!», пазней ператвораны ў Тэатр эстрады, які ездзіў з гастролямі па розных ДП лагерах. У [[1947]] у Міхельсдорфе выдаў «Кароткі курс навучання акцёра».
 
Пісаў таксама апавяданні, фельетоны і п'есы, якія публікаваліся як на старонках эміграцыйных часопісаў «[[Сакавік, часопіс|Сакавік]]», «[[Моладзь, часопіс|Моладзь]]», «[[Напагатове, часопіс|Напагатове]]» і інш., гэтак і выходзілі асобнымі выданнямі «Вясновы жук» (Амберг—Рэгенсбург, 1946), «Лекар мімаволі» (Рэгенсбург, 1946), «Ліхадзейка» (Міхельсдорф, 1946), «Шапка няўгледка» (Міхельсдорф, 1947), «Блакітная Вілія» (Остэрхофен, 1948), «Госці з Тунісу» (Міхельсдорф, 1948), «Случчакі» (Парыж, 1949).
 
У [[1949]] годзе перабраўся ў [[Францыя|Францыю]], дзе быў вымушаны працаваць у парыжскай кравецкай майстэрні. На пачатку [[1950]]-х гг. быў сакратаром і кіраўніком аддзелу культуры Галоўнай управы [[Беларуская незалежніцкая арганізацыя моладзі ў Францыі|Беларускай незалежніцкай арганізацыі моладзі ў Францыі]].
 
Радок 50:
* [http://zbsb.org/lib/index.php?option=com_alblib&view=article&id=626 Ліхадзейка — п'еса Кавалеўскагя] Бібліятэка згутавання Бацькаўшчына
* [http://zbsb.org/lib/index.php?option=com_alblib&view=article&id=381 ЛЮДЗІ У ПОЛЫМІ (урывак аповесці)] Бібліятэка згутавання Бацькаўшчына
 
{{Ізаляваны артыкул}}
 
{{DEFAULTSORT:Кавалеўскі, Аўген}}