Розніца паміж версіямі «Слуцкае княства»

др
вырашэнне неадназначнасцей using AWB
др (вырашэнне неадназначнасцей using AWB)
'''Слуцкае княства''' — адміністрацыйна-тэратарыяльная адзінка ў [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікім Княстве Літоўскім]]. Уваходзіла ў склад [[Наваградскі павет|Наваградскага павета]] [[Наваградскае ваяводства|Наваградскага ваяводства]] (у [[1791]] зрабілася асобным [[Случарэцкі павет|паветам]]). Сталіца — [[горад]] [[Слуцк]].
 
Гарады і мястэчкі: [[Вызна]], [[Глуск]], [[Грозаў]], [[Вёска Грэск|Грэск]], [[Старыя Дарогі|Дарогі]], [[Капыль]], [[Любань]], [[Пагост 2|Пагост]], [[Старобін]], [[Семежаў]], [[Цімкавічы]], у [[XVI стагоддзе|XVI ст.]] — [[Петрыкаў]].
 
== Асноўныя падзеі ==
Узнікла ў [[1395]], калі [[спіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Вітаўт]] перадаў князю кіеўскаму [[Уладзімір Альгердавіч|Уладзіміру Альгердавічу]] [[Слуцк]] і [[Капыль]] з навакольнымі землямі ў якасці ўдзельнага княства. Яго нашчадкі, князі [[Алелькавічы|Алелькавічы (Слуцкія)]] валодалі княствам да [[1612]].
 
У [[1507]] увайшло ў склад [[Наваградскі павет|Наваградскага павета]], але адначасна захоўвала ў адміністрацыйнай, судовай і ваеннай структурах свае асобныя ўстановы, якія падпарадкоўваліся князю слуцкаму.
 
У [[1582]] тры сыны [[Юрый Алелькавіч, 1531—1578|Юрыя Алелькавіча]] падзялілі паміж сабой горад і княства на 3 часткі (са сваёй адміністрацыяй у кожнай). Князямі слуцкімі ў гэты час былі [[Юрый Алелькавіч, 1559—1586|Юрый]] ([[1578]]—[[1586]]), [[Ян Сямён Алелькавіч|Ян Сямён]] ([[1578]]—[[1592]]) і [[Аляксандр Алелькавіч|Аляксандр]] ([[1578]]—[[1591]]); два апошнія не пакінулі нашчадкаў. Частку Юрыя атрымала яго дачка [[Соф'я Слуцкая|Соф'я]] ([[1586]]—[[1612]]). Па смерці Аляксандра ягоную частку атрымаў брат Ян Сямён, па смерці якога ўсё княства зноў аб’ядналася як уладанне Соф'і.
64 743

праўкі