Эдгар Лунгу: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Эдгар Чагва Лунгу''' ({{lang-en|Edgar Chagwa Lungu}}; нар. {{ДН|11|11|1956}}, Ндола, правінцыя Капербелт, Па...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:18, 2 красавіка 2015

Эдгар Чагва Лунгу (англ.: Edgar Chagwa Lungu; нар. 11 лістапада 1956, Ндола, правінцыя Капербелт, Паўночная Радэзія) - замбійскі дзяржаўны дзеяч, былы міністр унутраных спраў, абароны і юстыцыі, прэзідэнт Замбіі з 25 студзеня 2015 года.

У 1981 годзе Лунгу скончыў Універсітэт Замбіі са ступенню бакалаўра права, ў 1982 годзе - Юрыдычны практычны інстытут, а ў 1983 годзе - курсы «ZIALE», пасля чаго паступіў на працу адваката ў міністэрства юстыцыі, аддзялення кампаній «Zambia Consolidated Copper Mines» і «Barclays». Пазней ён прайшоў афіцэрскія ваенныя курсы ў Кабвэ. Пазней, ён вярнуўся да юрыдычнай практыкі і ўступіў у Аб'яднаную партыю нацыянальнага развіцця пад кіраўніцтвам Андэрсана Мазокі, але пазней далучыўся да патрыятычнага фронту пад кіраваннем заснавальніка партыі Майкла Сата.