Краёвая партыя Літвы і Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
Няма тлумачэння праўкі
Радок 35:
'''Краёвая партыя Літвы і Беларусі, КПЛіБ''' ({{lang-pl|Stronnictwo Krajowe Litwy i Białorusi}}, {{lang-ru|Краёвая партия Литвы и Беларуси}}) — [[палітычная партыя]] ліберальна-кансерватыўнага накірунку [[краёўцы|«краёвасці»]] у [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] (у прыватнасці — у [[Беларусь|Беларусі]] і [[Літва|Літве]]) у пачатку ХХ ст., якая сумяшчала ў сваёй праграме «краёвыя» (аўтанамісцкія) і ліберальна-кансерватыўныя лозунгі.
 
Была заснавана ў [[1907]] г. у [[Горад Вільнюс|Вільні]] [[краёўцы|краёўцамі-кансерватарамі]] (галоўным чынам, з ліку мясцовага каталіцкага і польскамоўнага сярэднезаможнага і заможнага дваранства шасці літоўска-беларускіх губерняў Расійскай імперыі). У яе арганізацыі галоўную ролю адыгралі прадстаўнікі [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] — лідары [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі]]. Стварэнне партыі дыктавалася імкненнем краёўцаў-кансерватараў мець у III [[Дзяржаўная Дума Расійскай імперыі|Дзяржаўнай Думе]] Расійскай імперыі сваіх дэпутатаў, аб'яднаных у адной арганізацыі. Яшчэ раней (у ходзе выбараў у I і II Дзяржаўныя Думы) краёўцы-кансерватары высоўвалі ідэю стварэння сваёй партыі, аднак у канечным выніку дэпутаты-краёўцы абмяжоўваліся ўваходам у шырокія парламенцкія кааліцыі. Партыя змагла правесці ў III Дзяржаўную Думу толькі аднаго дэпутата ([[Станіслаў Аляксандравіч Ваньковіч (1860)|Станіслава Ваньковіча]]), рэарганізавала сваю структуру і прынцыпы для пашырэння ўласнай сацыяльнай базы (у першую чаргу за лік [[беларуская мова|беларускамоўных]] сялян і інтэлігенцыі) і праіснавала нядоўга (да [[1908]] г.). Прычыны заняпада партыі былі як знешняга (змяненне выбарчага заканадаўства ў бок звужэння прадстаўніцтва нярускага насельніцтва і рост рэакцыйнасці палітыкі афіцыйных улад пасля заканчэння [[рэвалюцыя 1905—1907 гадоў у Расіі|рэвалюцыі 1905—1907 гадоў у Расійскай імперыі]]), так і ўнутранага характару (лаялісцкая пазіцыя членаў адносна афіцыйных (расійскіх) улад не прадугледжвалі радыкальных захадаў у палітычнай дзейнасці).
== Перадгісторыя стварэння партыі ==
=== МТСГ як цэнтр выпрацоўкі ідэі аўтаноміі Заходняга края ў складзе Расійскай імперыі ===