Краёвая партыя Літвы і Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 58:
Лідары сельскагаспадарчых таварыстваў Заходняга края вырашылі балаціравацца ў верхнюю палату парламента (Дзяржаўны Савет), якая была больш прэстыжнай палатай, а менш уплывовыя (і маладзейшыя) члены таварыстваў — у ніжнюю палату (Дзяржаўную Думу). Па сутнасці было загадзя вядома, што ў Дзяржаўны Савет дэпутатам ад Мінскай губерні мясцовымі дваранамі будзе выбраны Эдвард Вайніловіч. Для выбараў у Дзяржаўную Думу (з мэтай аб'яднаць усіх прадстаўнікоў, якія б непасрэдна выражалі інтарэсы карэнных народаў Заходняга края) было вырашана стварыць «краёвую» партыю. Верагодна, гэта [[Эдвард Адамавіч Вайніловіч|Эдвард Вайніловіч]] адвёў ролю лідара будучай «краёвай» партыі [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Раману Скірмунту]], сыну аднаго з уплывовых лідараў МТСГ Аляксандра Скірмунта, які сам не цягнуўся да палітычнай дзейнасці<ref>Аляксандр Скірмунт ніколі не выстаўляў сваю кандыдатуру ні ў дэпутаты Дзяржаўнай Думы, ні ў дэпутаты Дзяржаўнага Савета Расійскай імперыі, а свае сілы і веды накіроўваў толькі на гаспадарчую дзейнасць.</ref>. Сам Эдвард Вайніловіч лічыў Аляксандра Скірмунта сваім настаўнікам і ўзорам гаспадарчага дзеяча і грамадзяніна края<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 47.</ref>. З сынам Аляксандра [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Раманам Скірмунтам]] у Эдварда Вайніловіча ўсталяваліся самыя сяброўскія адносіны — Раман Скірмунт быў верным спаплечнікам і любімым вучнем Эдварда Вайніловіча па гаспадарчай і палітычнай дзейнасці, заўсёды на просьбы Эдварда Вайніловіча выказваўся згодай падтрымаць (як публічнымі прамовамі, так і канкрэтнымі дзеяннямі) любыя яго ініцыятывы<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 47, 151, 195, 197.</ref>.
 
17 (30) лістапада 1905 г. Раман Скірмунт ад імя кола ўплывовых лідараў МТСГ апублікаваў у газеце [[Kurier Litewski (1905)|«Kurier Litewski»]] (№65, 1905 г.) артыкул «Адозва Краёвай партыі Літвы і Русі». На гэтым (першапачатковым) этапе свайго развіцця [[краёўцы|«краёвасць»]] у краёўцаў-кансерватараў была ідэяй аб'яднаць сілы прыхільнікаў развіцця і росквіту ўсяго [[Заходні край|Заходняга края]] (Віленскай, Ковенскай, Гродзенскай, Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай, Кіеўскай, Валынскай і Падольскай губерняў) як адзінага цэлага. Адозва спасылалася на праграму МТСГ, згаджаючыся з ёй, і пашырала яе пастулаты: шырокае самакіраванне Заходняга края («Літвы і Русі»), палягчэнне сялянам атрымання банкаўскіх крэдытаў на куплю зямлі і падняцце культуры сельскай гаспадаркі ва ўласнай гаспадарцы. Адозва ўхваляла і падтрымлівала рэформу дзяржаўнага ладу Расійскай імперыі, акрэсленага ў маніфесце 17 (30) кастрычніка 1905 г. Ухваляла таксама ініцыятывы расійскіх дзяржаўных дзеячоў, накіраваных на «рэфармаванне дзяржаўнага ладу ў духу талерантнасці, свабоды і прагрэсу», развіццё агульначалавечых, палітычных і канстытуцыйных свабод — г.зн. ператварэння Расійскай імперыі ў [[канстытуцыйная манархія|канстытуцыйную манархію]]. Заклікала таксама да стварэння ў будучай Думе асобнага [[Краёвае кола Літвы і Русі|Краёвага кола Літвы і Русі]], якое павінна ў сваёй працы звяртацца да дасягненняў, выпрацаваных пакаленнямі людзей на землях былога [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], каб у духу [[хрысціянства|хрысціянскай этыкі]] захоўваць прынцыпы мірнага суіснавання народаў, жывучых у Заходнім краі. Падкрэслівалася таксама, што для рэалізацыі гэтай мэты паміж дваранствам і сялянствам «павінна і можа панаваць поўная згода ў грамадскай і палітычнай працы пад лозунгам агульнага дабра супольнай айчыны»<ref name="ReferenceA"/>.
<gallery perrow=5>
File:Roman Skirmunt artykul Kuryer Litewski 1905-65 s 1.jpg|«Адозва Краёвай партыі Літвы і Русі» у газеце [[Kurier Litewski (1905)|«Kurier Litewski»]] (№65, 1905 г.). ''(пачатак)''
File:Roman Skirmunt artykul Kuryer Litewski 1905-65 s 2.jpg|«Адозва Краёвай партыі Літвы і Русі» у газеце [[Kurier Litewski (1905)|«Kurier Litewski»]] (№65, 1905 г.). ''(заканчэнне)''
</gallery>
Выкарыстанне геаграфічнай тэрміналогіі Рэчы Паспалітай і вылучэнне Заходняга края як тэрыторыі дзеяння для краёўцаў-кансерватараў (у першую чаргу — мясцовых дваран) было зваротам да мінулага і імкненнем кансалідаваць мясцовае насельніцтва (дваран і сялян рознай этнічнай прыналежнасці) менавіта ў гэтых геаграфічных рамках. Па сутнасці гэта было прыхаваным першым крокам на шляху да аднаўлення былой [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. Галоўнай праблемай гэтых разлікаў было тое, што краёўцы-кансерватары адасаблялі тэрыторыю Паўднёва-Заходняга края (Кіеўская, Валынская і Падольская губерні), дзе пераважала ўкраінскае сялянства, ад іншых губерняў з пераважна [[украінцы|ўкраінскім]] [[сяляне|сялянскім]] насельніцтвам — [[Чарнігаўская губерня|Чарнігаўскай]], [[Харкаўская губерня|Харкаўскай]], [[Палтаўская губерня|Палтаўскай]], [[Кацярынаслаўская губерня|Кацярынаслаўскай]], [[Херсонская губерня|Херсонскай]] і [[Таўрыйская губерня|Таўрыйскай губерняў]]. З часоў падзелаў Рэчы Паспалітай [[украінцы]] здолелі за [[XIX ст.]] каланізаваць землі гт.зв. [[Наваросія|«Наваросіі»]] (Кацярынаслаўская, Херсонская і Таўрыйская губерні), сфарміраваць свае ўласныя планы па стварэнні асобнай [[аўтаномія|аўтаноміі]] ў складзе Расіі (ці дзяржаўнасці), якія актыўна імкнуліся ажыццявіць украінская інтэлігенцыя і значная частка мясцовых дваран (як нашчадкаў былой праваслаўнай [[казакі|казацкай]] старшыны, так і «хлапаманаў» з ліку каталіцкай польскай [[шляхта|шляхты]]). Акрамя таго, паводле першага ўсеагульнага перапісу насельніцтва (1897) Расійскай імперыі ў [[Паўднёва-Заходні край|Паўднёва-Заходнім краі]] землеўласнікі-палякі з-за актыўнай урадавай антыпольскай зямельнай палітыкі складалі ўжо толькі 18% ад агульнай колькасці маянткоўцаў у параўнанні з ранейшымі 90% у пачатку 1860-х гг.; а «рускія» землеўласнікі ў [[1897]] г. там складалі 70% маянткоўцаў. У [[Паўночна-Заходні край|Паўночна-Заходнім краі]] колькасць землеўласнікаў, якія менавалі сябе «палякамі», скарацілася з 94% ад агульнай колькасці маянткоўцаў у 1860-ыя толькі да 51% у [[1897]] г. і прадстаўлялі сабой адносную большасць<ref>Немалую ролю ў захаванні пазіцый мясцовых (каталіцкіх і польскамоўных дваран) адыгралі мясцовыя сельскагаспадарчыя таварыствы, сярод якіх самым моцным і па сутнасці цэнтральным у Паўночна-Заходнім краі было МТСГ, якое ўзначальваў Эдвард Вайніловіч.</ref>; а «рускія» землеўладальнікі ў [[1897]] г. складалі 45%<ref>''Rodkiewicz, W.'' Russian Nationality Policy in the Western Provinces of the Empire … S. 79, 127—128; ''Смалянчук, А.Ф.'' Паміж краёвасцю... С. 46.</ref>.
 
=== Ідэя стварэння «Краёвай партыі Беларусі і Літвы» (1906) ===