Краёвая партыя Літвы і Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 63:
File:Roman Skirmunt artykul Kuryer Litewski 1905-65 s 2.jpg|«Адозва Краёвай партыі Літвы і Русі» у газеце [[Kurier Litewski (1905)|«Kurier Litewski»]] (№65, 1905 г.). ''(заканчэнне)''
</gallery>
Выкарыстанне геаграфічнай тэрміналогіі Рэчы Паспалітай і вылучэнне Заходняга края як тэрыторыі дзеяння для краёўцаў-кансерватараў (у першую чаргу — мясцовых дваран) было зваротам да мінулага і імкненнем кансалідаваць мясцовае насельніцтва (дваран і сялян рознай этнічнай прыналежнасці) менавіта ў гэтых геаграфічных рамках. Па сутнасці гэта было прыхаваным першым крокам на шляху да аднаўлення былой [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. Галоўнай праблемай гэтых разлікаў было тое, што краёўцы-кансерватары адасаблялі тэрыторыю Паўднёва-Заходняга края (Кіеўская, Валынская і Падольская губерні), дзе пераважала ўкраінскае сялянства, ад іншых губерняў з пераважна [[украінцы|ўкраінскім]] [[сяляне|сялянскім]] насельніцтвам — [[Чарнігаўская губерня|Чарнігаўскай]], [[Харкаўская губерня|Харкаўскай]], [[Палтаўская губерня|Палтаўскай]], [[Кацярынаслаўская губерня|Кацярынаслаўскай]], [[Херсонская губерня|Херсонскай]] і [[Таўрыйская губерня|Таўрыйскай губерняў]]. З часоў падзелаў Рэчы Паспалітай [[украінцы]] здолелі за [[XIX ст.]] каланізаваць землі т.зв. [[Наваросія|«Наваросіі»]] (Кацярынаслаўская, Херсонская і Таўрыйская губерні), сфарміраваць свае ўласныя планы па стварэнні асобнай [[аўтаномія|аўтаноміі]] ў складзе Расіі (ці дзяржаўнасці), якія актыўна імкнуліся ажыццявіць украінская інтэлігенцыя і значная частка мясцовых дваран (як нашчадкаў былой праваслаўнай [[казакі|казацкай]] старшыны, так і «хлапаманаў» з ліку каталіцкай польскай [[шляхта|шляхты]]). Акрамя таго, паводле першага ўсеагульнага перапісу насельніцтва (1897) Расійскай імперыі ў [[Паўднёва-Заходні край|Паўднёва-Заходнім краі]] землеўласнікі-палякі з-за актыўнай урадавай антыпольскай зямельнай палітыкі складалі ўжо толькі 18% ад агульнай колькасці маянткоўцаў у параўнанні з ранейшымі 90% у пачатку 1860-х гг.; а «рускія» землеўласнікі ў [[1897]] г. там складалі 70% маянткоўцаў. У [[Паўночна-Заходні край|Паўночна-Заходнім краі]] колькасць землеўласнікаў, якія менавалі сябе «палякамі», скарацілася з 94% ад агульнай колькасці маянткоўцаў у 1860-ыя гг. толькі да 51% у [[1897]] г. і прадстаўлялі сабой адносную большасць<ref>Немалую ролю ў захаванні пазіцый мясцовых (каталіцкіх і польскамоўных дваран) адыгралі мясцовыя сельскагаспадарчыя таварыствы, сярод якіх самым моцным і па сутнасці цэнтральным у Паўночна-Заходнім краі было МТСГ, якое ўзначальваў Эдвард Вайніловіч.</ref>; а «рускія» землеўладальнікі ў [[1897]] г. складалі 45%<ref>''Rodkiewicz, W.'' Russian Nationality Policy in the Western Provinces of the Empire … S. 79, 127—128; ''Смалянчук, А.Ф.'' Паміж краёвасцю... С. 46.</ref>.
 
=== Ідэя стварэння «Краёвай партыі Беларусі і Літвы» (1906) ===