Краёвая партыя Літвы і Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 76:
У «Адозве Краёвай партыі Беларусі і Літвы» ([[11 студзеня]] [[1906]] г.) часовы камітэт будучай партыі заклікаў усіх, хто падтрымлівае погляды партыі, каб на падставе царскага Маніфеста ад 17 кастрычніка 1905 г., які «стварыў шырокі падмурак для развіцця дзяржаўнага жыцця, у духу цывілізацыі свабоды, права і парадку», пачаць актыўную палітычную дзейнасць, не займацца зараз спрэчкамі малой вагі, адкладваючы іх на пазнейшы час. Адозва звярталася зноў да прынцыпаў, указаных у апаблікаванай раней праграме [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|МТСГ]], як падмурка для дзеянняў будучай партыі; заклікала тых, якія былі гатовыя «для абароны прынцыпаў свабоды, права, з асаблівым улікам інтарэсаў шырокіх народных мас, дзяржаўнага і грамадскага парадку, якія разумеюцца ў хрысціянскім духу», згрупавацца. Аб'яўлялася, што ў хуткім часе будзе разаслана запрашэнне да зацікаўленых асоб на з'езд у [[Горад Мінск|Мінск]]. Лідары МТСГ хацелі стварыць такую «краёвую партыю», каб яна была прывабнай для прадстаўнікоў палякаў, беларусаў, літоўцаў і латышоў і каб дэпутаты ад паўночна-заходніх губерняў, з-за адсутнасці мажлівасці рэалізаваць іншым спосабам свае памкненні, не далучаліся да расійскай [[Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя, Расійская імперыя|партыі кадэтаў]], якая выступае (акрамя падтрымкі ліберальных ідэй — агульныя, непасрэдныя і тайныя выбары і інш.) за перадачу ад буйных і сярэдніх зямельных уласнікаў часткі зямлі сялянам. Цікава, што ў прапанаванай Рамана Скірмунтам назве будучай партыі слова «Беларусь» было пастаўлена на першым месцы, а «Літва» на другім («Краёвая партыя Беларусі і Літвы»)<ref>''Szpoper, D.'' Gente Lithuana... С. 243—245.</ref>.
 
Тым не менш, ідэя стварэння «краёвай» партыі, якая б ахоплівала тэрыторыю ўсяго Заходняга края не была адхілена цалкам: было вырашана паспрабаваць арганізаваць два сходы — у [[Горад Вільня|Вільні]] і [[Горад Кіеў|Кіеве]] для стварэння дзвюх асобных «краёвых» партый, а пасля дзейнічаць кансалідавана<ref name="ReferenceB">''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 175.</ref>. [[11 красавіка]] [[1906]] г. Эдвард Вайніловіч падтрымаў ініцыятыву стварэння «краёвай» партыі, апублікаваўшы на старонках газеты [[Kurier Litewski (1905)|«Kurier Litewski»]] (№80, 1906) свой артыкул «Польскае кола», у якім адназначна выказваўся, што не варта «польскім» дэпутатам [[Заходні край|заходніх губерняў]] у Дзяржаўнай Думе і Дзяржаўным Савеце Расійскай імперыі ўваходзіць у фракцыю дэпутатаў ад «Каралеўства Польскага», а трэба стварыць самастойную фракцыю, падкрэсліўшы неабходнасць салідарнасці ўсіх дэпутатаў з зямель былой Рэчы Паспалітай («Польшчы»). У артыкуле ён выказаўся за права кожнаму дэпутату самастойна вызначаць сваю пазіцыю, а не быць марыянеткай у руках выбаршчыкаў. Вайніловічам некалькі раз паўтаралася ідэя, што нельга чакаць падказак з-за Буга<ref>з Польшчы.</ref> ці з-за Дзвіны<ref>з Расіі.</ref>, а трэба «адчуваць уласную глебу пад нагамі» і кіравацца выключна інтарэсамі свайго краю: ''«Прыйшоў час, калі трэба быць самімі сабою, мець розум, браць не тое, што вецер прынясе, а тое, што трэба…»''. Пад «уласнай глебай» пад нагамі ён разумеў ''«тое, што дае плён, што свойскае, што з'яўляецца вынікам мінулага, яго звычаяў і развіццём краёвай культуры»''. Разуменне гэтага можа быць падставай стварэння дэпутатамі «Краёвай партыі Літвы і Русі». Задачай партыі Вайніловіч лічыў аб'яднанне ў яе шэрагах усіх іншых партый, якія ўзніклі на глебе «мясцовых патрэб», у т.л. [[Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Літвы і Беларусі|Канстытуцыйна-Каталіцкай партыі Літвы і Беларусі]] [[біскупы віленскія|віленскага біскупа]] (1904—1907) [[Эдвард Роп|Эдварда Ропа]] (1851—1939) і нават губернскіх сельскагагаспадарчыхсельскагаспадарчых таварыстваў, ''«бо ўсе яны хочуць працаваць для дабра [[Заходні край|Літвы і Русі]] і імкнуцца да роўнасці народаў, што спрадвеку насяляюць гэты Край»''<ref>''Смалянчук, А.'' Эдвард Вайніловіч… С. 15.</ref>.
 
=== «Краёвае кола Літвы і Русі» у I Дзяржаўнай Думе Расійскай імперыі (1906) ===