Краёвая партыя Літвы і Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 97:
17-18 чэрвеня (1-2 ліпеня) [[1907]] г. у [[Горад Вільнюс|Вільні]] адбыўся з'езд землеўладальнікаў шасці «паўночна-заходніх» (беларуска-літоўскіх) губерняў, які прыняў рашэнне пра стварэнне «Краёвай партыі Літвы і Беларусі», зацвердзіў яе праграму, што была падпісана 23 дэлегатамі з 30: Эдвард Вайніловіч, граф [[Іпаліт Корвін-Мілеўскі]] (1848—1932), [[Станіслаў Аляксандравіч Ваньковіч (1860)|Станіслаў Ваньковіч]] (1860—1937)<ref>Віцэ-старшыня [[Віленскае таварыства сельскай гаспадаркі|Віленскага таварыства сельскай гаспадаркі]].</ref>, Міхал Валовіч, Юліян Талочка, Казімір Здзяхоўскі, Міхал Мяйштовіч, [[Аляксандр Станіслававіч Хамінскі|Аляксандр Хамінскі]] (1859—1936), Марцін Пачобут-Адляніцкі, [[Эдмунд Янавіч Барткевіч|Эдмунд Барткевіч]], [[Тадэвуш Дамбоўскі]], Эдвард Бельскі, [[Казімір Шафнагель]], [[Дзмітрый Рышардавіч Карыбут-Дашкевіч|Дзмітрый Карыбут-Дашкевіч]] (1856—1924), граф [[Фелікс Ігнатавіч Плятэр|Фелікс Броель-Плятэр]] (1849—1924), граф Адам Замойскі, [[Чэслаў Янкоўскі]] (1857—1929), Ян Келчэўскі<ref>Верагодна, гэта быў Ян Келчэўскі, які нарадзіўся 26 красавіка 1887 г. і быў маянткоўцам Мінскай губерні, хоць на момант падпісання праграмы партыі яму павінна было споўніцца толькі 20 гадоў.</ref>, [[Караль Канстанцінавіч Незабытоўскі|Караль Незабытоўскі]] (1865—1952), [[Канстанцін Скірмунт]] (1866—1949), [[Павел Медардавіч Коньча|Павел Коньча]] (1845—1917), Караль Салмановіч і Ян Урсын-Нямцэвіч<ref>''Szpoper, D.'' Sukcesorzy... С. 33; ''Szpoper, D.'' Gente Lithuana... С. 256—260.</ref>.
 
Сама партыя стваралася не як федэрацыя асобных польскай, літоўскай і беларускай фракцый (ці ўнітарных арганізацый, як таго пачаткова хацеў Раман Скірмунт), якая аб'ядноўвае на грунце «краёвасці» палякаў, літоўцаў і беларусаў, а як «польская» партыя, хоць дыстансуючая сябе ад ідэй «эндэкаў» і ўсялякіх форм нацыяналізма. У той жа час, адзначалася (пункт 3), што члены партыі імкнуцца, ''«каб на глебе прыняцця прынцыпаў нашай партыі паўставалі асобныя нацыянальныя фракцыі, натхнёныя духам супольнай працы дзеля краю, з якімі б наша партыя магла знайсці паразуменне і стварыць саюз»''. Праграма пастулявала прынцып супольнай працы ''«ўнутры краю і для яго дабра, абапёртую на сумленнай і справядлівай ацэнцы і прызнанні
яго сапраўдных патрэбаў і ўмоў»''; выказвала неабходнасць увядзення ў Расійскай імперыі аўтаноміі свайго краю і ператварэння Расійскай імперыі ў канстытуцыйную манархію; роўнасць праў усіх народаў края і стварэнне ўмоў для развіцця іх уласных культур; свабоду веравызнання, падтрымку хрысціянскага духу і
хрысціянскай адукацыі, якія з'яўляюцца неабходнымі ўмовамі ўдасканалення грамадства; па аграрным пытанні выказвалася за захаванне прыватнай уласнасці на зямлю, а выказвалася за спрыяць павелічэнню памераў уладанняў вяскоўцаў і эканамічнаму прагрэсу гаспадарак шляхам натуральнай эвалюцыі і пры моцнай падтрымцы з боку дзяржавы, без парушэння прынцыпу маёмасных правоў.; за даступныя крэдыты вяскоўцам з боку дзяржавы, ліквідацыю [[сервітут]]аў з улікам правоў і патрэб абодвух зацікаўленых бакоў; правядзенне камасацыі
сялянскіх земляў (г.зн. ліквідацыя цераспалосіцы, звядзенне раздробленых зямельных участкаў аднаго гаспадара ў адзін суцэльны кавалак); развіццё адпаведнага шырокага рабочага заканадаўства і абавязковую дапамогу рабочым з боку маёмасных класаў. У цэлым у праграме партыі яе стваральнікі заяўлялі, што з'яўляюцца прыхільнікамі ''«здаровага і правільна зразуметага прагрэсу; мы разумеем грамадскую дэмакратызацыю як працу ўсіх над культурным і эканамічным паляпшэннем становішча бедных і працоўных класаў»''.
 
Стваральнікі партыі (краёўцы-кансерватары) лічылі, што «палякі» у краі прадстаўлены выключна дваранамі-маянткоўцамі, прычым мясцовымі (аўтахтонамі), моцна звязанымі з інтарэсамі края і сялянства, пад якім разумеліся «літоўцы» і «беларусы». Па сутнасці, тэрмін «палякі» быў для іх палітонімам (звязваўся з ідэяй адраджэння «Польшчы» — былой федэрацыйнай Рэчы Паспалітай), бо ўсе яны выступалі за адасобленасць свайго «края» («Літвы», зямель былога [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]) ад [[Варшаўскае генерал-губернатарства|карэнных польскіх губерняў]]. У заключэнні праграмы выказаліся ''«падтрымліваць усялякія грамадскія ініцыятывы і ўсялякія праявы самадапамогі, а з хадою краёвага і грамадскага жыцця, а таксама атрыманага досведу і ўказанняў будзем стала крочыць сінхронна з прагрэсам і патрэбамі краю, а нашу праграму будзем дапаўняць і ўдасканальваць»''<ref>''Szpoper, D.'' Sukcesorzy... С. 33—34;''Szpoper, D.'' Gente Lithuana... С. 26—26.</ref>.