Краёвая партыя Літвы і Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 98:
 
Сама партыя стваралася не як федэрацыя асобных польскай, літоўскай і беларускай фракцый (ці ўнітарных арганізацый, як таго пачаткова хацеў Раман Скірмунт), якая аб'ядноўвае на грунце «краёвасці» палякаў, літоўцаў і беларусаў, а як «польская» партыя, хоць дыстансуючая сябе ад ідэй «эндэкаў» і ўсялякіх форм нацыяналізма. У той жа час, адзначалася (пункт 3), што члены партыі імкнуцца, ''«каб на глебе прыняцця прынцыпаў нашай партыі паўставалі асобныя нацыянальныя фракцыі, натхнёныя духам супольнай працы дзеля краю, з якімі б наша партыя магла знайсці паразуменне і стварыць саюз»''. Праграма пастулявала прынцып супольнай працы ''«ўнутры краю і для яго дабра, абапёртую на сумленнай і справядлівай ацэнцы і прызнанні
яго сапраўдных патрэбаў і ўмоў»''; выказвала неабходнасць увядзення ў Расійскай імперыі аўтаноміі свайго краю і ператварэння Расійскай імперыі ў канстытуцыйную манархію; роўнасць праў усіх народаў края і стварэнне ўмоў для развіцця іх уласных культур; свабоду веравызнання, падтрымку хрысціянскага духу і хрысціянскай адукацыі, якія з'яўляюцца неабходнымі ўмовамі ўдасканалення грамадства; пашырэнне асветы і магчымасці кожнаму атрымоўваць пачатковую адукацыю на роднай мове; па аграрным пытанні выказвалася за захаванне прыватнай уласнасці на зямлю, а выказвалася за спрыяць павелічэнню памераў уладанняў вяскоўцаў і эканамічнаму прагрэсу гаспадарак шляхам натуральнай эвалюцыі і пры моцнай падтрымцы з боку дзяржавы, без парушэння прынцыпу маёмасных правоў; за даступныя крэдыты вяскоўцам з боку дзяржавы, ліквідацыю [[сервітут]]аў з улікам правоў і патрэб абодвух зацікаўленых бакоў; правядзенне камасацыі сялянскіх земляў (г.зн. ліквідацыя цераспалосіцы, звядзенне раздробленых зямельных участкаў аднаго гаспадара ў адзін суцэльны кавалак); развіццё адпаведнага шырокага рабочага заканадаўства і абавязковую дапамогу рабочым з боку маёмасных класаў. У цэлым у праграме партыі яе стваральнікі заяўлялі, што з'яўляюцца прыхільнікамі ''«здаровага і правільна зразуметага прагрэсу; мы разумеем грамадскую дэмакратызацыю як працу ўсіх над культурным і эканамічным паляпшэннем становішча бедных і працоўных класаў»''.
хрысціянскай адукацыі, якія з'яўляюцца неабходнымі ўмовамі ўдасканалення грамадства; пашырэнне асветы і магчымасці кожнаму атрымоўваць пачатковую адукацыю на роднай мове; па аграрным пытанні выказвалася за захаванне прыватнай уласнасці на зямлю, а выказвалася за спрыяць павелічэнню памераў уладанняў вяскоўцаў і эканамічнаму прагрэсу гаспадарак шляхам натуральнай эвалюцыі і пры моцнай падтрымцы з боку дзяржавы, без парушэння прынцыпу маёмасных правоў; за даступныя крэдыты вяскоўцам з боку дзяржавы, ліквідацыю [[сервітут]]аў з улікам правоў і патрэб абодвух зацікаўленых бакоў; правядзенне камасацыі
сялянскіх земляў (г.зн. ліквідацыя цераспалосіцы, звядзенне раздробленых зямельных участкаў аднаго гаспадара ў адзін суцэльны кавалак); развіццё адпаведнага шырокага рабочага заканадаўства і абавязковую дапамогу рабочым з боку маёмасных класаў. У цэлым у праграме партыі яе стваральнікі заяўлялі, што з'яўляюцца прыхільнікамі ''«здаровага і правільна зразуметага прагрэсу; мы разумеем грамадскую дэмакратызацыю як працу ўсіх над культурным і эканамічным паляпшэннем становішча бедных і працоўных класаў»''.
 
Стваральнікі партыі (краёўцы-кансерватары) лічылі, што «палякі» у краі прадстаўлены выключна дваранамі-маянткоўцамі, прычым мясцовымі (аўтахтонамі), моцна звязанымі з інтарэсамі края і сялянства, пад якім разумеліся «літоўцы» і «беларусы». Па сутнасці, тэрмін «палякі» быў для іх палітонімам (звязваўся з ідэяй адраджэння «Польшчы» — былой федэрацыйнай Рэчы Паспалітай), бо ўсе яны выступалі за адасобленасць свайго «края» («Літвы», зямель былога [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]) ад [[Варшаўскае генерал-губернатарства|карэнных польскіх губерняў]]. У заключэнні праграмы выказаліся ''«падтрымліваць усялякія грамадскія ініцыятывы і ўсялякія праявы самадапамогі, а з хадою краёвага і грамадскага жыцця, а таксама атрыманага досведу і ўказанняў будзем стала крочыць сінхронна з прагрэсам і патрэбамі краю, а нашу праграму будзем дапаўняць і ўдасканальваць»''<ref>''Szpoper, D.'' Sukcesorzy... С. 33—34;''Szpoper, D.'' Gente Lithuana... С. 26—26.</ref>.