Краёвая партыя Літвы і Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 122:
 
=== Няўдача на выбарах у III Дзяржаўную Думу Расійскай імперыі ===
У ходзе выбараў у III Дзяржаўную Думу Расійскай імперыі дэпутатам (з [[1 лістапада]] [[1907]] г.) стаў толькі адзін яе член — [[Станіслаў Аляксандравіч Ваньковіч (1860)|Станіслаў Ваньковіч]], уласнік маёнткаў Петаш (у [[Віленскі павет, Расійская імперыя|Віленскім павеце]] Віленскай губерні) і [[Вёска Рудакоў|Рудакова]] (у [[Рэчыцкі павет, Расійская імперыя|Рэчыцкім павеце]] Мінскай губерні), што, на думку [[Чэслаў Янкоўскі|Чэслава Янкоўскага]], было вынікам больш папулярнасці краёвай ідэі, чым эфектыўнасці партыйнай выбарчай кампаніі<ref>''Jankowski, Cz.'' W ciągu dwóch lat... С. 141.</ref>. Газета «Głos Polski» атрымала толькі каля 200 падпісчыкаў і праіснавала кароткі час (усяго выйшла 5 нумароў).
 
=== Рэарганізацыя структуры і праграмных прынцыпаў КПЛіБ (1908) ===
Лідар Краёвай партыі Літвы і Беларусі [[Эдвард Адамавіч Вайніловіч|Эдвард Вайніловіч]] у той час быў дэпутатам Дзяржаўнага Савета і страшынём у ім групоўкі дэпутатаў «Польскае кола» і не планаваў быць лідарам партыйнай фракцыі ў Дзяржаўнай Думе. Напэўна, не без уплыва Эдварда Вайніловіча, які, верагодна, з самага пачатку планаваў [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Рамана Скірмунта]] на пасаду кіраўніка Краёвай партыі Літвы і Беларусі, у [[студзень|студзені]] [[1908]] у партыю ўступіў Раман Скірмунт. З таго часу менавіта Раман Скірмунт, а не яе фармальны кіраўнік Эдвард Вайніловіч, працягнуў справу па ўмацаванні пазіцый партыі на палітычнай арэне края<ref>Чэслаў Янкоўскі выказаў думку, што прычынай вяртання Рамана Скірмунта ў шэрагі партыі была ўпэўненасць, што ён (Скірмунт), «дзейны і энергічны, усё ж такі здолее схіліць на свае пазіцыі тых, якія жадалі, але не маглі вырашыцца». Гл.: ''Jankowski, Cz.'' W ciągu dwóch lat... С. 141—142.</ref>. Скірмунт разгарнуў працу па пашырэнні сацыяльнай базы прыхільнікаў партыі, заяўляючы на старонках газеты [[Kurier Litewski (1905)|«Kurier Litewski»]] у палеміцы з [[Андрэй Тупальскі|Андрэем Тупальскім]], што Краёвая партыя Літвы і Беларусі не з'яўляецца партыяй буйных землеўласнікаў, заснаванай для абароны толькі ўласных інтарэсаў<ref>''Смалянчук, А.Ф.'' Паміж краёвасцю... С. 242—243.</ref>. Ён таксама стаў ініцыятарам правядзення агульнапартыйнага схода, дзе планаваў правесці кардынальныя змены ў праграме партыі.