Краёвая партыя Літвы і Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 125:
 
=== Рэарганізацыя структуры і праграмных прынцыпаў КПЛіБ (1908) ===
Лідар Краёвай партыі Літвы і Беларусі [[Эдвард Адамавіч Вайніловіч|Эдвард Вайніловіч]] у той час быў дэпутатам Дзяржаўнага Савета і страшынём у ім групоўкі дэпутатаў «Польскае кола» і не планаваў быць лідарам партыйнай фракцыі ў Дзяржаўнай Думе. Напэўна, не без уплыва Эдварда Вайніловіча, які, верагодна, з самага пачатку планаваў [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Рамана Скірмунта]] на пасаду кіраўніка Краёвай партыі Літвы і Беларусі, у [[студзень|студзені]] [[1908]] г. у партыю ўступіў Раман Скірмунт. З таго часу менавіта Раман Скірмунт, а не яе фармальны кіраўнік Эдвард Вайніловіч, працягнуў справу па ўмацаванні пазіцый партыі на палітычнай арэне края<ref>Чэслаў Янкоўскі выказаў думку, што прычынай вяртання Рамана Скірмунта ў шэрагі партыі была ўпэўненасць, што ён (Скірмунт), «дзейны і энергічны, усё ж такі здолее схіліць на свае пазіцыі тых, якія жадалі, але не маглі вырашыцца». Гл.: ''Jankowski, Cz.'' W ciągu dwóch lat... С. 141—142.</ref>. Скірмунт разгарнуў працу па пашырэнні сацыяльнай базы прыхільнікаў партыі, заяўляючы на старонках газеты [[Kurier Litewski (1905)|«Kurier Litewski»]] у палеміцы з [[Андрэй Тупальскі|Андрэем Тупальскім]], што Краёвая партыя Літвы і Беларусі не з'яўляецца партыяй буйных землеўласнікаў, заснаванай для абароны толькі ўласных інтарэсаў<ref>''Смалянчук, А.Ф.'' Паміж краёвасцю... С. 242—243.</ref>. Ён таксама стаў ініцыятарам правядзення агульнапартыйнага схода, дзе планаваў правесці кардынальныя змены ў праграме партыі.
 
[[13 лютага]] [[1908]] г. у [[Горад Вільнюс|Вільні]] адбыўся сход партыі, на якім Раман Скірмунт зачытаў даклад «Развіццё прынцыпаў і мэт праграмы». На парадку дня схода таксама стаялі пытанні пра выбары новага кіраўніцтва партыі (па сутнасці — планаванага сыходу Эдварда Вайніловіча з пасады яе фармальнага кіраўніка і абрання Рамана Скірмунта), выхаду з партыі [[Станіслаў Аляксандравіч Ваньковіч (1860)|Станіслава Ваньковіча]] і Тадэвуша Дамбоўскага (якія далучыліся да грамадскага аб'яднання [[Польскі саюз краёвай працы]]), зацвярджэнне новай праграмы, якая б прывабіла больш шырокія колы насельніцтва (асабліва, [[сяляне|сялян]] і [[інтэлігенцыя|інтэлігенцыю]]) і ператварыла партыю ў масавую палітычную арганізацыю. Сход ухваліў прапанаваныя прынцыпы рэарганізацыі партыі («Прынцыпы арганізацыі Краёвай партыі Літвы і Беларусі») і абраў Рамана Скірмунта кіраўніком партыі<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 175; ''Смалянчук, А.Ф.'' Паміж краёвасцю... С. 242—243.</ref><ref>''Szpoper, D.'' Sukcesorzy... С. 47.</ref>. Прыкметна, што Краёвая партыя Літвы і Беларусі пачала складацца з двух («беларускага» і «польскага») аддзяленняў, якія павінны скаардынавана вырашаць уласныя задачы<ref>''Смалянчук, А.Ф.'' Паміж краёвасцю... С. 242—243.</ref>. Улічваючы тое, што адсутнічала «літоўскае» аддзяленне; што пад «палякамі» краёўцамі-кансерватарамі разумеліся толькі карэнныя (польскамоўныя і каталіцкія) землеўласнікі-маянткоўцы, а «беларусамі» і «літоўцамі» — адпаведна беларускамоўныя і літоўскамоўныя сяляне, сацыяльнай апорай партыі павінны былі служыць беларускія губерні [[Паўночна-Заходні край|Паўночна-Заходняга края]] (у першую чаргу выключалася [[Ковенская губерня]] — асноўная тэрыторыя [[літоўцы|літоўскага]] ([[балцкія мовы|балтамоўнага]]) нацыянальнага руху). Пераўтварэнні былі відавочнай праявай пэўнага зруху пазіцый партыі, заснаванай краёўцамі-кансерватарамі, у бок ліберальна-дэмакратычнай плыні [[краёўцы|«краёвасці»]] і імкнення наладзіць супрацоўніцтва з беларускім сялянствам і інтэлігенцыяй, сярод якіх шукалася масавая падтрымка партыі<ref>''Смалянчук, А.Ф.'' Паміж краёвасцю... С. 241, 243.</ref>.
 
Так прынцыпы арганізацыі «краёвай партыі» прайшлі ў краёўцаў-кансерватараў эвалюцыю ад ідэі аб'яднання лідараў мясцовых каталіцкіх дваран [[Заходні край|Заходняга края («Літвы і Русі»)]] да супрацоўніцтва [[дваране|дваран]] і [[сяляне|сялян]] беларускіх губерняў.