Краёвая партыя Літвы і Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 134:
Аднак партыя хутка сышла з палітычнай арэны. [[Эдвард Адамавіч Вайніловіч|Эдвард Вайніловіч]] у сваіх мемуарах адзначыў, што Краёвая партыя была зганена прэсай «эндэкаў» і сустрэла непрыхільнае стаўленне мясцовай губернскай адміністрацыі [[Паўночна-Заходні край|паўночна-заходніх губерняў]], дзе панавалі настроі [[рускі вялікадзяржаўны шавінізм|рускага вялікадзяржаўнага шавінізма]], хоць ідэі і прынцыпы Краёвай партыі раз-пораз узнікалі ў далейшай грамадскай дыскусіі ў краі, асабліва ў трагічныя моманты яго гісторыі<ref name="ReferenceB"/>.
 
Галоўнымі прычынамі заняпада Краёвай партыі Літвы і Беларусі былі знешнія абставіны — немажлівасць раўнапраўнай легальнай палітычнай дзейнасці. Расійскі імператар [[Мікалай II, імператар расійскі|Мікалай II]] сваім Маніфестам ад 3 чэрвеня 1907 г. увёў змены ў выбарчы закон, якімі значна абмяжоўвалася мажлівасць прадстаўніцтва нярускага і недваранскага (у першую чаргу — сялянскага) насельніцтва ў Дзяржаўнай Думе. Пасля завяршэння [[рэвалюцыя 1905—1907 гадоў у Расіі|рэвалюцыі 1905—1907 гадоў]] расійскі ўрад пачаў цвёрда праводзіць лінію на звужэнне праў «інародцаў» і абмежаванне іх прадстаўніцтва ў адміністрацыйных структурах, а з [[1908]] г. рэакцыйная палітыка расійскага ўрада пашырылася амаль ва ўсіх сферах жыцця дзяржавы. Як адзначыў Эдвард Вайніловіч у сваіх успамінах, мясцовыя расійскія ўлады сталі мець вырашальны ўплыў (у першую чаргу праз пратэкцыю, махінацыі і парушэнні працэдуры) на працэс выбараў у «заходніх губернях» сялянамі лаяльных уладзе дэпутатаў, а апошнія больш клапаціліся пра ўласныя падарункі і ільготы ад губернскай адміністрацыі<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 1751.</ref>. Гэта рабіла немагчымым адшуканне супольнай пляцоўкі ўсталявання палітычнага супрацоўніцтва паміж мясцовымі дваранамі і сялянамі ў рамках парламенцкай дзейнасці. Пачынаючы яшчэ з выбараў у II Дзяржаўную Думу (1906), «рускім» кандыдатам у дэпутаты мэтанакіравана дапамагаў расійскі ўрад і мясцовая губернская адміністрацыя, выкарыстоўваючы законныя і незаконныя метады паслаблення праціўніка і падтрымліваючы рускія нацыяналістычныя арганізацыі (галоўным чынам, г.зв. [[чарнасоценцы|«чарнасоценцаў»]] — членаў [[Саюз рускага народа|«Саюза рускага народа»]]). А ў ходзе выбараў у III і IV Дзяржаўныя Думы на паражэнні «палякаў» у барацьбе за дэпутацкія мандаты паўплывала яшчэ і ўзрослая актыўнасць праваслаўнага святарства, якое падтрымлівалася ў ходзе прадвыбарчых кампаній «чарнасоценцамі»<ref>''Jurkowski, R.'' Sukcesy i porażki… С. 548.</ref>. У сваю чаргу, краёўцы-кансерватары бачылі мажлівасць рэалізацыі сваіх інтарэсаў толькі праз легальныя спосабы палітычнай дзейнасці і іх лаялісцкая пазіцыя адносна афіцыйных (расійскіх) улад не прадугледжвала радыкальных захадаў у палітычнай барацьбе.
 
Толькі пасля ўвядзення ў [[1911]] [[земства]]ў у [[Мінская губерня|Мінскай]], [[Віцебская губерня|Віцебскай]] і [[Магілёўская губерня|Магілёўскай губерняў]] асноўнай (хоць і абмежаванай) пляцоўкай адшукання паразумення паміж краёўцамі-кансерватарамі (галоўным чынам, з Мінскай губерні — членамі Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі), інтэлігенцыяй і сялянамі сталі земскія ўстановы.