Розніца паміж версіямі «Мала-Страна»

53 байты дададзена ,  6 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
Першыя паселішчы на Мала-Стране ўзніклі меркавана яшчэ ў першым тысячагоддзі нашай эры, у раёне сучаснай Маластранскай плошчы. Менавіта тут праходзіў гандлёвы шлях з усходу на захад праз [[Влтава|влтаўскія]] парогі па гасцінцы, дзе ў нашы дні знаходзяцца вуліцы Нерудава і Уваз. У часы кіравання [[Уладзіслаў II, князь чэшскі|Уладзіслава I]] на месцы разбуранага паводкай драўлянага моста цераз Влтаву ў 1158—1172 гадах быў пабудаваны [[Юдзіфін мост|каменны мост]], названы ў гонар жонкі караля [[Юта Цюрынгская, каралева Чэхіі|Юдзіф]]. Гэта стала грандыёзнай падзеяй, таму што ў той час у Цэнтральнай Еўропе існавалі толькі два каменныя масты — праз [[Дунай]] у [[Рэгенсбург]]у і праз [[рака Эльба|Эльбу]] ў [[Дрэздэн]]е.
 
Эканамічны эфект таксама быў відавочны. Новы мост быў больш устойлівым як да паводак, так і да коннага транспарту са значна большай грузападымальнасцю, які перамяшчаўся па ім. Гэта спрыяла развіццю і росту насельніцтва Мала-Страны, усталяванню больш цесных сувязяў з іншымі пражскімі паселішчамі па абодвух берагах Влтавы[[Влтава|Влтав]]ы.
 
У [[1257]] г. [[чэшскі кароль]] [[Пржэмысл Отакар II]] заснаваў «Малы горад Пражскі», па яго загадзе былі пабудаваны гарадская сцяна і абарончыя ўмацаванні. Пры [[Карл IV, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі|Карле IV]] гэты раён быў у паўднёвай частцы значна пашыраны і заканчваўся каля [[Петршын]]а, а ў [[1360]] годзе яго акружылі сцяной, якая атрымала назву «[[Галодная сцяна|Галодная]]».
 
З-за таго, што Мала-Страна ўяўляла сабой стратэгічна важнае месца для абароны града, падчас [[Гусіцкія войны|Гусіцкіх войнаў]] яе некалькі разоў спусташалі. Непрыяцельскія бакі мэтанакіравана знішчалі будынкі, каб вораг не мог знайсці ў іх сховішча.