Адкрыць галоўнае меню

Змены

== Грамадская дзейнасць ==
Фінансавала выдавецтва «[[Загляне сонца і ў наша аконца]]», [[Беларускае выдавецкае таварыства]], газету «[[Беларус (1913)|Беларус]]», таварыствы цвярозасці, шпіталі, сельскія крамы і інш.
 
Магдалена Радзівіл фінансава падтрымлівала газету [[Беларус (1913)|«Biełarus» (1913—1916)]], якая сваімі кансерватыўнымі поглядамі складала ў беларускім нацыянальна-дэмакратычным руху ідэалагічную канкурэнцыю беларускамоўнай газеце [[Наша ніва (1906)|«Наша Ніва»]], якая мела [[сацыялізм|сацыялістычны ўхіл]]<ref>''Латышонак, А.'' Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII — да пачатку ХХІ ст. — 2010. — С. 126.</ref>.
 
Адкрыла беларускамоўныя школы ў сваіх уладаннях у Кухцічах, [[горад Узда|Уздзе]], Каменцы. Яе маёнтак у Кухцічах (цяпер пас. Першамайск Уздзенскага раёна) наведвалі [[Вацлаў Леанардавіч Іваноўскі|Вацлаў Іваноўскі]], [[Іван Іванавіч Луцкевіч|Iван Луцкевіч]], [[Антон Іванавіч Луцкевіч|Антон Луцкевіч]], [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Раман Скірмунт]], [[Аляксандр Мікітавіч Уласаў|Аляксандр Уласаў]] і іншыя дзеячы беларускага нацыянальна-культурнага руху. Аказвала матэрыяльную падтрымку ў выданні першых кніг [[Максім Адамавіч Багдановіч|Максіма Багдановіча]], [[Канстанцыя Буйло|Канстанцыі Буйло]] і інш.; у знак удзячнасці ёй Вацлаў Іваноўскі і Іван Луцкевіч змясцілі герб Завішаў «Лебедзь» на тытульным аркушы зборніка вершаў Максіма Багдановіча «Вянок».
 
Магдалена Радзівіл у 1917 г. ахвяравала дыяментавае калье на заснаванне беларускай грэка-каталіцкай калегіі ў [[Горад Рым|Рыме]]. У 1924 г. яно было прададзенае ксяндзом [[Фабіян Абрантовіч|Фабіянам Абрантовічам]] за 15 тысяч амерыканскіх долараў, а грошы былі перададзеныя ва ўласнасць беларускім айцам-марыянам у [[Пасёлак Друя|Друі]]<ref>Такое нямэтавае расходаванне сродкаў пакрыўдзіла княгіню, і яна выказвала свой пратэст (Надсан, 2004).</ref>.
 
== Эміграцыя ==
[[File:Maryja Magdalena Radzivił (Zaviša). Марыя Магдалена Радзівіл (Завіша) .jpg|thumb|130px|Магдалена Радзівіл, фота 1930-х гг.]]