Бенедыкцінцы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: {{вызнч|1=БЕНЕДЫКЦІНЦЫ}} — манахі найстарэўшага ў Еўропе каталіцкага манаскага ордэна святог...
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Выява:Fra Angelico 031.jpg|thumb|Святы Бенядзікт з Нурсіі]]
{{вызнч|1=БЕНЕДЫКЦІНЦЫ}} — манахі найстарэўшага ў Еўропе каталіцкага манаскага ордэна святога Бенядзікта. Заснаваны ў 530 Бенядзіктам Нурсійскім у горадзе Монтэкасіна (Італія). Статут бенедыкцінцаў патрабаваў сталага жыхарства ў кляштары (кляўзуры), паслушэнства, устрымання і беднасці. Мэта ордэна - кантэмпляцыя (прывядзенне псіхікі ў стан глыбокай засяроджанасці), фізічная і разумовая праца, выхаванне моладзі. Адным з абавязкаў бенедыкцінцаў было правядзенне ўрачыстай літургіі. У 9-10 ст. кляштары ордэна мелі аўтаномію, карысталіся шматлікімі прывілеямі, сабралі вялікія багацці. Гэта прывяло да адходу ад статута ордэна. Дзеля вяртання да першапачатковых ідэалаў
была праведзена Клюнійская рэформа (10-11 ст.), у выніку якой утварыліся новыя кангрэгацыі: картузаў, цыстэрцыянцаў, трапістаў, камедулаў. Бенедыкцінцы адыгралі вялікую ролю ў развіцці каталіцкай тэалогіі, умацаванні каталіцкай царквы і папства. У 13 ст. бенедыкцінцы страцілі першынство, саступіўшы яго дамініканцам і францысканцам. У 1893 г. папа Леў XIII заснаваў федэрацыю бенедыкцінцаў, якая пацверджана статутам папы Пія XII у 1952. Гэты ж папа ў 1947 г. прысвоіў Бенядзікту Нурсійскаму тытул «Бацька Еўропы», а папа Павел VI у 1964 абвясціў яго «патронам Еўропы».
 
== Бенедыкцінцы на Беларусі ==
У 11-13 ст. бенедыкцінцы ўдзельнічалі ў місіянерскай дзейнасці на славянскіх землях і ў Прыбалтыцы. У ВКЛ яны прыйшлі з Польшчы, на Беларусі бенедыкцінцы мелі кляштары ў Гарадзішчы каля Пінска, Мінску, Нясвіжы. Былі і жаночыя кляштары, пры якіх існавалі школы для дзяўчынак з шляхецкіх сем'яў. У ВКЛ манашкі-бенедыкцінкі мелі права прышываць да вэлюму крыж з ярка-чырвонага аксаміту, як напамінак пра ахвяры ордэну ў час Паўночнай вайны. Пасля далучэння ВКЛ да расійскай імперыі царскі ўрад аб'яднаў кляштары бенедыкцінцаў і іншых каталіцкіх манаскіх ордэнаў у {{вызн2|1=бенедыкцінска-цыстэрцыянска-камедула-картузскую}} кангрэгацыю. Пасля паўстанняў 1830-1831 і 1863-1864 на Беларусі кляштары бенедыкцінцаў былі закрыты.
 
{{накід}}
 
[[Катэгорыя:Манаскія ордэны]]
 
[[an:Orden de San Benedet]]
[[bg:Бенедиктински орден]]
[[bs:Benediktinci]]
[[ca:Orde de Sant Benet]]
[[cy:Urdd Sant Bened]]
[[da:Benediktinerordenen]]
[[de:Benediktiner]]
[[el:Βενεδικτίνοι]]
[[en:Order of Saint Benedict]]
[[eo:Benediktanoj]]
[[es:Orden de San Benito]]
[[et:Benediktlased]]
[[fi:Benediktiinit]]
[[fo:Benediktinaraordanin]]
[[fr:Ordre de Saint-Benoît]]
[[gl:Orde de San Bieito]]
[[he:בנדיקטינים]]
[[hr:Benediktinci]]
[[hu:Bencések]]
[[id:Benediktin]]
[[it:Ordine di San Benedetto]]
[[ja:ベネディクト会]]
[[ko:베네딕도회]]
[[ksh:Benediktinerorde]]
[[la:Ordo Sancti Benedicti]]
[[lb:Benediktiner]]
[[lt:Benediktinai]]
[[lv:Benediktīniešu ordenis]]
[[no:Benediktinerordenen]]
[[pl:Benedyktyni]]
[[pt:Ordem de São Bento]]
[[ro:Ordinul benedictin]]
[[ru:Бенедиктинцы]]
[[sk:Rád svätého Benedikta]]
[[sr:Бенедиктинци]]
[[sv:Benediktinorden]]
[[th:ลัทธิเบ็นนาดิคติน]]
[[uk:Бенедиктинці]]
[[vec:Ordine de San Benedeto]]
[[zh:本笃会]]