Зносіны Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя, ілюстрацыя
Радок 1:
{{пачатак артыкулу}}
{{Вікіфікацыя}}
Дзяржаўныя '''зносіны Польшчы і ВКЛ''' да 1569.
 
== 14 стагоддзе ==
Пасля кароткага перыяду супольных з ВКЛ дзеянняў супраць [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскага ордэна]] [[Польшча]] выйшла з кааліцыі, а з [[1340-я|1340-х]] гадоў уступіла ў збройную барацьбу з ВКЛ за падзел аслабелага Галіцка-Валынскага княства ({{далей|*}}: [[вайна Польшчы і ВКЛ, 1349-1356]]).
 
У канцы [[14 стагоддзе|14 ст.]] ВКЛ трапіла ў цяжкае ваеннае становішча, а таксама аслаблялася ўнутрыдзяржаўным канфліктам. [[Ягайла]], шукаючы саюзнікаў, адхіліў саюз з [[Маскоўскае княства|Масквой]], і зрабіў выбар на карысць Польшчы, што абумовіла падпісанне [[Крэўская унія|Крэўскай уніі]] (1385).
 
...
== 16 стагоддзе ==
[[Файл:Poland and Lithuania in 1561.PNG|міні|Польскае Каралеўства і Вялікае княства Літоўскае ў 1561]]
У [[16 стагоддзе|16 ст.]] феадалы[[феадал]]ы і [[духавенства]] Польшчы ўзмацнілі свае намаганні да прававой і культурнай [[асіміляцыя|асіміляцыі]] земляў ВКЛ ({{таксама}}: [[Паланізацыя]]).
 
Пагранічныя канфлікты на заходняй граніцы ВКЛ не аднойчы разбіраліся на соймах Вялікага княства. Так, на соймах 1547, 1551 і 1554 слухаліся скаргі «''на кривды несносные, которые мають... от панов поляков и мазовшан''». З польскага боку заяўлялася, што набегі спыняцца, калі прыгранічныя землі ВКЛ увойдуць у склад Польшчы. Афіцыйныя асобы слаба процідзейнічалі гэтай напружанасці і нават спрыялі падрыхтоўцы ліквідацыі самастойнасці ВКЛ.
Радок 16 ⟶ 15:
Актыўнымі дзеячамі ў падрыхтоўцы ліквідацыі Вялікага княства былі ўдава [[Жыгімонт Стары|Жыгімонта I]] [[Бона Сфорца]] і яе сын [[Жыгімонт Аўгуст]] (з 1548 — і польскі кароль). Актыўную прапагандысцкую кампанію за зліццё Вялікага княства з Польшчай вяло і каталіцкае духавенства.
 
Пагадненне Жыгімонта Аўгуста з [[Габсбургі|Габсбургамі]] (1549) абяцала яму ўзброеную дапамогу супраць непаслушэнства падданых. Выданы Жыгімонтам Аўгустам прывілей для праваслаўнай шляхты (1563) афіцыйна касаваў дыскрымінацыйныя нормы Гарадзельскага акта (1413), практычнае ж значэнне яго было вельмі малое, бо нічога не мянялася ні ў гаспадарскай Радзе, ні на іншых дзяржаўных пасадах.
 
У дэкларацыі [[13 сакавіка]] [[1564]] Жыгімонт Аўгуст абвясціў, што адмаўляецца ад сваіх спадчынных правоў на землі Вялікага Княства Літоўскага, добраахвотна адракаецца і ўступае іх Польшчы. Аднак, дэкларацыя не стала юрыдычнай падставай далучэння Беларусі, Літвы і Украіны да Польшчы, бо супраць яе выступілі феадалы ВКЛ, якія не прызнавалі вотчыннага характару ўлады вялікага князя. Гэта было выказана ў Статуце, зацверджаным [[1 ліпеня]] [[1564]] і ўведзеным у дзеянне ў [[1566]]. У арт. 2 раздз. 3, які быў, фактычна, адказам на дэкларацыю 13 сакавіка, гаварылася, што вялікі князь абавязваецца захоўваць правы і вольнасці ўсіх людзей у вялікім княстве, «''в котором они, яко люде вольные, вольно обираючи из стародавна из вечных своих продков собе панов и господарей великих князей литовских''».
 
Пасля няўдачы дэкларацыі афіцыйная прапаганда пачала тлумачыць, што акт сведчыць толькі пра адмаўленне ад тытула вялікага князя на карысць Польшчы. Наогул, мяркуецца<ref>Напрыклад, Юхо.</ref>, што з пункту гледжання тагачаснага крымінальнага права такая дэкларацыя была актам дзяржаўнай здрады, здзейсненай галавой дзяржавы.
 
== Перад 1569 ==
Усё насельніцтва, у тым ліку і [[шляхта]], не хацелі ліквідацыі самастойнасці княства. Феадалы неаднойчы вялі перамовы з прадстаўнікамі Польшчы пра больш цесны саюз абедзвюх дзяржаў, але пры ўмове захавання раўнапраўя і «братэрскай любові». Гэта вельмі выразна выказана і ў пастанове Віленскага сойма 1563г[[1563]] г., які зацвердзіў спецыяльную інструкцыю для перамоў з Польшчай аб уніі, у якой дэлегатам наказвалася строга ахоўваць годнасць Вялікага княства, сачыць, каб правы ўсяго насельніцтва ні ў чым не былі страчаны і не прыніжаліся другім бокам. Дапускалася ўстанаўленне аднаго гасудара і скліканне сумесных соймаў для вырашэння агульных спраў, але пры гэтым у кожнай дзяржаве павінны былі быць самастойныя вышэйшыя органы ўлады і кіравання, адасобленыя ўзброеныя сілы, [[казна]] і заканадаўства. Гэтыя ўмовы пацвярджаліся і падтрымліваліся на ўсіх наступных соймах княства. Таму няма дастатковых падстаў лічыць, што шляхта жадала поўнага зліцця з Польшчай, а буйныя феадалы выступалі супраць уніі. Гэтая памылковая думка склалася пад уплывам каталіцкай прапаганды, якая спрабавала пераканаць, што далучэнне Украіны і часткі Беларусі да Польшчы было ажыццёўлена згодна з пажаданнем «шляхецкага народу» княства. Яна сцвярджала таксама, нібыта ў [[XVI стагоддзе|XVI ст.]] у Вялікім княстве існавала шырокая шляхецкая дэмакратыя і нават самая бедная шляхта мела такія самыя правы, як і буйныя феадалы. 3 аналізу ж тагачасных прававых актаў і іншых гістарычных дакумантаў відаць, што праз усю гісторыю княства шляхта ніколі самастойнага палітычнага значэння не мела. Таму пры вывучэнні актаў аб уніі, у якіх выказваецца «жаданне» шляхты хутчэйшага злучэння з Польшчай, няцяжка разгледзець і арганізатараў гэтага «жадання».
 
Ідэю уніі з Польшчай на ўмовах раўнапраўя падтрымлівала большасць феадалаў княства – яны бачылі ў ёй магчымасць умацаваць сваё становішча ўнутры краіны і атрымаць ваенную дапамогу ў вайне з Расіяй. Таму разыходжанне паміж феадаламі княства і Польшчы было толькі ва ўмовах уніі, а самую яе ідэю падтрымлівала большасць іх. Калі б феадалы княства былі супраць уніі, яны наогул не паехалі б у [[Люблін]] на агульны сойм, нягледзячы на ўсе ўгаворы і абяцанні польскіх феадалаў і караля. Пра такія абяцанні сведчаць перагаворы прадстаўнікоў Польшчы ў Лебедзеве і Маладзечне, а таксама граматы, выдадзеныя Жыгімонтам Аўгустам.
 
Так, у грамаце, выдадзенай у кастрычніку[[кастрычнік]]у [[1568]] 1568гг., гаварылася, што саюз абодзвюх дзяржаў будзе заснаваны на «''милости, згоды братское, который бы был однако и заровно во всем пожиточный обеюм тым панствам''».<ref>Любавский М.К. Литовско-Русский сейм. Прил. С.208.</ref> У інструкцыях, разасланых у паветы, Жыгімонт Аўгуст запэўніваў, што дзякуючы уніі княства атрымае ад Польшчы дапамогу ў [[Лівонская вайна, 1558-1583|Лівонскай вайне]].
[http://belhistory.com/ Падробная гісторыя ВКЛ]
Але прадстаўнікі княства не спяшаліся на агульны сойм, хоць і не супраць былі атрымаць абяцаную дапамогу. Каб рассеяць іх недавер, Жыгімонт у снежні 1568г[[1568]] г. выдаў грамату, дзе клятвенна абяцаў ахоўваць правы і інтарэсы княства і не прымушаць яго прадстаўнікоў да уніі, а ў выпадку, калі не будзе дасягнута ўзаемная згода, гарантаваў, што кожны з іх «''мает и мети будет вольное, учтниое, ни от кого инчим не затрудненное и спокойное одъеханне с того сейму''». Далей ён абяцаў не выдаваць ніякіх грамат без згоды радных паноў Вялікага ккяства, захоўваць Падляшча ў складзе яго. А.насельнікі Падляшча «''не мають быти инак захованы... одно заровно со всими обывателями Великого княства Литовского, яко тубыльцы н родичи здешнего панства... и никоторои рецессы соймовыя ани декреты в той всей справе спольной на сторону Великого княства Литовского не мають быти ани будуть выдаваны под печатью Коруны польское, одно под печатью Великого князства Литовского''».<ref>Kutrzeba S., Semkowicz W. Akta unij. Kraków, 1932. N 95.</ref> Клятвенныя абяцанні і ўгаворы, а таксама надзея атрымаць дапамогу схілілі прадстаўнікоў княства з'явіцца ў Люблін на перагаворы, бо справы на [[Лівонская вайна, 1558-1583|Лівонскай вайне]] былі вельмі цяжкімі.
 
== 1569 ==
Пасля таго, як дэлегаты ВКЛ пакінулі, у знак пратэсту, паседжанні [[Люблінскі сойм, 1569|Люблінскага сойму]], Жыгімонт Аўгуст самадзяржаўна выдаў шэраг актаў аб перадачы земляў ВКЛ Польшчы: [[5 сакавіка]] — Падляшскай зямлі з гарадамі Драгічынам, Мельнікам, Бельскам і інш. (феадалам і службовым асобам Падляшча было загадана пад страхам канфіскацыі маёмасці прысягнуць на вернасць Польшчы), пазней, зважаючы на адсутнасць рэальнага супраціўлення з боку феадалаў ВКЛ, былі пераданыя і ўкраінскія землі – Валынь, Падолле, Кіеўшчыну.
 
[[1 ліпеня]] [[1569]] Польшчай і ВКЛ быў зацверджаны акт [[Люблінская унія|Люблінскай дзяржаўнай уніі]].
 
== Пасля 1569 ==
Аднак і пасля падпісання акту уніі Вялікае княства працягвала існаванне. Гэтаму спрыяла тое, анексіраваўшы Украіну і частку заходняй Беларусі, польскія феадалы разлічвалі скарыстоўваць княства як шчыт для прыкрыцця ўсходніх граніц Польшчы. У 1572г[[1572]] г. ў вярхах Польшчы нават абмяркоўвалася пытанне аб вяртанні княству Падляшча і далучэнні да яго этнаграфічна польскай вобласці Мазовіі. Пасля смерці караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста (1572) не толькі фактычна, але і юрыдычна было прызнана захаванне адасобленасці Вялікага Княства Літоўскага. Найбольш поўна гэтая адасобленасць была замацавана ў зборы законаў Вялікага княства, які атрымаў назву [[Статут ВКЛ, 1588|Статута 1588]].
 
Пасля 1569 дзяржаўна-прававыя сувязі паміж Вялікім княствам і Польшчай фактычна будаваліся не на аснове акта Люблінскай уніі, а на ўмовах, якія прадугледжвалі адасобленасць абедзвюх дзяржаў пры адным гасудары і адным парламенце (сойме). Разам з тым гэтае аб'яднанне спарадзіла і новую дзяржаву – [[Рэч Паспалітая|Рэч Паспалітую]], у кампетэнцыю якой уваходзілі ў асноўным пытанні сумеснай міжнароднай палітыкі і ўзаемнай абароны. Таму трэба прызнаць, што акт Люблінскай уніі 1569г. фактычна не быў ажыццёўлены. А паколькі ён быў навязаны прадстаўнікам Вялікага княства гвалтоўна, то і з юрыдычнага боку быў несапраўдны.
 
Аналіз дзяржаўна-прававых сувязяў Вялікага Княства Літоўскага ў XVII–XVIII стст. паказвае, што іх прававы характар за гэты час моцна не змяняўся. Разам з тым працэс гвалтоўнага акаталічвання і апалячвання беларусаў і ўкраінцаў паступова захопліваў усё большыя пласты насельніцтва і пагражаў поўным знішчэннем беларускай народнасці, садзейнічаў усё большай залежнасці Вялікага княства ад Польшчы.
Радок 45 ⟶ 44:
Падводзячы вынік гістарычнага развіцця дзяржаўна-прававых сувязяў Вялікага Княства Літоўскага з Польшчай, можна з усёй пэўнасцю сцвярджаць, што ў XIV–XV стст. гэтыя сувязі, хоць мелі шмат істотных заган, у асноўным былі карысныя ўсім народам Усходняй Еўропы, чаго нельга сказаць пра унію 1569г.
 
== Літаратура ==
'''Літ.''':* {{крыніцы/Юхо 1992}}
 
{{зноскі}}