Барыс I: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 26:
Увёў [[хрысціянства]] ў якасці дзяржаўнай рэлігіі ў [[865]] годзе, пры хрышчэнні прыняў імя ў гонар візантыйскага імператара Міхаіла III. У [[866]] годзе здушыў паўстанне паганскай шляхты. Шануецца праваслаўнымі як святы ў рангу роўнаапостальнага.
 
== Праўленне ==
У [[854]] г. [[Вялікая Маравія|вялікамараўскі]] князь [[Расціслаў Майміравіч|Расціслаў]] пераканаў Барыса дапамагчы яму супраць [[Усходне-Франкскае каралеўства|Усходне-Франкскага каралеўства]]. У той час [[харваты]] распачалі вайну супраць Балгарыі. Абодва народа дагэтуль саіснавалі мірна, на падставе чаго дапускаецца, што харватам заплаціў [[Людовік II Нямецкі|Людовік II]], каб яны напалі на Балгарыю ды адцягнулі ўвагу Барыса ад ягонага хаўруса з Вялікай Маравіей. У выніку хан Барыс быў вымушаны адмовіцца ад хаўруса. Па выніках ваенных дзеянняў [[855]] г. мір паміж балгарамі і ўсходнімі франками быў адноўлены, і Расціслаў быў вымушаны змагацца супраць Людовіка II саматугам.
 
Няўдача чакала Барыса і ў барацьбе з Візанціей у 855-856 гг. Балгарыя страціла вобласці Загора і Філіпопаль. Не дапамог у барацьбе з Візанціей і хаўрус з Людовікам II. Другі раз Візанція патрабаваля ў абмен на мір замест зямель, хрышчэння правіцеля.
 
== Спасылкі ==