Анкара: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 40:
Горад размешчаны на Анаталійскім пласкагор'і, каля сутоку рэк [[Рака Чубук|Чубук]] і [[Рака Анкара|Анкара]] (басейн ракі [[Рака Сакар'я|Сакар'я]]). Клімат кантынентальны, адно з самых сухіх месцаў Турцыі.
 
У старой часцычастцы горада і наваколлі знаходзяцца шматлікія помнікі архітэктуры: храм Аўгуста ({{lang-la|Monumentum Ancyranum}}, 1 стагоддзе да н.э.), руіны тэрмаў (пачатак 3 стагоддзя), калона Юліяна (4 стагоддзе), скляпенні з фрэскамі (4 стагоддзе), цытадэль, мячэці (12-15 стагоддзяў): Аладына, Арслан-хана, Ахі Элван і іншыя, Вялікі крыты рынак (паміж [[1464]] і [[1471]], цяпер — Археалагічны музей), Новая (Йені, Джэнаб Ахмет) мячэць (16 стагоддзе).
 
З 1920, галоўным чынам у 1950-60-я на поўдзень ад старога горада (вядомага як Улус, {{lang-tr|Ulus}}) развіваецца новы добра азяленены горад з правільнай планіроўкай, шматпавярховымі будынкамі і катэджамі (вядомы як Йенішэхір, {{lang-tr|Yenişehir}}), цэнтрам якога стала плошча Кызылай ({{lang-tr|Kızılay}}) з прылеглымі праспектамі і вуліцамі. Пабудаваны будынак парламента (1938, арх. К.Хольцмайстэр), оперны тэатр ([[1948]]), маўзалей [[Мустафа Кемаль Атацюрк|Атацюрка]] (1953), самая вялікая мячэць горада — Каджатэпе (паміж [[1967]] і [[1987]]), шэраг помнікаў, у тым ліку — ва ўшанаванне памяці хатаў — першай вядомай цывілізацыі Анатоліі (плошча Сыхійе, 1970-я). З [[1996]] працуе [[Анкарскі метрапалітэн|метрапалітэн]].