Панамскі канал: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Спасылкі: выдал. шаблона, replaced: {{Link GA| → {{subst:Void| using AWB
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 26:
|Катэгорыя на Вікісховішчы= Panama Canal
}}
'''Панамскі канал''' — суднаходны канал, які злучае [[Панамскі заліў]] [[Ціхі акіян|Ціхага акіяна]] з [[Карыбскае мора|Карыбскім морам]] і [[Атлантычны акіян|Атлантычным акіянам]], размешчаны на [[Панамскі перашыек|Панамскім перашыйку]] на тэрыторыі дзяржавы [[Панама]]. Даўжыня — 81,6 км, у тым ліку 65,2 км па сушы і 16,4 км па дне Панамскай і Лімонскай бухт (для праходу суднаў дапа глыбокай вадзе).
 
Будаўніцтва Панамскага канала зрабілася адным з найбуйных і найскладаных будаўнічых праектаў, ажыццёўленых чалавецтвам. Панамскі канал аказаў неацэнны ўплыў на развіццё суднаходства і эканомікі ў цэлым у [[Заходняе паўшар'е|Заходнім паўшар'і]] і на ўсёй Зямлі, што абумовіла яго надзвычай высокае геапалітычнае значэнне. Дзякуючы Панамскаму каналу марскі шлях з [[Нью-Ёрк]]а ў [[Сан-Францыска]] скараціўся з 22,5 тыс. км да 9,5 тыс. км.
 
Канал прапускае праз сябе судны самых розных тыпаў — ад яхт да велізарных [[танкер]]аў і [[кантэйнеравоз]]аў. Максімальны памер судна, якое можа прайсці па Панамскім канале, стаў фактычна стандартам у суднабудаванні, атрымаўшы назву [[Panamax]].
 
Праводка суднаў праз Панамскі канал ажыццяўляецца лоцманскай службай Панамскага канала. Сярэдні час праходу судна па канале — 9 гадзін, мінімальны — 4 гадзіны 10 хвілін. Максімальная прапускная здольнасць 48 суднаў у суткі. Штогод праз канал праходзяць каля 17,5 тыс. суднаў, якія перавозяць больш 203 млн тон грузаў. Да [[2002]] года паслугамі канала скарысталася ўжо больш 800 тыс. суднаў.