Аперацыя «Баграціён»: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 41:
|страты2 = Дакладныя страты невядомыя.<br />
'''Савецкія даныя''':
381 тыс. загінуўшых і прапаўшых без весці, <br /> 150 тыс. паранена<br /> 158 480 палоннымі<ref>''МихаилМ. Поликарпов.'' [http://nvo.ng.ru/history/2004-07-23/5_bagration.html Операция «Багратион»], 23 июля 2004</ref><br />
'''Дэвід Гланц:''' ацэнка знізу — 450 тысяч агульных страт.<br />
'''Аляксей Ісаеў:''' больш за 500 тысяч чалавек<br />
Радок 60:
 
== Значнасць аперацыі ==
Падчас гэтага шырокага наступлення была вызвалена [[Беларусь]] і амаль цалкам разгромлена германская [[група войск «Цэнтр»]]. Пачатковы этап аперацыі сімвалічна пачаўся ў трэція ўгодкі германскага нападу на СССР — [[22 чэрвеня]] [[1944]] года. [[Вермахт]] панёс цяжкія страты, у асноўным з-за таго, што [[Гітлер]] забараняў любое адступленне.<ref>''Типпельскирх К. Типпельскирх'' [http://militera.lib.ru/h/tippelskirch/index.html История Второй мировой войны c. 341—342]</ref> Папоўніць гэтыя страты Германія была не ў стане.
 
== Перадумовы аперацыі ==
Радок 66:
Да чэрвеня 1944 лінія фронту на ўсходзе падышла да мяжы [[Віцебск]] — [[Орша]] — [[Магілёў]] — [[Жлобін]], утварыўшы велізарны выступ-клін, павернуты ўглыб [[СССР]], так званы «Беларускі балкон». Калі ва Украіне [[Чырвоная Армія|Чырвонай арміі]] ўдалося дамагчыся серыі уражлівых поспехаў (была вызвалена амаль уся тэрыторыя рэспублікі, [[вермахт]] панёс цяжкія страты ў ланцужку «катлоў»), то пры спробе прарвацца ў напрамку [[Мінск]]а зімой 1943—1944 гадоў поспехі, наадварот, былі дастаткова сціплымі.
 
У той жа час, да канца вясны 1944 наступленне на поўдні замарудзілася, і Стаўкай Вярхоўнага Галоўнакамандавання было прынята рашэнне змяніць напрамак намаганняў. Як адзначыў [[К. Ракасоўскі|К. К. Ракасоўскі]]<ref name="ReferenceA">''Рокоссовский К. К. Рокоссовский'' Солдатский долг. (5-е изд.) — М.: Воениздат, 1988.</ref>
 
{{цытата|Да вясны 1944 года нашы войскі ва Украіне прасунуліся далёка наперад. Але тут праціўнік перакінуў з захаду свежыя сілы і спыніў наступленне 1-га Украінскага фронту. Баі прынялі зацяжны характар, і гэта прымусіла Генеральны штаб і Стаўку перанесці галоўныя намаганні на новы напрамак}}
Радок 333:
Дадзеныя пра сілы бакоў адрозніваюцца ў розных крыніцах. Паводле выдання «Аперацыі савецкіх узброеных сілаў у ВАВ», з савецкага боку ў аперацыі ўдзельнічала 1200 тыс. чалавек (без уліку тылавых частак). З нямецкага боку — у складзе групы армій «Цэнтр» — 850—900 тыс. чалавек (у тым ліку прыкладна 400 тыс. у тылавых частках)<ref name=autogenerated31>''Алексей Исаев.'' [http://echo.msk.ru/programs/victory/612713-echo/ Цена Победы. Операция «Багратион»] // Эхо Москвы. 17.08.2009</ref><ref>{{ref-de}} Frieser: Das Deutsche Reich und der Zweite Weltkrieg. Bd. 8, S. 532.</ref>. Акрамя таго, на другім этапе ў бітве прынялі ўдзел правае крыло групы армій «Поўнач» і левае — групы армій «Паўночная Украіна».
 
Чатыром франтам Чырвонай Арміі процістаялі чатыры арміі вермахта<ref>''Типпельскирх К. Типпельскирх'' [http://militera.lib.ru/h/tippelskirch/10.html История Второй мировой войны. С. 590.]</ref>:
 
* [[2-я армія, Германія|2-я армія групы армій «Цэнтр»]], якая ўтрымлівала раён [[Пінск]]а і [[Рака Прыпяць|Прыпяці]] і выступала на 300 км на ўсход ад лініі фронту;
Радок 343:
=== Чырвоная армія ===
 
Першапачаткова савецкае камандаванне ўяўляла сабе аперацыю «Баграціён» як паўтор [[Курская бітва|Курскай аперацыі]], на ўзор колішняга «[[Арлоўская аперацыя, 1943|Кутузава]]» або «[[Белгарадска-Харкаўская аперацыя|Румянцава]]», з вялізным расходам боепрыпасаў пры адносна сціплым прасоўванні на 150—200 км. Паколькі аперацыі такога тыпу — без прарыву ў аператыўную глыбіню, з доўгімі, упартымі баямі ў ТЗА на знясільванне — патрабавалі вялікага ліку боепрыпасаў і адносна малой колькасці паліва для механізаваных частак і сціплых магутнасцей па ўзнаўленні чыгунак, то фактычнае развіццё аперацыі заспела савецкае камандаванне знянацку<ref name="antipenko">[http://militera.lib.ru/memo/russian/antipenko_na/index.html Антипенко Н. А. Антипенко «На галоўным кірунку» c. 150-c. 152]</ref>.
 
[[Файл:A I Antonov 02.jpg|міні|left|200px|Аляксей Антонаў, намеснік начальніка Генеральнага штаба [[РСЧА]], вядучы распрацоўшчык плана аперацыі]]
Радок 357:
{{цытата|Вярхоўны Галоўнакамандуючы і яго намеснікі настойвалі на тым, каб нанесці адзін галоўны ўдар — з плацдарма на Дняпры (раён Рагачова), які знаходзіўся ў руках 3-й арміі. Двойчы мне прапаноўвалі выйсці ў суседні пакой, каб прадумаць прапанову Стаўкі. Пасля кожнага такога «прадумвання» прыходзілася з новай сілай адстойваць сваё рашэнне. Пераканаўшыся, што я цвёрда настойваю на нашым пункце гледжання, Сталін зацвердзіў план аперацыі ў тым выглядзе, як мы яго прадставілі. «Настойлівасць камандуючага фронтам, — сказаў ён, — даказвае, што арганізацыя наступлення старанна прадумана. А гэта надзейная гарантыя поспеху» (К. К. Рокоссовский. Солдатский долг. М.1997. С.313)}}
 
Аднак [[Г. К. Жукаў]] сцвярджаў, што гэтая версія не адпавядае рэчаіснасці<ref>ГеоргийГ. К. Жуков. Воспоминания и размышления. В 3-х т. Т. 3. М.: Агентство печати Новости, 1986</ref>:
 
{{цытата|Існуючая ў пэўных вайсковых колах версія аб «двух галоўных ударах» на беларускім напрамку сіламі 1-га Беларускага фронту, на якіх нібыта настойваў К. К. Ракасоўскі перад Вярхоўным, пазбаўлена падставы. Абодва гэтыя ўдары, што праектаваліся фронтам, былі папярэдне зацверджаны І. В. Сталіным яшчэ 20 мая па праекту Генштаба, гэта значыць да прыезду камандуючага 1-м Беларускім фронтам у Стаўку}}
 
Была арганізавана глыбокая разведка сіл і пазіцый праціўніка. Здабыча звестак вялася па многіх напрамках. У прыватнасці, разведвальнымі камандамі 1-га Беларускага фронту было захоплена каля 80 «{{comment|языкоў|Язык — у ваенным жаргоне — палонны, захоплены з мэтай атрымання інфармацыі пра праціўніка.}}»<ref name="ReferenceA" />. Паветраная разведка 1-га Прыбалтыйскага фронту засекла 1100 розных агнявых кропакпунктаў, 300 артылерыйскіх батарэй, 6000 бліндажоў і г. д.<ref name="ReferenceB" /> Таксама вялася актыўная акустычная, агентурная разведка, вывучэнне пазіцый праціўніка артылерыйскімі назіральнікамі і г. д. За кошт камбінацыі розных спосабаў разведкі і яе інтэнсіўнасці групоўка праціўніка была выкрыта дастаткова поўна.
 
Стаўка паспрабавала дабіцца найбольшай нечаканасці. Усе распараджэнні камандзірам частак аддаваўся асабіста камандуючы войскаў; тэлефонныя перагаворы адносна падрыхтоўкі да наступлення, нават у закадзіраваным выглядзе, былі забаронены. Франты, якія рыхтаваліся да аперацыі, перайшлі ў рэжым радыёмаўчання. На перадавых пазіцыях вяліся актыўныя земляныя работы для імітацыі падрыхтоўкі да абароны. Мінныя палі не здымаліся цалкам, каб не ўстрывожыць непрыяцеля, сапёры абмяжоўваліся здыманнем з мін узрывальнікаў. Засяроджванне войск і перагрупоўкі вяліся ў асноўным па начах. Спецыяльна выдзеленыя афіцэры Генштаба на самалётах патрулявалі мясцовасць для кантролю за выкананнем мер маскіроўкі<ref name="ReferenceB" />.
Радок 373:
=== Вермахт ===
 
Калі камандаванне [[РСЧА]] было нядрэнна інфармавана аб групоўцы немцаў у раёне будучага наступлення, то камандаванне групы армій «Цэнтр» і Генштаб сухапутных войск [[Трэці рэйх|Трэцяга Рэйха]] мелі цалкам зменлівае ўяўленне аб сілах і планах савецкіх войск. [[Гітлер]] і Вярхоўнае галоўнакамандаванне лічылі, што буйнога наступлення трэба чакаць па-ранейшаму ва Украіне. Меркавалася, што з раёна на поўдзень ад [[Ковель|Ковеля]] [[Чырвоная Армія]] нанясе ўдар па кірунку да [[Балтыйскае мора|Балтыйскага мора]], адразаючы групы армій «Цэнтр» і «Поўнач»<ref name="ReferenceC">''АлексА. Бухнер.'' 1944. Крах на Восточном фронте. — М.: ЭКСМО, 2006.</ref>. Для парыравання фантомнай пагрозы былі вылучаны значныя сілы. Так, у групе армій «Паўночная Украіна» было сем танкавых, дзве танка-грэнадзерскія дывізіі, а таксама чатыры батальёны [[Тыгр, танк|цяжкіх танкаў «Тыгр]]». У групе армій «Цэнтр» знаходзіліся адна танкавая, дзве танка-грэнадзерскія дывізіі і толькі адзін батальён «Тыграў»<ref name=autogenerated1>''А. В. Исаев.'' Два дня в истории. К 65-летию операции «Багратион».</ref>. У красавіку камандаванне групы армій «Цэнтр» прадставіла свайму кіраўніцтву план па скарачэнні лініі фронту і адыходу групы войскаў на лепшыя пазіцыі за Бярэзінай. Гэты план быў адхілены. Група армій « Цэнтр» абаранялася на ранейшых пазіцыях. [[Віцебск]], [[Орша]], [[Магілёў]] і [[Бабруйск]] былі абвешчаны «крэпасцямі» і ўмацаваны з разлікам на кругавую абарону<ref name="ReferenceC"/>. Для будаўнічых работ шырока выкарыстоўвалі прымусовую працу мясцовага насельніцтва. У прыватнасці, у паласе [[3-я танкавая армія|3-яй танкавай арміі]] былі накіраваны на такія работы 15-20 тысяч жыхароў<ref>Verbrechen der Wehrmacht — Dimensionen des Vernichtungskrieges (Katalog der Wehrmachtausstellung), S. 398.</ref>.
 
[[Курт Тыпельскірх]] (у той час — камандуючы [[4-й армія, Германія|4-й палявой арміяй]]) наступным чынам апісвае настроі ў нямецкім кіраўніцтве<ref name=autogenerated16>Курт Типпельскирх, «История Второй мировой войны». СПб.:Полигон;М.:АСТ,1999.</ref>:
Радок 407:
=== Дзеянні партызан ===
 
Наступленню папярэднічала беспрэцэдэнтная па маштабе акцыя [[Партызанскі рух у Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны|партызан]]. У Беларусі дзейнічалі шматлікія партызанскія фарміраванні. Па дадзеных Беларускага штаба партызанскага руху, за лета 1944 з войскамі [[Чырвоная Армія|Чырвонай арміі]] злучылася {{s|194 708}} партызан<ref>Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 — июля 1944): Краткие сведения об организационной структуре партизанских соединений, бригад (полков), отрядов (батальонов) и их личном составе. — Мн.: Беларусь, 1983.</ref>. Савецкае камандаванне паспяхова ўвязвала дзеянні партызанскіх атрадаў з вайсковымі аперацыямі. Мэтай партызан у аперацыі «Баграціён» было, спачатку, вывядзенне са строю непрыяцельскіх камунікацый, пазней — перашкаджэнне адыходу разбітых падраздзяленняў [[вермахт]]а. Масіраваныя дзеянні па разгрому нямецкага тылу былі пачаты ў ноч з 19 на 20 чэрвеня. Эйке Мідэльдорф адзначыў<ref>''Миддельдорф ЭйкеЭ. Миддельдорф'' Русская кампания: тактика и вооружение. — СПб.: Полигон; М.: ACT, 2000.</ref>:
 
{{цытата|На цэнтральным участку Усходняга фронту рускімі партызанамі было зроблена 10 500 выбухаў. У выніку гэтага перакідка нямецкіх аператыўных рэзерваў была затрымана на некалькі дзён.}}
 
У планы партызан ўваходзіла здзяйсненне 40 тысяч розных падрываў, гэта значыць фактычна ўдалося ажыццявіць толькі чвэрць задуманага, аднак і здзейсненага хапіла, каб выклікаць кароткачасовы параліч тылу [[група армій «Цэнтр»|групы армій «Цэнтр»]]<ref name=autogenerated2>StevenS. Zaloga. Bagration 1944: The destruction of Army group Center. Osprey, 1996.</ref><ref>''ПаульП. Карелл.'' Канны на Березине. — М.: Политиздат, 1988.</ref>. Начальнік тылавых паведамленняў групы войскаў палкоўнік Г. Тэске канстатаваў<ref>Итоги второй мировой войны. Сборник статей. Пер. с нем. М., 1957, с. 407.</ref>:
 
{{цытата|У ноч перад агульным наступленнем рускіх на ўчастку групы армій «Цэнтр», у канцы чэрвеня 1944 года, магутны адцягваючы партызанскі налёт на ўсе важныя дарогі на некалькі дзён пазбавіў нямецкія войскі усякага кіравання. За адну гэтую ноч партызаны ўстанавілі каля 10.5 тыс. мін і зарадаў, з якіх удалося выявіць і абясшкодзіць толькі 3,5 тыс. Зносіны па многіх шашэйных дарогах з-за налётаў партызан маглі ажыццяўляцца толькі днём і толькі ў суправаджэнні збройнага канвою.}}
Радок 444:
Адначасова былі знішчаны малыя катлы каля Астроўна і Бешанковіч. Апошнюю буйную групу акружэнцаў узначаліў камандзір 4-й авіяпалявой дывізіі генерал {{не перакладзена|ёсць=:en:Robert Pistorius|трэба=Роберт Пісторыус|тэкст=Р. Пісторыус}}. Гэтая група, спрабуючы выйсці праз лясы на захад ці паўднёвы захад, чэрвеня 27 натыкнулася на 33-ю зенітную дывізію, якая ішла маршавымі калонамі і была рассеяна<ref name="ReferenceB"/>. Р. Пісторыус загінуў у баю.
 
Сілы 1-га Прыбалтыйскага і 3-га Беларускага фронту пачалі развіваць поспех у паўднёва-заходнім і заходнім кірунку. К канцу 28 чэрвеня яны вызвалілі [[Лепель]] і выйшлі да раёна Барысава. Нямецкія часткі падвяргаліся бесперапынным і самым жорсткім паветраным ударам. Процідзеянне люфтвафэ было нязначным<ref name=autogenerated3 />. Шаша Віцебск — Лепель, па словах І. Х. Баграмяна, была літаральна завалена загінулымі і разбітай тэхнікай<ref name=autogenerated9>Баграмян И. X. Баграмян Так шли мы к победе. — М.: Воениздат, 1977.</ref>.
 
У выніку Віцебска-Аршанскай аперацыі быў практычна цалкам знішчаны 53-й армейскі корпус. Па дадзеных У. Хаупта, са складу корпуса да нямецкіх частак прарвалася дзвесце чалавек, амаль усе — параненыя<ref name=autogenerated6 />. Таксама былі разгромлены часткі 6-га армейскага корпуса і корпусная група D. Былі вызвалены Віцебск і Орша. Страты вермахта, па савецкіх заяўках, пераўзыходзілі 40 тысяч загінуўшымі і 17 тысяч палоннымі (найбольшыя вынікі паказала 39-я армія, знішчаючы асноўны «кацёл»). Паўночны фланг групы армій «Цэнтр» аказаўся змецены, і, такім чынам, быў зроблены першы крок да поўнага акружэння ўсёй групы.
Радок 468:
[[Файл:Operation bagration-bobruisk operation-june 24-27 1944.png|міні|злева|200px|Бабруйская бітва да 27 чэрвеня]]
 
Бабруйская аперацыя павінна была стварыць паўднёвую «клюшню» вялізнага акружэння, задуманага Стаўкай Вярхоўнага Галоўнакамандавання. Гэтую акцыю цалкам праводзіў найбольш магутны і шматлікі з франтоў, якія ўдзельнічалі ў аперацыі «Баграціён» — 1-ы Беларускі фронт пад камандаваннем [[К. Ракасоўскі|К. К. Ракасоўскага]]. Першапачаткова ў наступе прыняў удзел толькі правы фланг фронту<ref name=autogenerated8>Рокоссовский К. К. Рокоссовский Солдатский долг. (5 е изд.): Воениздат; Москва; 1988</ref>. Яму процістаяла [[9-я армія, Германія|9-я палявая армія]] генерала Х. Ёрдана. Як і пад Віцебскам, задача на знішчэнне флангу групы армій «Цэнтр» вырашалася за кошт стварэння лакальнага «катла» вакол Бабруйска. План К. К. Ракасоўскага ў цэлым прадстаўляў класічныя «каны»: з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, паступова заварочваючы да поўначы, наступала [[65-я армія, СССР|65-я армія]] (ўзмоцненая 1-м Данскім танкавым корпусам), з усходу на захад наступала [[3-я армія, СССР|3-я армія]], якая мела ў сваім складзе [[9-ы танкавы корпус, СССР|9-ы танкавы корпус]]. Для хуткага прарыву на [[Слуцк]] выкарыстоўвалася 28-я армія з конна-механізаванай групай І. А. Пліева. Лінія фронту ў раёне аперацыі рабіла залом на захад каля [[Жлобін]]а, а [[Бабруйск]] быў, сярод іншых гарадоў, абвешчаны А. Гітлерам «крэпасцю», так што праціўнік у пэўнай ступені сам спрыяў рэалізацыі савецкіх планаў.
 
Наступленне пад Бабруйскам пачалося на поўдні 24 чэрвеня, г. зн. некалькі пазней, чым на поўначы і ў цэнтры. Дрэннае надвор'е спачатку сур'ёзна абмежавала дзеянні авіяцыі. Акрамя таго, умовы мясцовасці ў паласе наступлення былі вельмі складанымі: трэба было пераадольваць вельмі вялікае, паўкіламетровай шырыні, багністае [[балота]]. Аднак савецкія войскі гэта не спыніла, больш таго, адпаведны напрамак быў абраны наўмысна. У раёне [[Парычы|Парыч]], дзе праходнасць была добраю, нямецкая абарона была досыць шчыльнай, таму камандуючы 65-й арміяй П. І. Батаў прыняў рашэнне наступаць некалькі на паўднёвы-захад, праз балота, якое ахоўвалася параўнальна слаба. Дрыгву пераадольвалі па гацях<ref name=autogenerated7 />. П. І. Батаў адзначаў<ref name=autogenerated7>Батов П. И. В походах и боях. — М.: Воениздат, 1974</ref>:
Радок 485:
[[Файл:RokossovskyKK.jpg|міні|right|200px| [[Канстанцін Ракасоўскі]], камандуючы 1-м Беларускім фронтам (фатаграфія пачатковага перыяду вайны).]]
 
Х. Ёрдан быў адхілены ад камандавання 9-й арміяй, замест яго быў прызначаны генерал танкавых войскаў [[Нікалаўс фон Форман|Н. фон Форман]]. Аднак кадравыя перастаноўкі ўжо не маглі паўплываць на становішча акружаных нямецкіх частак. Сіл, здольных арганізаваць паўнавартасны дэблакіруючы ўдар звонку, не было. Спроба рэзервовай 12-й танкавай дывізіі прасекчы „калідор“ правалілася. Таму акружаныя нямецкія часткі пачалі самастойна прадпрымаць энергічныя спробы прарвацца. 35-й армейскі корпус пад камандаваннем фон Лютцава, які знаходзіцца на ўсход ад Бабруйска, пачаў рыхтавацца да прарыву на поўнач для злучэння з 4-й арміяй<ref name=autogenerated34>ВернерВ. Хаупт. Сражения группы армий „Центр“. — М.: Яуза, Эксмо, 2006.</ref>. Вечарам 27 чэрвеня корпус, знішчыўшы ўсе ўзбраенне і маёмасць, якое нельга было ўзяць, здзейсніў спробу прарыву. Гэтая спроба ў цэлым правалілася, хоць некаторым групам удалося прайсці паміж савецкімі часткамі. 27 чэрвеня сувязь з 35-м корпусам перапынілася. Апошняй арганізаванай сілай у акружэнні заставаўся 41-ы танкавы корпус генерала Гофмайстэра. Групы і асобныя салдаты, якія страцілі кіраванне, збіраліся ў Бабруйску, для чаго перапраўляліся цераз Бярэзіну на заходні бераг, — іх бесперапынна бамбіла авіяцыя<ref name=autogenerated6 />. У горадзе панаваў хаос. Камандзір 134-й пяхотнай дывізіі генерал Філіп ад адчаю застрэліўся<ref name=autogenerated14>Frieser: Das Deutsche Reich und der Zweite Weltkrieg</ref>.
 
27 чэрвеня пачаўся штурм Бабруйска. Вечарам 28-га рэшткі гарнізона пачалі апошнюю спробу прарыву, пры гэтым 3500 параненых былі пакінуты ў горадзе<ref name=autogenerated5 />. Атаку ўзначалілі ўцалелыя танкі 20-й танкавай дывізіі. Ім удалося прарваць тонкі заслон савецкай пяхоты на поўнач ад горада, аднак адыход працягваўся пад ударамі авіяцыі, прычыняючы найцяжэйшыя страты. Да раніцы 29 чэрвеня Бабруйск быў ачышчаны. Каля 14 тысяч салдат і афіцэраў вермахта змаглі дабрацца да пазіцый нямецкіх войск — большую іх частку сустрэла 12-я танкавая дывізія<ref>ВернерВ. Хаупт. Сражения группы армий „Центр“. — М.: Яуза, ЭКСМО, 2006.</ref>. 74 тысячы салдат і афіцэраў загінулі або апынуліся ў палоне<ref name=autogenerated6 />. У ліку палонных апынуўся камендант Бабруйска генерал-маёр Хаман.
 
Бабруйская аперацыя завяршылася паспяхова. Знішчэнне двух карпусоў, 35-га армейскага і 41-га танкавага, паланенне абодвух іх камандзіраў і вызваленне Бабруйска заняло менш за тыдзень. У рамках аперацыі „Баграціён“ разгром нямецкай 9-й арміі азначаў, што абодва флангі групы армій „Цэнтр“ засталіся аголенымі, а дарога на Мінск адкрыта з паўночнага ўсходу і паўднёвага ўсходу.
Радок 513:
{{Асноўны артыкул|Мінская аперацыя}}
 
28 чэрвеня фельдмаршал Э. Буш быў звольнены ад камандавання [[група армій «Цэнтр»|групай армій «Цэнтр»]], яго месца заняў фельдмаршал [[Вальтэр Модэль|В. Модэль]], які быў прызнаным спецыялістам па абарончых аперацыях<ref>СтивенС. Ньютон. Пожарник Гитлера. Фельдмаршал Модель. М.: АСТ, 2007</ref>. У Беларусь было накіравана некалькі свежых злучэнняў, у прыватнасці, 4-я, 5-я і 12-я танкавыя дывізіі.
 
==== Адступленне 4-й арміі за Бярэзіну ====
Радок 519:
[[Файл:Operation bagration minsk pocket 1944 june 29-july 03.png|міні|справа|200px|Стварэнне катла пад Мінскам]]
 
Пасля крушэння паўночнага і паўднёвага флангаў пад Віцебскам і Бабруйскам, нямецкая [[4-я армія, Германія|4-я армія]] апынулася заціснутая ў «прамавугольніку». Усходнюю «сцяну» гэтага прамавугольніка стварала [[рака Друць]], заходнюю — [[Бярэзіна]], паўночную і паўднёвую — савецкія войскі. На захадзе знаходзіўся [[Мінск]], на які былі нацэлены асноўныя савецкія ўдары. Флангі 4-й арміі фактычна не былі прыкрыты. Акружэнне выглядала немінучым. Таму камандуючы арміяй генерал К. фон Тыпельскірх аддаў загад аб агульным адступленні цераз Бярэзіну да Мінска. Адзіным шляхам для гэтага заставалася грунтавая дарога ад [[Магілёў|Магілёва]] праз [[Беразіно]]<ref name=autogenerated12>КуртК. Типпельскирх, «История Второй мировой войны». СПб.:Полигон;М.:АСТ,1999</ref>. Сабраныя на дарозе войскі і тылавыя ўстановы спрабавалі па адзінаму мосту перабрацца на заходні бераг Бярэзіны пад пастаяннымі знішчальнымі ўдарамі штурмавікоў і бамбавікоў. Ваенная паліцыя самаўхілілася ад рэгулявання пераправы. Акрамя таго, войскі падвяргаліся нападам партызан<ref name=autogenerated12 />. Дадаткова сітуацыя ўскладнялася тым, што да тых, хто адыходзіў, далучаліся шматлікія групы салдат з частак, разбітых на іншых участках, нават з-пад Віцебска<ref name=autogenerated13>Мюллер В. Мюллер Я нашел подлинную родину. Записки немецкого генерала — М.: «Прогресс», 1974</ref>. Па гэтых прычынах пераход цераз Бярэзіну ішоў павольна і суправаджаўся вялікімі стратамі. Трэба адзначыць, што націск з боку [[2-гі Беларускі фронт|2-га Беларускага фронту]], які знаходзіўся прама перад фронтам 4-й арміі, быў нязначны, бо ў планы Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання не ўваходзіла выгнанне праціўніка з пасткі<ref name=autogenerated13 />.
 
==== Бітва на поўдзень ад Мінска ====
Радок 537:
На гэтым этапе на фронт пачалі прыбываць нямецкія рухомыя рэзервы, адабраныя галоўным чынам з вайсковай групоўкі ва Украіне. Першай 26-28 чэрвеня на паўночны ўсход ад [[Мінск]]а, у раён [[Горад Барысаў|Барысава]], прыбыла 5-я танкавая дывізія пад камандаваннем генерала [[Карл Дэкер|К. Дэкера]]. Яна была сур'ёзнай пагрозай, улічваючы, што на працягу некалькіх месяцаў амаль не ўдзельнічала ў баявых дзеяннях і была ўкамплектавана практычна да штатнай колькасці (у тым ліку вясной супрацьтанкавы дывізіён быў пераўзброены 21 знішчальнікамі танкаў Jagdpanzer IV/48, а ў чэрвені прыбыў укамплектаваны па штаце батальён з 76 «[[пантэра, танк|пантэр]]»), а па прыбыцці ў раён Барысава была ўзмоцнена 505-м цяжкім батальёнам (45 танкаў «[[Тыгр, танк|тыгр]]»). Слабым месцам немцаў у гэтым раёне была пяхота: гэта былі альбо ахоўныя, альбо значна пацярпелыя пяхотныя дывізіі.
 
28 чэрвеня [[5-я гвардзейская танкавая армія]], конна-механізаваная група Н. С. Аслікоўскага і 2-й гвардзейскі танкавы корпус прыйшлі ў рух з мэтай фарсіраваць Бярэзіну і прасоўвацца на Мінск. 5-я танкавая армія, якая ішла ў сярэдзіне баявога парадку, на Бярэзіне сутыкнулася з групай генерала [[Дытрых фон Заукен|Д. фон Заукена]] (асноўныя сілы 5-й танкавай дывізіі і 505-ы цяжкі танкавы батальён). Задачай групы Д. фон Заукена было ўтрымліваць мяжу Бярэзіны, каб прыкрыць адступленне [[4-й армія, Германія|4-й арміі]]<ref name=autogenerated2 />. 29 і 30 чэрвеня паміж гэтай групай і двума карпусамі 5-й гвардзейскай танкавай арміі ішлі надзвычай жорсткія баі. 5-я гвардзейская танкавая армія прасоўвалася з вялікай цяжкасцю і цяжкімі стратамі, аднак за гэты час конна-механізаваная група Н. С. Аслікоўскага, 2-гі гвардзейскі танкавы корпус і стралкі 11-й гвардзейскай арміі фарсіравалі Бярэзіну, зламаўшы слабае супраціленне паліцэйскіх падраздзяленняў, і пачалі ахопліваць нямецкую дывізію з поўначы і поўдня. 5-я танкавая дывізія пад ціскам з усіх бакоў была вымушана адступіць з цяжкімі стратамі пасля непрацяглых, але лютых вулічных баёў у самім Барысаве<ref>WilliamW. M. Connor. Analysis of Deep Attack Operations: Operation Bagration, Belorussia, 22 June-29 August 1944</ref>. Пасля калапсу абароны у Барысаве, конна-механізаваная група Н. С. Аслікоўскага была нацэлена на [[Маладзечна]] (на паўночны захад ад Мінска), а 5-я гвардзейская танкавая армія і 2-гі гвардзейскі танкавы корпус — на Мінск. Правафлангавая 5-я агульнавайсковая армія ў гэты час рухалася на поўнач ад заходняга напрамку, на Вілейку, а левафлангавая 31-я армія ішла за 2-м гвардзейскім танкавым корпусам. Такім чынам, вялося паралельнае праследаванне: савецкія рухомыя злучэнні абганялі калоны навакольнай групоўкі. Быў зламаны апошні рубеж на шляху да Мінска. Вермахт панёс сур'ёзныя страты, прычым доля палонных была значнай. Заяўкі 3-га Беларускага фронту ўключалі больш за 22 тысяч забітых і больш за 13 тысяч палонных нямецкіх салдат<ref name=autogenerated11>Операция «Багратион». — М.: Вече, 2011</ref>. Разам з вялікай колькасцю знішчанага і захопленага транспарту (амаль 5 тысяч аўтамабіляў, згодна з той жа зводкай) можна зрабіць выснову, што цяжкім ударам падвергліся тылавыя службы групы армій «Цэнтр».
 
На паўночны захад ад Мінска 5-я танкавая дывізія дала яшчэ адзін сур'ёзны бой 5-й гв. танкавай арміі. 1-2 ліпеня прайшла цяжкая манёўравая бітва. Нямецкія танкісты заявілі аб знішчэнні 295 савецкіх баявых машын<ref name=autogenerated2 />. Хоць да такіх заявак варта ставіцца з асцярогай, не падлягае сумненням, што страты 5-й гв. танкавай арміі былі цяжкія. Аднак у гэтых баях 5-я тд скарацілася да 18 танкаў, былі таксама страчаны ўсе «тыгры» 505-га цяжкага батальёна<ref name=autogenerated2 />. Фактычна, дывізія страціла магчымасць уплываць на аператыўнае становішча, тады як ўдарны патэнцыял савецкіх бронетанкавых частак зусім не быў вычарпаны.
 
3 ліпеня 2-гі гв. танкавы корпус падышоў да ўскраін Мінска і, здзейсніўшы абыходны манеўр, уварваўся ў горад з паўночнага захаду. У гэты момант да горада з поўдня падышоў перадавы атрад фронту Ракасоўскага, з поўначы наступала 5-я гв. танкавая армія, а з усходу — перадавыя атрады 31-й агульнавайсковай арміі. Супраць гэтак шматлікіх і магутных фарміраванняў у Мінску было толькі каля 1800 чалавек рэгулярных войск. Трэба адзначыць, што немцам удалося 1-2 ліпеня эвакуіраваць больш за 20 тысяч параненых і тылавікоў<ref name=autogenerated10>АлексА. Бухнер. 1944. Крах на Восточном фронте. — М.: ЭКСМО, 2006.</ref>. Аднак у горадзе яшчэ заставаліся досыць шматлікія ваенныя, якія адсталі (пераважна бяззбройныя). Абарона Мінска была вельмі кароткай: ужо к 13:00 сталіца Беларусі была вызвалена<ref name=autogenerated11 />. Гэта азначала, што рэшткі 4-й арміі і часткі, якія далучыліся да яе, больш за 100 тысяч чалавек, былі асуджаны на палон або знішчэнне ў Мінскім «катле». Мінск трапіў у рукі савецкіх войскаў моцна разбураным у ходзе баёў яшчэ лета 1941-га года, акрамя таго, адыходзячы, часткі вермахта прычынілі дадатковыя разбурэнні гораду. Маршал Васілеўскі канстатаваў: «5 ліпеня я наведаў Мінск. Уражанне ў мяне засталося вельмі цяжкае. Горад быў моцна разбураны фашыстамі. З буйных будынкаў вораг не паспеў падарваць толькі дом беларускага ўрада, новы будынак ЦК КПБ, радыёзавод і Дом Чырвонай Арміі. Электрастанцыя, чыгуначны вакзал, большасць прамысловых прадпрыемстваў і ўстаноў ўзарваны»<ref>АлександрА. Василевский. Дело всей жизни. — М.: Политиздат, 1983.</ref>
 
==== Калапс 4-й арміі ====
Радок 598:
Прасоўванне на Свянцяны ішло значна прасцей, бо на гэтым напрамку праціўнік не ўкінуў такіх значных рэзерваў, а савецкая групоўка, наадварот, была больш магутнай, чым супраць Дзвінска. Наступаючы, 1-й танкавы корпус перарэзаў чыгунку Вільнюс-Дзвінск. Да 14 ліпеня левы фланг прасунуўся на 140 км, пакідаючы на поўдзень ад Вільнюса і рухаючыся на Каўнас.
 
Лакальная няўдача не паўплывала на агульны ход аперацыі. 6-я гвардзейская армія зноў перайшла ў наступленне 23 ліпеня, і хоць яе прасоўванне было павольным і цяжкім, 27 ліпеня Дзвінск быў ачышчаны ва ўзаемадзеянні з войскамі 2-га Прыбалтыйскага фронту, якія наступалі правей. Пасля 20 ліпеня пачаў даваць вынікі ўвод свежых сіл: 51-я армія дасягнула лініі фронту і адразу ж вызваліла [[Панявежыс]], пасля чаго працягнула рух да [[Шаўляй|Шаўляя]]. 26 ліпеня ў яе паласе быў уведзены ў бой 3-ці Гвардзейскі механізаваны корпус, які выйшаў да Шаўляя ў той жа дзень. Супраціўленне праціўніка было слабым, з нямецкага боку дзейнічалі ў асноўным асобныя аператыўныя групы<ref name=autogenerated19 /><ref name=autogenerated17>ГансГ. Фриснер. Проигранные сражения. М.: Воениздат, 1966</ref>, таму Шаўляй быў узяты ўжо 27 ліпеня.
 
Праціўнік цалкам ясна разумеў намер Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання адрэзаць групу «Поўнач». Ё. Фрыснер, камандуючы групай армій, яшчэ 15 ліпеня звярнуў увагу А. Гітлера на гэты факт, сцвярджаючы, што калі група армій не зменшыць фронт і не будзе адведзена, яе чакае ізаляцыя і, магчыма, разгром<ref name=autogenerated17 />. Аднак часу на адвод групы з «мяшка» ужо не было, а 23 ліпеня Г. Фрыснер быў зняты з пасады і адпраўлены на поўдзень, у [[Румынія|Румынію]].
 
Агульная мэта 1-га Прыбалтыйскага фронту заключалася ў выхадзе да мора<ref name=autogenerated18>''Штеменко С. М. Штеменко'' Генеральный штаб в годы войны.</ref>, таму 3-ці Гвардзейскі механізаваны корпус як рухомая група фронту быў павернуты практычна пад прамым вуглом: з захаду на поўнач. І. Х. Баграмян аформіў гэты паварот загадам наступнага зместу<ref name=autogenerated18 />:
 
{{цытата|Дзякуй за Шаўляй. Спыніць бой у раёне Шаўляя. Хутка засяродзіцца м. Мешкучай і ударам на поўнач уздоўж шашы да зыходу 27.07.1944 г. галоўнымі сіламі авалодаць Іанішкіс, а моцнымі перадавымі атрадамі — Бауска, Елгава.}}
Радок 612:
[[Файл:Bundesarchiv Bild 101I-732-0137-32, Ostpreussen, Offiziere der Division »Großdeutschland«.jpg|міні|справа|200px|Хаса фон Мантойфель з афіцэрамі дывізіі «Вялікая Германія»]]
 
Першым з нямецкіх контрудараў стала атака пад горадам [[Біржай]]. Гэта мястэчка знаходзілася на стыку паміж 51-й арміяй, што прарвалася да мора, і 43-й арміяй, якая ішла за ёй справа ўступам. Ідэя нямецкага камандавання заключалася ў тым, каб праз пазіцыі прыкрываючай фланг 43-й арміі выйсці ў тыл 51-й арміі, якая імкнулася да мора . Праціўнік выкарыстаў досыць буйную групоўку са складу групы армій «Поўнач». Па савецкіх дадзеных, у бітве ўдзельнічалі пяць пяхотных дывізій (58-я, 61-я, 81-я, 215-я і 290-я), матарызаваная дывізія «Нордланд», 393-я брыгада штурмавых гармат і іншыя часткі<ref name=autogenerated20>Белобородов А. П. Белобородов Всегда в бою. М., 1984</ref>. 1 жніўня, перайшоўшы ў наступленне, гэтая група здолела акружыць 357-ю стралковую дывізію 43-й арміі. Дывізія была досыць нешматлікай (4000 чалавек)<ref name=autogenerated20 /> і знаходзілася ў цяжкім становішчы. Аднак лакальны «кацёл» не падвяргаўся сур'ёзнаму націску<ref name=autogenerated20 />, мабыць, з-за недахопу сіл ў праціўніка. Першыя спробы разблакіраваць акружаныя часткі не ўдаліся, але з дывізіяй захоўвалася сувязь, яна мела забеспячэнне па паветры<ref name=autogenerated19 />. Становішча пераламалі укінутыя І. Х. Баграмянам рэзервы. У ноч на 7 жніўня 19-ы танкавы корпус і акружаная дывізія, якая біла знутры «катла», злучыліся. Біржай таксама быў утрыманы. З 3908 чалавек, якія трапілі ў акружэнне, выйшлі 3230 чалавек у страю і каля 400 параненых. Гэта значыць, чалавечыя страты аказаліся ўмеранымі.
 
Аднак контрудары нямецкіх войскаў працягваліся. 16 жніўня пачаліся атакі ў раёне [[Расейняй]] і на захад ад Шаўляя. Нямецкая 3-я танкавая армія спрабавала адкінуць Чырвоную армію ад Балтыйскага мора і аднавіць сувязь з групай армій «Поўнач». Падраздзяленні 2-й гвардзейскай арміі былі адціснуты, як і часткі суседняй, 51-й арміі. А 18 жніўня перад 2-й гвардзейскай арміяй стаялі 7-я, 5-я, 14-я танкавыя дывізіі і танкавая дывізія «Вялікая Германія» (у дакуменце памылкова — «дывізія СС»)<ref name=autogenerated30>Операция «Багратион». Освобождение Белоруссии. М., «ОЛМА-ПРЕСС», 2004</ref>. Становішча пад Шаўляем было стабілізавана ўводам у бой 5-й гвардзейскай танкавай арміі<ref name=autogenerated19 />. Аднак 20 жніўня пачалося наступленне з захаду і усходу на Тукумс. Тукумс быў страчаны, і на кароткі тэрмін немцы аднавілі сухапутныя зносіны паміж групамі армій «Цэнтр» і «Поўнач». Атакі нямецкай 3-яй танкавай арміі ў раёне Шяўляя не ўдаліся<ref name=autogenerated30 />. У канцы жніўня наступіў перапынак у бітвах. 1-ы Прыбалтыйскі фронт завяршыў сваю частку аперацыі «Баграціён».
Радок 633:
Да 9 ліпеня большасць ключавых аб'ектаў у горадзе, у тым ліку чыгуначная станцыя і аэрадром, была захоплена часткамі 5-й арміі і 5-й гвардзейскай танкавай арміі. Аднак гарнізон ўпарта супраціўляўся.
 
І. Л. Дэген, танкіст, які ўдзельнічаў у штурме Вільнюса, пакінуў такое апісанне гэтых баёў<ref>''Койфман Г. Койфман'' [http://iremember.ru/tankisti/degen-ion-lazarevich/stranitsa-7.html Деген Ион Лазаревич] iremember.ru — проект «Я помню». Воспоминания ветеронов ВОВ (14 марта 2007 года).</ref>:
 
{{цытата|Падпалкоўнік сказаў, што ў праціўніка трымаюць абарону ўсяго чалавек сто пяхоты, пара нямецкіх танкаў і некалькі гармат — раз-два, і аблічыўся.(…)
Радок 702:
 
==== Пачатак наступлення ====
18 ліпеня [[1-ы Беларускі фронт]] пад камандаваннем [[К. Ракасоўскі|К. Ракасоўскага]] перайшоў у наступленне ў поўным складзе. У аперацыю ўступіла левае крыло фронту, што засталася да гэтага часу ў значнай меры пасіўным. На поўдзень ад яго ўжо ішла [[Львоўска-Сандамірская аперацыя]], таму для нямецкага боку манеўр рэзервамі быў вельмі ўскладнены. Праціўнікам 1-га Беларускага фронту былі не толькі часткі [[група армій «Цэнтр»|групы армій «Цэнтр»]], але таксама група армій «Паўночная Украіна», якой камандаваў В. Модэль. Гэты фельдмаршал такім чынам сумяшчаў пасады камандуючага групамі армій «Цэнтр» і «Паўночная Украіна». Для таго, каб захаваць сувязь паміж групамі армій, ён загадаў адвесці [[4-я танкавая армiя, Германія|4-ю танкавую армiю]] за [[Заходні Буг|Буг]]. 8-я гвардзейская армія пад камандаваннем [[Васіль Іванавіч Чуйкоў|В. І. Чуйкова]] і 47-я армія пад камандаваннем [[Мікалай Іванавіч Гусеў|М. І. Гусева]] выйшлі да ракі і адразу фарсіравалі яе, увайшоўшы на тэрыторыю Польшчы. К. К. Ракасоўскі адносіць фарсіраванне Буга да 20 ліпеня<ref name=autogenerated32>Рокоссовский К. К. Рокоссовский Солдатский долг. (5-е изд.) — М.: Воениздат, 1988.</ref>, Д. Гланц — да 21-га ліпеня<ref name=autogenerated22>Гланц Д. Гланц Битва титанов. Как Красная армия остановила Гитлера. М., АСТ: Астрель, 2007</ref>. Як бы там ні было, стварыць мяжу па Бугу вермахту не ўдалося. Больш таго, абарона 8-га армейскага корпуса немцаў развалілася так хутка, што аказалася не патрэбна дапамога 2-й танкавай арміі, танкісты былі вымушаны даганяць пяхотнікаў<ref name=autogenerated25>Танки идут на Люблин. Советские танковые войска в штурме Люблина в июле 1944 года. http://tankfront.ru/ussr/in_action/tanki_idut_na_lublin.html</ref>. Танкавая армія [[Сямён Ільіч Багданаў|С. І. Багданава]] складалася з трох карпусоў, і была сур'ёзнай пагрозай. Яна хутка высунулася ў бок [[Люблін]]а, гэта значыць, строга на захад. [[11-ы танкавы корпус, СССР|11-ы танкавы]] і [[2-гі гвардзейскі кавалерыйскі корпус]]ы пры падтрымцы пяхоты павярнулі да [[Брэст]]а, на поўнач<ref name=autogenerated22 />.
 
==== Брэсцкі «кацёл». Штурм Любліна ====
Радок 728:
{{цытата|Вісла была фарсіравана маладым салдатам, які ў большасці выпадкаў [у] першы раз быў у баі, неабстрэляным, які не ведаў, што такое пераправа. (…) Дывізіённая і палкавая разведкі не зрабілі рэкагнасцыроўкі, так што не было ніякіх звестак пра праціўніка, і падраздзяленні былі кінуты ўсляпую. Наша артылерыя не здолела знішчыць агнявых пунктаў праціўніка, які абстрэльваў пераправу, хоць страляла трапна. На тым беразе падраздзяленні прычальвалі малымі групамі, афіцэры не ведалі аператыўнага плана, а салдаты сваёй канкрэтнай задачы.}}<ref>ЦАМО РФ. Ф. 233. Оп. 2380. Д. 14. Л. 85-90</ref>
 
1 жніўня Віслу пачала фарсіраваць 8-я гвардзейская армія ў Магнушава. Яе плацдарм павінен быў паўстаць паміж Пулаўскім плацдармам 69-й арміі і Варшавай. Першапачатковы план меркаваў фарсіраванне Віслы 3-4 жніўня, пасля ўзмацнення 8-й гвардзейскай арміі артылерыяй і пераправачнымі сродкамі. Аднак [[Васіль Іванавіч Чуйкоў|В. І. Чуйкоў]], які камандаваў арміяй, пераканаў К. К. Ракасоўскага пачаць ужо 1 жніўня, разлічваючы на раптоўнасць ўдару<ref name=autogenerated28>ВасилийВ. Чуйков. От Сталинграда до Берлина. М.: Сов. Россия, 1985.</ref>.
 
На працягу 1 — 4 жніўня арміі ўдалося заваяваць шырокі ўчастак на заходнім беразе ракі, 15 км па фронце і 10 у глыбіню у<ref name=autogenerated8 />. Забеспячэнне войска на плацдарме ажыццяўлялася з дапамогай некалькіх пабудаваных мастоў, у тым ліку аднаго грузападымальнасцю ў 60 тон<ref name=autogenerated8 />. Улічваючы магчымасць нападаў праціўніка на досыць доўгі перыметр плацдарма, К. К. Ракасоўскі 6 жніўня загадаў перакінуць пад Магнушаў таксама «аўтсайдара» баёў за плацдарм, 1-ю армію Войска Польскага<ref>ЦАМО РФ. Ф. 233. Оп. 2307. Д. 29. Л. 113</ref>. Такім чынам, [[1-ы Беларускі фронт]] забяспечыў сябе двума буйнымі плацдармамі для будучых аперацый.
Радок 740:
[[Файл:Wolomin Battlefield.png|міні|right|200px|Схема сутыкнення пад Радзімінам 1-4 жніўня. XXX — корпус, ХХ — дывізія. Добра бачны прарыў 3-га танкавага корпуса ў абход Варшавы і перахват яго камунікацый каля Валоміна і Радзіміна.]]
 
Люблін-Брэсцкая аперацыя паставіла пад сумненне рэальнасць планаў [[Вальтэр Модэль|Модэля]] па ўтрыманню фронту ўздоўж [[Вісла|Віслы]]. Адбіць пагрозу фельдмаршал мог пры дапамозе рэзерваў. 24 ліпеня была адноўлена 9-я армія, ёй былі падпарадкаваны прыбываючыя на Віслу сілы<ref name=autogenerated26>МихаилМ. Мельтюхов. Операция «Багратион» и Варшавское восстание. Вопросы истории. 2004. № 11</ref>. Праўда, спачатку склад арміі быў вельмі бедным. У канцы ліпеня 2-я танкавая армія пачала выпрабоўваць яе на трываласць. Армія Радзіеўскага мела канчатковай мэтай захоп плацдарма за [[Рака Нараў|Нараў]] (прыток Віслы) на поўнач ад [[Варшава|Варшавы]], у раёне Сероцка. Па дарозе армія была павінна захапіць Прагу, прыгарад Варшавы на ўсходнім беразе Віслы.
 
{{цытата|Пасля авалодання раёнам Брэст і Седлец правым крылом фронту развіваць наступленне ў агульным кірунку на Варшаву з задачай не пазней за 5-8 жніўня авалодаць Прагай і захапіць плацдарм на заходнім беразе р. Нараў у раёне Пултуск, Сероцк. (...) СВГК. Сталін, Антонаў.}}<ref>ЦАМО РФ. Ф. 132-А. Оп. 2642. Д. 36. Л. 424</ref>
 
Вечарам 26 ліпеня матацыклетны авангард арміі сутыкнуўся з нямецкай 73 пяхотнай дывізіяй каля Гарволіна, горада на ўсходнім беразе Віслы на паўночны ўсход ад Магнушава. Гэта стала прэлюдыяй складанай манеўранай бітвы. На Прагу нацэльваліся 3-й і 8-й гвардзейскі танкавыя карпусы 2-й танкавай арміі. 16-й танкавы корпус застаўся пад Дэмблінам (паміж Магнушаўскім і Пулаўскім плацдарм), чакаючы, пакуль яго зменіць пяхота<ref name=autogenerated27>NorbertN. Bączyk — Bitwa pancerna pod Okuniewem (28 lipca-5 sierpnia 1944r.) Nowa Technika Wojskowa Numer Specjalny 1 (2007)</ref>.
 
73-я пяхотная дывізія была падтрымана асобнымі часткамі «дэсантна-танкавай» дывізіі «Герман Герынг» (разведвальны батальён і частка артылерыі дывізіі) і іншымі разрозненымі часткамі пяхоты. Усе гэтыя войскі былі аб'яднаны пад кіраўніцтвам камандзіра 73-й пд Фрыца Франака ў групу «Франак». 27 ліпеня 3-я танкавы корпус знішчыў разведбат «Германа Герынга», 8-ы гв. тк таксама дабіўся прарыву. Пад пагрозай ахопу група «Франак» адкацілася на поўнач. У гэты час на дапамогу пяхотнай дывізіі пачалі прыбываць танкавыя часткі — асноўныя сілы дывізіі «Герман Герынг», 4 і 19 танк. дывізіі, дывізіі СС «Вікінг» і «Мёртвая галава» (у двух карпусах: 39-ы танкавы Дзітрыха фон Заукена і 4-ы танкавы корпус СС пад кіраўніцтвам Гіле). Усяго гэтая групоўка складалася з 51 тысячы чалавек пры 600 танках і САУ<ref name=autogenerated26 />. 2-я танкавая армія РСЧА налічвала толькі 32 тысячы салдат і 425 танкаў і САУ<ref name=autogenerated26 /> (савецкі танкавы корпус прыкладна адпавядаў па колькасці нямецкай дывізіі). Акрамя таго, хуткае прасоўванне 2-й ТА прывяло да адставання тылоў: гаручае і боепрыпасы падвозілі з перабоямі.
Радок 766:
[[Файл:Warsaw Uprising Surrender- 5 of October 1944.jpg|міні|справа|200px|Капітуляцыя паўстанцаў у Варшаве]]
 
З падыходам 2-й танкавай арміі да Прагі, ўсходняга раёна Варшавы, лідэры падпольнай «[[Армія Краёва|Арміі Краёвай]]» вырашыліся на маштабнае паўстанне ў заходняй частцы горада. Польскі бок зыходзіў з дактрыны «двух ворагаў» (Германія і СССР)<ref name=autogenerated33>RobertR. Forczyk. Warsaw 1944; Poland's big for freedom. Osprey Publishing, 2009.</ref>. Адпаведна, мэта паўстання была дваякай: не дапусціць разбурэння Варшавы немцамі пры эвакуацыі і адначасова забараніць ўстанаўленне ў Польшчы лаяльнага СССР рэжыму, а таксама прадэманстраваць суверэнітэт Польшчы і здольнасць Арміі Краёвай дзейнічаць самастойна без падтрымкі РЧСА. Слабым месцам плана была неабходнасць вельмі дакладна разлічыць момант, калі адыходзячыя нямецкія войскі будуць ужо не здольныя аказаць супраціўленне, а часткі Чырвонай арміі яшчэ не ўвойдуць у горад. 31 ліпеня, калі часткі 2-й танкавай арміі знаходзіліся ў лічаных кіламетрах ад Варшавы, Т. Бор-Камароўскі сабраў нараду камандзіраў Арміі Краёвай. Было вырашана рэалізаваць план «Бура» ў Варшаве, і 1 жніўня, праз некалькі гадзін пасля таго, як армія А. І. Радзіеўскага перайшла да абароны, паўстанне пачалося.
 
Па завяршэнні бітвы каля Радзіміна 2-я танкавая армія была падзелена. 3-ці танкавы корпус быў выведзены з перадавой у франтавы тыл на адпачынак, два іншыя — накіраваны на Магнушаўскі плацдарм. У раёне Варшавы засталася толькі 47-я армія, якая дзейнічала на шырокім фронце. Пазней да яе далучылася 1-я армія Войска Польскага. Дапамогі паўстанню гэтыя сілы першапачаткова не аказвалі. Пасля гэтага арміяй Войска Польскага была прадпрынята няўдалая спроба фарсіраваць Віслу.
Радок 772:
Пасля першапачатковых поспехаў паўстання, вермахт і СС пачалі паступовае знішчэнне частак Арміі Краёвай. Паўстанне было канчаткова задушана ў пачатку кастрычніка.
 
Пытанне, ці магла Чырвоная армія аказаць дапамогу паўстанню, і ці жадалі савецкія лідэры такую ​​дапамогу аказаць, спрэчнае. Шэраг гісторыкаў сцвярджае, што спыненне пад Варшавай звязана пераважна з жаданнем І. В. Сталіна даць немцам магчымасць пакончыць з паўстаннем<ref name=autogenerated33 /><ref>У. Черчилль. Вторая мировая война. Триумф и трагедия</ref>. Савецкая пазіцыя зводзілася да таго, што дапамога паўстанню была вельмі абцяжараная з-за расцяжкі камунікацый і, як вынік, перабояў з забеспячэннем, і памацнелага супраціўлення праціўніка<ref name=autogenerated32 />. Погляд, паводле якога наступленне пад Варшавай спынілася з чыста ваенных прычын, падзяляецца і часткай заходніх гісторыкаў<ref>БэзилБ. ЛидделЛ. Гарт. Стратегия непрямых действий</ref>. Такім чынам, кансэнсус па гэтым пытанні адсутнічае, але можна зазначыць, што фактычна Армія Краёва змагалася ў паўсталай Варшаве з немцамі адзін на адзін.
 
==== Барацьба за плацдармы ====
Радок 798:
Поспех аперацыі «Баграціён» прыкметна перасягнуў чаканні савецкага камандавання. У выніку двухмесячнага наступлення была цалкам вычышчана Беларусь, адбіта частка Прыбалтыкі, былі вызвалены ўсходнія раёны Польшчы. У цэлым на фронце ў 1100 км было дасягнута прасоўванне на глыбіню да 600 км. Акрамя таго аперацыя паставіла пад пагрозу групу армій «Поўнач» у Прыбалтыцы; старанна выбудаваную мяжу, лінію «Пантэра», атрымалася абыйсці. Пасля гэты факт сур'ёзна палегчыў прыбалтыйскія аперацыю. Таксама, у выніку захопу двух буйных плацдармаў за Віслай на поўдзень ад Варшавы — Магнушаўскага і Пулаўскага (а таксама плацдарма ў Сандаміра, захопленага 1-м Украінскім фронтам у ходзе Львоўска-Сандамірскай аперацыі), быў створаны задзел для будучай [[Вісла-Одэрская аперацыя|Вісла-Одэрская аперацыі]]. У студзені 1945 года з Магнушаўскага і Пулаўскага плацдармаў пачалося наступленне 1-га Беларускага фронту, якое спынілася толькі на [[Рака Одэр|Одэры]].
 
З ваеннага пункту гледжання бітва ў Беларусі прывяла да маштабнага паражэння нямецкіх узброеных сіл. Распаўсюджаны погляд, згодна з якім бітва ў Беларусі з'яўляецца найбуйнейшым паражэннем нямецкіх узброеных сіл ў Другой сусветнай вайне<ref name=autogenerated2 /><ref>PaulP. Adair. Hitler's Greatest Defeat: The Collapse Of The Army Group Centre, June 1944 (The World of War)</ref>. Аперацыя «Баграціён» з'яўляецца трыумфам савецкай тэорыі ваеннага мастацтва дзякуючы добра скаардынаванаму наступальнаму руху ўсіх франтоў і праведзенай аперацыі па дэзінфармацыі праціўніка аб месцы галоўнага наступлення, якое пачалася летам 1944 года<ref name="Zaloga">Залога, С. 71</ref>. У маштабах савецка-германскага фронту, аперацыя «Баграціён» стала найбуйнейшай у доўгай серыі наступленняў. Яна паглынула нямецкія рэзервы, сур'ёзна абмежаваўшы магчымасці праціўніка адбіваць як іншыя наступленні на Усходнім фронце, так і прасоўванне саюзнікаў у заходняй Еўропе. Так, напрыклад, дывізія «Вялікая Нямеччына» была перакінута пад Шаўляем з Днястра і, такім чынам, была пазбаўлена магчымасці ўдзельнічаць у адбіцці Яса-Кішынёўскай аперацыі. Дывізія «Герман Герынг» была вымушана пакінуць пазіцыі пад Фларэнцыяй ў Італіі ў сярэдзіне ліпеня, і была кінута ў баі на Вісле, Фларэнцыя была вызвалена ў сярэдзіне жніўня, калі часткі «Герынга» беспаспяхова штурмавалі Магнушаўскі плацдарм.
 
== Страты ==
Радок 814:
Паводле афіцыйных савецкім дадзеных, апублікаваных Саўінфармбюро, страты нямецкіх войск з 23 чэрвеня па 23 ліпеня 1944 года ацэньваліся ў {{s|381 000}} забітымі, {{s|158 480}} палоннымі, 2735 танкаў і самаходак, 631 самалёт і {{s|57 152 аўтамашыны}}<ref>[http://9may.ru/26.07.1944/inform/m1026 Наша Победа. День за днём — проект РИА Новости]</ref>. Цалкам імаверна, што гэтыя дадзеныя, як звычайна бывае з заяўкамі на страты праціўніка, значна завышаныя. У любым выпадку, кропка ў пытанні аб людскіх стратах вермахта ў аперацыі «Баграціён» яшчэ не пастаўлена.
 
Для таго, каб прадэманстраваць іншым краінам значнасць поспеху, {{s|57 600}} нямецкіх ваеннапалонных, захопленых пад Мінскам, былі праведзены па Маскве маршам — каля трох гадзін калона ваеннапалонных ішла па вуліцах Масквы, а пасля маршу вуліцы былі вымыты і ачышчаны<ref>''ВладимирВ. Пахомов.'' [http://www.sovross.ru/old/2004/094/094_4_2.htm Парад побеждённых. Битые в Белоруссии под конвоем через Москву.] Советская Россия, № 94 (12565), 17 июля 2004 г.</ref>.
 
Наглядна дэманструюць маштабы катастрофы, якая напаткала групу армій «Цэнтр», страты каманднага складу:
Радок 911:
[[Файл:Chernyakhovsky_(silver)_av.png|228px|Памятная манета Банку Беларусі]]
* 14 красавіка 2010 года Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь выпушчана і ўведзена ў абарот серыя манет «Аперацыя „Баграціён“»<ref name="sv">[http://www.souzveche.ru/modules/news/article.php?storyid=3460 ''ВикторВ. Сапрыков''. В память об операции «Багратион» // Союзное вече, № 30 (317), 8—14 июля 2010 г.]</ref><ref name="nbrb">[http://www.nbrb.by/press/?date=01.04.2010 Сайт Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь]</ref>.
 
* [[Курган Славы Савецкай Арміі — вызваліцельніцы Беларусі|Курган Славы]]
 
== Заўвагі ==
{{зноскі}}
{{Заўвагі|2}}
 
== Літаратура ==