Тураў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Назва: афармленне
Радок 67:
У наш час існуе два найбольш вядомыя тлумачэнні паходжання тапоніма «Тураў». Першае звязвае назву паселішча з імем вараскага князя Тура, які лічыцца яго заснавальнікам<ref>{{Крыніцы/Кароткі тапанімічны слоўнік Беларусі}} С. 380.</ref> і ўпамінаецца ў «[[Аповесць мінулых часоў|Аповесці мінулых часоў]]» пад [[980]] годам. Зрэшты, гэта адзіная летапісная згадка пра «заморскага» Тура (Туры) як заснавальніка і першага ўладара гораду<ref name=tur1>{{артыкул|аўтар=Крывіцкі, А., Саскевіч, М.|загаловак=А імя яму Тураў…|арыгінал=|спасылка=|аўтар выдання=|выданне=Спадчына|тып=|месца=Мн.|выдавецтва=|год=1994|выпуск=|том=|нумар=2|старонкі=28|isbn=}}</ref>. У [[1880]] годзе епіскап Мінскі і Тураўскі Яўгені ў «Нарысе гісторыі Турава», прыкладзеным да выдання твораў [[Кірыла Тураўскі|Кірылы Тураўскага]], пісаў, што ў народнай гаворцы «які-небудзь Турдаў, Турбенд і інш. мог называцца і проста Тур<ref name=ref1>Кирилл еп. Творения Кирилла, епископа Туровского, с предварительным очерком истории Турова и туровской епархии до XIII века. Киев, 1880. 296 с.</ref>». Таксама ён зазначыў, што існаванне імя Тур у пэўных сферах усходнеславянскага грамадства пацвярджаецца, відаць, назвай царквы Турава бажніца ў старажытным [[Кіеў|Кіеве]], якая згадваецца ў летапісе пад [[1146]] годам<ref name=ref1/>.
 
Другое пашыранае тлумачэнне наймення Тураў узыходзіць да назвы дзікага быка [[тур, жывёла|тур]]а. Так, беларускі этнограф [[Павел Шпілеўскі]] лічыў, што летапіснае сцверджанне пра нейкага заморскага Тура (Туры) як заснавальніка і першага гаспадара Турава — даніна народнай легендзе<ref name=tur1/>. Сваю думку даследчык даводзіў наступным чынам: «па-першае, мы сустракаем масу назваў сёлаў, вёсак, рэк, палёў, урочышчаў і г. д. з коранем „тур“ на ўсёй прасторы славянскіх пасяленняў, і выводзіць гэтыя назвы не ад славянскага, а ад вараскага кораня — неверагодна; па-другое, у землях дрыгавічоў было мноства тураў, на якіх палявалі кіеўскія князі, напр., Уладзімір Манамах…»<ref name=tur2>{{артыкул|аўтар=Крывіцкі, А., Саскевіч, М.|загаловак=А імя яму Тураў…|арыгінал=|спасылка=|аўтар выдання=|выданне=Спадчына|тып=|месца=Мн.|выдавецтва=|год=1994|выпуск=|том=|нумар=2|старонкі=29|isbn=}}</ref>.
 
Як адзначаюць А. Крывіцкі і М. Саскевіч, назву «тур» фіксуюць старажытныя пісьмовыя помнікі (напрыклад, буй-тур Усевалада ў «Слове аб палку Ігаравым»), у паўднёвых і заходніх славян захаваліся ўтварэнні ад гэтай назвы сярод найменняў жывёл, раслін, у тапаніміцы, у асобных песнях, былінах і інш. Тым не менш, даследчыкі лічаць гэту гіпотэзу «занадта спрошчанай і гістарычнай слаба матываванай»<ref name=tur2/>.
 
Аляксандр Крывіцкі і Мікалай Саскевіч выводзяць назву гораду ад зарослай цяпер пратокі ад [[Рака Прыпяць|Прыпяці]] ў в. [[Пагост, Гомельская вобласць|Пагост]], што размешчана непадалёк ад упадзення ў Прыпяць ракі [[Сцвіга]]. Даследчыкі адзначаюць, што паводле ўспамінаў старэйшых жыхароў памянёнай вёскі, яшчэ ў даваенныя часы Тур была досыць шырокай і дастаткова глыбокай пратокай, якая была часткай гаспадарскай воднай сістэмы Пагоста: пратока была важнай прыстаннй на Прыпяці і Сцвізе адначасова, асабліва пры сплаве лесу. Старажытная пратока Тур мела асаблівае значэнне для падтрымання комплексу жыллёвых, гаспадарчых, абарончых, абрадавых і іншых груп збудаванняў тагачасных насельнікаў Турава праз разгалінаваную водную сістэму. На думку даследчыкаў, такое гідранімічнае паходжанне назвы з'яўляецца «больш блізкім да рэальных падзей таго часу» і родніць Тураў з паўночным Полацкам<ref name=tur0>{{артыкул|аўтар=Крывіцкі, А., Саскевіч, М.|загаловак=А імя яму Тураў...|арыгінал=|спасылка=|аўтар выдання=|выданне=Спадчына|тып=|месца=Мн.|выдавецтва=|год=1994|выпуск=|том=|нумар=2|старонкі=32—34|isbn=}}</ref>.
 
Існуюць таксама і менш вядомыя тлумачэнні наймення Тураў. Некаторыя выводзяць гэту назву ад слова «тура́» (тур) — вежа, іншыя мяркуюць, што на месцы, дзе ўзнік Тураў, у язычніцкай старажытнасці было капішча — месца пакланення нейкаму паважанаму ідалу-заступніку Туру<ref name=tur3>{{артыкул|аўтар=Крывіцкі, А., Саскевіч, М.|загаловак=А імя яму Тураў...|арыгінал=|спасылка=|аўтар выдання=|выданне=Спадчына|тып=|месца=Мн.|выдавецтва=|год=1994|выпуск=|том=|нумар=2|старонкі=30|isbn=}}</ref>. Аднак наяўнасць асобнага славянскага бажаство пад гэтаю назвай А. Прохараў лічыць «не зусім абгрунтаванаю»<ref>''Прохараў, А.'' Тур // Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўн. / С. Санько [і інш.]; склад. І. Клімковіч. — 2-ое выд., дап. — Мн.: Беларусь, 2006. С. 510.</ref>.