Кейсарыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 3:
Кесарыя хутка расла, багацела і стала адным з галоўных гарадоў Палесціны. Яна служыла рэзідэнцыяй рымскіх [[пракуратар]]аў і цэнтрам грамадска-палітычнага жыцця краіны, адыгрывала важную ролю ў гісторыі распаўсюду [[хрысціянства]]. Паводле [[Новы Запавет|Новага Запавету]] тут [[Пётр, апостал|апостал Пётр]] упершыню [[Хрышчэнне|хрысціў]] [[Паганства|паганца]], [[сотнік]]а Карнілу<ref>Дзеянні святых апосталаў, X, 1, 21; XI, 11.</ref>; тут адбыўся суд над [[Павел, апостал|апосталам Паўлам]]<ref>Дзеянні святых апосталаў, IX, XXI, XXIII, XXV-XXVII. </ref>.
 
Пасля разбурэння [[Горад Іерусалім|Іерусаліма]] Кесарыя зрабілася [[сталіца]]ю Палесціны. У [[198]] г.]] тут адбыўся [[царкоўны сабор]]. У [[4 ст.]] тут працаваў пачынальнік царкоўнай гісторыі [[Яўсевій Кесарыйскі]]<ref>Бракгаўз і Ефрон.</ref>.
 
У часы [[крыжовыя паходы|крыжовых паходаў]] Кесарыя адыгрывала важную ролю як адна з крэпасцяў. Але з [[13 ст.]] пасля яе разбурэння ў [[1265]] [[султан]]ам [[Бібарс]]ам горад пачаў занепадаць і зараз ад Кесарыі Палесцінскай засталіся толькі руіны, за якімі захавалася старажытная назва даўняга горада.<ref name="СкТв">Скарына Ф.: Творы... С. 152.</ref>