Александрыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др катэгорыя
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 64:
Пабудаваны быў [[Аляксандр Македонскі|Аляксандрам Македонскім]] у [[332 да н.э.|332]]—[[331 да н.э.]] Дзякуючы свайму зручнаму размяшчэнню горад хутка развіваўся і пасля смерці свайго заснавальніка стаў сталіцай грэка-егіпецкай дзяржавы [[Дынастыя Пталамеяў|Пталамеяў]] і цэнтрам [[элінізм|эліністычнай культуры]]. 3 [[30-я да н.э.|30-х да н.э.]] у складзе [[Рымская імперыя|Рымскай імперыі]]. Надзвычай вялікае значэнне Александрыя іграла ў культурным і рэлігійным жыцці [[Антычнасць|антычнага свету]]. У першыя стагоддзі ранняга сярэднявечча яна яшчэ працягвала заставацца адным з цэнтраў грэчаскай навуковай думкі, буйным гандлёва-прамысловым цэнтрам [[Візантыйская імперыя|Візантыйскай імперыі]], пад уладай якой яна знаходзілася з канца [[4 ст.]] Александрыя разам з тым была і адным з галоўных цэнтраў ранняга [[хрысціянства]] і [[манаства]]. Менавіта тут у 4 ст. патрыярх [[Афанасій Александрыйскі]] ўзначаліў рэлігійную барацьбу супраць вучэння [[Арый|Арыя]]. А мясцовыя манахі-хрысціяне ў помсту за разбурэнне храма спалілі славутую [[Александрыйская бібліятэка|Александрыйскую бібліятэку]] з усімі яе велізарнымі для таго часу кніжнымі фондамі. У [[7 ст.]] Александрыя была заваявана [[арабы|арабамі]], а пасля заснавання імі ў [[969]] [[Каір]]а наступіў яе заняпад.<ref>Скарына Ф. Творы…</ref>
 
Александрыя зноў набывае вялікае значэнне ў [[1798]] з пачаткам Егіпецкай кампаніі [[Напалеон]]а. Французская армія захоплівае горад ўу ліпені 1798 і ўтрымлівае яго да [[1801]]. У сакавіку 1801 брытанскі экспедыцыйны корпус разбівае французскія сілы, а ў верасні таго ж году пасля асады займае Александрыю. Пачынаецца перыяд панавання англічан. Махамед Алі, [[Асманская імперыя|асманскі]] губернатар Егіпта, адбудоўвае горад, амаль да ступені яго былой славы. Паступова Александрыя становіцца горадам такога ж значэння ў эканамічным, культурным, транспартным, адукацыйным плане, як і Каір, а ў нечым і пераўзыходзіць яго. У [[1954]] Александрыя стала ахвярай бамбардзіроўкі ізраільскай авіяцыі.
 
== Адміністрацыйнае дзяленне ==