Індэкс забароненых кніг: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
M.L.Bot (размовы | уклад)
др re-categorisation per CFD, typos fixed: ня → не using AWB
Радок 8:
Першы такі спіс быў апублікаваны ў [[Нідэрланды|Нідэрландах]] у [[1529]] годзе. [[Венецыя]] і [[Парыж]] узялі прыклад з Нідэрландаў ў 1543 і 1551 гадах адпаведна. Першы рымскі спіс быў складзены папам Паўлам IV. Цэнзурныя прынцыпы гэтага спісу былі прызнаныя занадта жорсткімі, і пасля таго, як Трыдэнцкі сабор змяніў царкоўнае заканадаўства ў галіне забароны кніг, папа [[Пій IV]] распаўсюдзіў у 1564 годзе т. зв. Трыдэнцкі спіс. Гэты спіс служыў асновай ўсіх наступных спісаў забароненых кніг, пакуль ў 1897 годзе папа [[Леў XIII]] не апублікаваў свой спіс, Index Leonianus.
 
У 1571 годзе была сфармаваная Святая Кангрэгацыя Спіса, спецыяльна прызначаная для выяўлення забароненай літаратуры, унясення дапаўненняў у спіс, а таксама стварэння спісаў выпраўленняў у тых выпадках, калі патрабаваліся выпраўлення кнігі, а няне безумоўны яе забарону. У такіх выпадках кніга была ўнесена ў спіс з адмысловымі пазнакамі, напрыклад, «donec corrigatur» (забаронена, калі не выпраўлена) або «donec expurgetur» (забаронена, калі не ачышчана). У выніку часам з'яўляліся вельмі доўгія спісы выпраўленняў, якія публікаваліся ў адмысловым выданні - Index Expurgatorius.
 
Кангрэгацыя Спіса была скасаваная ў 1917 годзе, пасля чаго спісам пачаў займацца Свяцейшы Кабінет. Пры гэтым правілы чытання кніг былі перанесены ў новы Кодэкс кананічнага права (Codex Iuris Canonici). Спіс працягваў рэгулярна абнаўляцца і пасля гэтага. Апошняе, 32-е выданне спісу выйшла ў 1948 годзе. Туды трапілі 4000 кніг, забароненых з-за ерасі, амаральнасці, элементаў парнаграфіі, палітычнай некарэктнасці і г. д.
Радок 17:
 
[[Катэгорыя:Каталіцтва]]
[[Катэгорыя:Кнігі паводле алфавітуалфавіта]]
[[Катэгорыя:Цэнзура]]