Курфюрства Саксонія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
clean up using AWB
Радок 102:
Было часткай [[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэннай Рымскай імперыі]]. Валадары [[герцагства Саксонія|герцагства Саксоніі]] здаўна ўдзельнічалі ў выбарах імператара. Пасля распаду герцагства Саксоніі на дробныя герцагства паміж імі пачалася барацьба за тытул [[курфюрст]]а, які дае права абіраць імператара. Гэтую барацьбу выйграла герцагства Саксонія-Вітэнберг (якое займала частку тэрыторыі цяперашняй зямлі [[Саксонія-Анхальт]]). У [[1356]] годзе яго валадар [[Рудольф I, курфюрст саксонскі|Рудольф I]] атрымаў ад імператара [[Карл IV Люксембургскі|Карла IV]] тытул курфюрста.
 
Курфюрствам Саксонія кіраваў [[род Асканіяў]]. Дынастыя згасла ў 1422 г. пасля смерці Альбрэхта III, пасля чаго герцагства Саксонія-Вітэнберг перайшло ў рукі [[маркграфства Мейс|маркграфства Мейс]], а яго маркграфа (з дынастыі [[род Вецінаў|Вецінаў]]) атрымаў тытул курфюрста Саксоніі.
 
Дзяржава Вецінаў стала адной з наймацнейшых у Свяшчэннай Рымскай імперыі. Акрамя самога Мейсенскага маркграфства і Саксен-Вітэнберга, яна ўключала Цюрынгіі, [[пфальцграфства Саксонія|пфальцграфства Саксонію]] і іншыя землі.
 
У 1485 г. адбыўся [[Лейпцыгскі падзел]] вецінскіх уладанняў паміж братамі [[Эрнст Вецін| Эрнстам]] і [[Альбрэхт III Храбры|Альбрэхтам]]. У выніку падзела Эрнст (ужо з 1464 года курфюрст Саксоніі) атрымаў звязанае з санам курфюрста герцагства Саксонія-Вітэнберг са сталіцай у Вітэнберзе. Альбрэхт атрымаў маркграфства Мейс са сталіцай у [[Дрэздэн]]е і суцяшальны тытул "герцаг Саксоніі". Астатнія тэрыторыі (Цюрынгія, пфальцграфства Саксонія і іншыя) былі падзелены прыкладна напалам. Так ўзніклі эрнэсцінская і альберцінская галіны Вецінаў.
 
У 1547 годзе імператар перадаў герцагства Саксонія-Вітэнберг і тытул курфюрста Саксоніі валадару Мейсенскага маркграфства Морыцу з галіны Альберцінаў.
 
У [[1806]] годзе французскі імператар [[Напалеон]] абвясціў курфюрста [[Фрыдрых Аўгуст I|Фрыдрыха Аўгуста III]] каралём Саксоніі, у выніку чаго Саксонія зрабілася каралеўствам.
 
Пасля паразы Напалеона тэрыторыя былога герцагства Саксонія-Вітэнберг перайшла да Прусіі і ўвайшла ў [[правінцыя Саксонія|правінцыю Саксонія]], якая прыкладна супадае з сучаснай зямлёй [[Саксонія-Анхальт]].
 
Тэрыторыя былога маркграфства Мейс са сталіцай Дрэздэн і званне каралёў Саксоніі засталіся ў руках альберцінскай лініі і заснавалі традыцыю [[каралеўства Саксонія|каралеўства Саксоніі]] і сучаснай зямлі [[Свабодная дзяржава Саксонія]].
 
Уладанні эрнэсцінскай лініі на захадзе распаліся на мноства дробных герцагстваў і ўвайшлі ў склад сучаснай [[Цюрынгія|Цюрынгіі]].
Радок 129:
* F. G. Leonhardi: ''Curfürstliche und Herzoglich sächsische Lande'', Leipzig 1790
 
{{medieval-stub}}
{{Курфюрсты}}
 
[[Катэгорыя:Гісторыя Германіі]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Саксоніі]]
[[Катэгорыя:ЕўрапейскіяГістарычныя краіныдзяржавы мінулагаЕўропы]]
[[Катэгорыя:Былыя краіны]]
 
 
{{medieval-stub}}
 
[[nl:Keurvorstendom Saksen (1547-1806)]]