Курпфальц: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Цвайбрукен
clean up using AWB
Радок 15:
Пасля смерці пфальцграфа [[Герман II, пфальцграф Латарынгіі|Германа II]] пфальцграфы страцілі сваё значэнне для Латарынгіі. Тэрыторыя пфальцграфства скарочана да акруг вакол Рэйна, а яго кіраўнікі атрымалі тытул пфальцграфаў Рэйнскіх.
 
Калі пфальцграф [[Герман III, пфальцграф Латарынгіі|Герман III]] памёр без спадчыннікаў, імператар [[Фрыдрых I Барбароса|Фрыдрых I]] аддаў у 1156 годзе рэйнскі Пфальц свайму зводнаму брату, [[Конрад, пфальцграф Рэйнскі|Конраду Швабскаму]].
 
Пасля смерці Конрада, ва ўладанне Пфальцам уступіў у 1195 годзе яго зяць, [[Генрых V, пфальцграф Рэйнскі|Генрых I Браўншвейгскі]], старэйшы сын [[Генрых Леў|Генрыха-Льва]]; але з прычыны таго, што Генрых у барацьбе за нямецкую карону трымаў бок свайго брата, імператара [[Атон IV, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі|Атона IV]], супраць [[Фрыдрых II, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі|Фрыдрыха II]], то не мог утрымаць за сабой Пфальц, і перадаў яго свайму сыну, Генрыху II, пасля смерці якога ў 1214 годзе імператар Фрыдрых II аддаў гэта княства герцагу [[Людвіг I, герцаг Баварыі|Людвігу I Баварскаму]] і яго сыну [[Атон II Найсветлы|Атону II]], жанатаму на Агнесе, дачцы Генрыха I Браўншвейгскага. Такім чынам, у 1214 годзе Пфальц перайшоў ва ўладанне [[Вітэльсбахі|Вітэльсбахскага дому]].
Радок 24:
Сыны Атона, [[Людвіг II Строгі]] і [[Генрых XIII, герцаг Баварыі|Генрых]], кіравалі пасля смерці бацькі спачатку разам, але ў 1255 годзе падзяліліся: Людвіг II (памёр у 1294 годзе) атрымаў Рэйнскі Пфальц і [[герцагства Верхняя Баварыя|Верхнюю Баварыю]], Генрых — [[герцагства Ніжняя Баварыя|Ніжнюю Баварыю]].
 
З сыноў Людвіга II, [[Рудольф I, пфальцграф Рэйнскі|Рудольф I]] (памёр у 1319 годзе) атрымаў курфюрскую годнасць і Пфальц, а [[Людовік IV, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі|Людвіг]] — Верхнюю Баварыю. З гэтага ж часу рэйнскім пфальцграфам належала пасада {{не перакладзена 3|імперскі стольнік|імперскага стольніка|de|Truchsess (Hofamt)}} і {{не перакладзена 3|Імперскі вікарый|імперскага вікарыя|en|Imperial vicar}} абласцей Рэйна, [[Франконія|Франконіі]] і [[Швабія|Швабіі]].
 
У [[1314]] годзе Людвіг выбраны быў германскім каралём пад імем Людовік IV. Паміж братамі разгарэлася вайна; пазней Людвіг пагадзіўся з сынамі Рудольфа, падаўшы ім пфальцскія ўладання і частку Баварыі, якая пасля звалася Верхнім Пфальцам.
 
Пераемнікамі Рудольфа былі паслядоўна яго тры сына: Адольф (памёр у 1327 годзе), Рудольф II і Рупрэхт I
Радок 34:
Рупрэхт I (памёр у 1390 годзе) прадаў частку Верхняга Пфальца імператару Карлу IV, а той за гэта падаў яму аднаму курфюрскую годнасць. У [[Залатая була, 1356|Залатой буле]] 1356 года пфальцграфы Рэйна былі ўключаны ў лік сямі імперскіх выбаршчыкаў. У 1386 годзе Рупрэхт заснаваў [[Гейдэльбергскі ўніверсітэт]].
 
Яго пераемнікам зрабіўся пляменнік, сын Адольфа, Рупрэхт II (памёр у 1398 годзе). Сын і пераемнік апошняга, [[Рупрэхт, кароль Германіі|Рупрэхт III]], быў выбраны ў 1400 годзе [[Рымскі кароль|каралём Германіі]] пад імем Рупрэхт I, даказваючы тым самым, што Курпфальц адносіўся да ліку найважнейшых свецкіх тэрыторый імперыі.
 
У XV стагоддзі і першай палове XVI стагоддзя курфюрстамі Пфальца былі паслядоўна [[Людвіг III, курфюрст Пфальца|Людвіг III]], [[Людвіг IV, курфюрст Пфальца|Людвіг IV]], [[Фрыдрых I, курфюрст Пфальца|Фрыдрых I Пераможны]], Філіп, [[Людвіг V, курфюрст Пфальца|Людвіг V]], [[Фрыдрых II, курфюрст Пфальца|Фрыдрых II]] і [[Ота Генрых, курфюрст Пфальца|Ота Генрых]]. Са смерцю апошняга ў 1559 годзе спынілася старэйшая лінія і курфюрская годнасць дасталася [[Фрыдрых III Набожны|Фрыдрыху III]] з малодшай ([[Пфальц-Зімерн|зімерн]]скай) лініі.
Радок 50:
Карл, сын Карла-Людвіга, быў апошнім з зімернскай лініі. Курфюрства і зямлі, якія належалі яму, перайшлі да яго стрыечнага брата, каталіка — [[Пфальц-Нойбург|пфальцграфа Нойбургскаму]], [[Філіп Вільгельм, курфюрст Пфальца|Філіпа-Вільгельма]] ў 1685 годзе. [[Людовік XIV]] аспрэчыў наследаванне, прыкрываючыся правамі сваёй ятроўкі [[Елізавета Шарлота Пфальцская|Лізелоты]] (дачкі Карла-Людвіга), і ўвёў у Пфальц французскія войскі, якія разбурылі рэзідэнцыю курфюрста. Разгарэлася [[вайна за пфальцскую спадчыну]].
 
Філіп Вільгельм здолеў захаваць прастол. Яго спадчыннікам стаў сын, [[Іаган-Вільгельм, курфюрст Пфальца|Іаган-Вільгельм]], герцаг [[Юліх-Берг|Юліха і Берга]], які пасля смерці пфальцграфа Леапольда-Людвіга Фельдэнцскага атрымаў у 1694 годзе яго землі. Як Іаган-Вільгельм, так і яго брат і пераемнік, Карл-Філіп, памерлі бяздзетна; тады курфюрства перайшло да зульцбахскай лініі ў асобе [[Карл IV Тэадор|Карла-Тэадора]] ў 1742 годзе.
 
== Кіраванне зульцбахскай лініі ==
Радок 72:
{{Курфюрсты}}
{{Пфальцграфствы}}
 
[[Катэгорыя:Еўрапейскія краіны мінулага]]
[[Катэгорыя:Гістарычныя дзяржавы Еўропы]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Рэйнланд-Пфальца]]