Каралеўства Саксонія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 37 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q153015 (translate me)
clean up using AWB
Радок 104:
 
=== Напалеонаўскія войны і Германскі саюз ===
Да [[1806]] года Саксонія была часткай [[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэннай Рымскай імперыі]], а кіраўнікі краіны мелі тытул [[курфюрст]]а. Калі Свяшчэнная Рымская імперыя была распушчана пасля паражэння імператара [[Франц II | Франца II]] у бітве з [[Напалеон]]ам [[Бітва пад Аўстэрліцам|пры Аўстэрліцы]], курфюрства пры падтрымцы [[Францыя|Францыі]] стала незалежным каралеўствам, а саксонскі курфюрст Фрыдрых Аўгуст III стаў называцца - кароль Саксоніі [[Фрыдрых Аўгуст I]].
 
Пасля паражэння пруска-саксонскіх войск у [[Бітва пры Ене і Аўэрштэдтэ|бітве пад Енай]] Саксонія ўвайшла ў [[Рэйнскі саюз]], часткай якога была да паражэння Напалеона ў [[Бітва народаў|Бітве народаў]] пад [[Лейпцыг]]ам у [[1813]] годзе. Пасля бітвы, у якой Саксонія - адна з германскіх дзяржаў - ўдзельнічала на баку французаў, Фрыдрых-Аўгуст здаўся саюзнікам. Краіна была акупаваная рускімі войскамі.
 
На [[Венскі кангрэс|Венскім кангрэсе]] пасланаму Фрыдрыхам-Аўгустам Ватцдорфу атрымалася ўвайсці ў зносіны з [[Талейран]]ам і схіліць [[Людовік XVIII|Людовіка XVIII]] да ўдзела ў лёсе саксонскага караля; Францыя, якія не жадалі ўзмацнення Прусіі і ахвотней якая бачыла Германію падзеленай на невялікія дзяржавы, рашуча запрацівілася далучэнню Саксоніі да Прусіі. У рэшце рэшт, кангрэс выказаўся за падзел Саксоніі. Саксонія пазбавілася 40% сваёй тэрыторыі, уключаючы [[Вітэнберг]] - калыску пратэстанцкай [[Рэфармацыя|рэфармацыі]]. Акрамя таго, Фрыдрых-Аўгуст адмовіўся ад правоў на [[Герцагства Варшаўскае]]. Каралеўства таксама станавілася часткай [[Германскі саюз|Германскага саюза]] пад вяршэнствам [[Аўстра-Венгрыя|Аўстрыі]], які змяніў Свяшчэнную Рымскую імперыю.
 
=== Аўстра-пруская вайна і Германская імперыя ===
У [[Аўстра-пруская вайна|Аўстра-прускай вайне]] [[1866]] года Саксонія актыўна ўдзельнічала на баку Аўстрыі. Па выніках вайны Саксоніі, дзякуючы пазіцыі Аўстрыі, хоць і ўдалося захаваць фактычную незалежнасць, аднак яна стала часткай [[Паўночнагерманскі саюз|Паўночнагерманскага саюза]] - прускага [[сатэліт|сатэліта]]а. Пасля перамогі Прусіі ў [[Франка-пруская вайна|вайне з Францыяй]] у [[1871]] Саксонія, як і іншыя члены саюза, стала часткай Германскай імперыі на чале з [[Вільгельм I Гогенцолерн|Вільгельмам I]]. Кароль [[Іаган Вецін|Іаган ]] хоць і захаваў некаторую самастойнасць (Саксонія, у прыватнасці, магла ўступаць у дыпламатычныя адносіны з іншымі дзяржавамі), але лічыўся падданым германскага імператара.
 
=== Канец каралеўства ===
[[Кайзер]] [[Вільгельм II Гогенцолерн| Вільгельм II]], унук Вільгельма I, у выніку паражэння Германіі ў Першай сусветнай вайне і [[Лістападаўская рэвалюцыя|лістападаўскай рэвалюцыі]] быў змушаны адрачыся ад пасады. [[13 лістапада]] [[1918]] годаа апошні саксонскі кароль [[Фрыдрых Аўгуст III Саксонскі|Фрыдрых Аўгуст III]] пад ціскам рэвалюцыі таксама падпісаў адрачэнне, пасля чаго Саксонія стала называцца [[Вольная дзяржава Саксонія|вольнай дзяржавай]] і ўвайшла ў склад [[Веймарская рэспубліка|Веймарскай рэспублікі]].
 
== Спіс саксонскіх каралёў ==
Радок 135:
 
{{Германскі саюз}}
 
 
[[Катэгорыя:Гісторыя Германіі]]
[[Катэгорыя:Тэрыторыі Германскай імперыі]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Саксоніі]]
[[Катэгорыя:ЕўрапейскіяГістарычныя краіныдзяржавы мінулагаЕўропы]]