Талінская фондавая біржа: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Талінская фондавая біржа''' — [[фондавая біржа]] ў [[Талін]]е, [[Эстонія]], якая ўваходзіць да біржаў [[NASDAQ OMX Group]]. Галоўным фондавым індэксам біржы быў TALSE, пазней перайменаваны ў OMX Tallinn. Біржа з'яўляецца адзіным рэгуляваным другасным рынкам [[каштоўная папера|каштоўных папераў]] у Эстоніі. Выкарыстоўвае гандлёвыя платформы INET і SAXESS, якімі адначасова аперуюць біржы Швецыі, Фінляндыі, Даніі, Ісландыі, Латвіі і Літвы.
 
Талінская біржа была створана ў красавіку [[1995]] г. на базе Эстонскага цэнтральнага дэпазіторыя каштоўных папераў высілкамі 10 камерцыйных банкаў, 9 брокерскіх фірмаў і некаторых дзяржаўных устаноў ([[Банк Эстоніі|БанкуБанка Эстоніі]] і [[Міністэрства фінансаў Эстоніі|Міністэрства фінансаў]]). Першы гандлёвы дзень адбыўся [[31 мая]] [[1996]] г., а індэкс упершыню быў падлічаны [[3 чэрвеня]] 1996 г. Тады ў лістынг трапілі каштоўныя паперы ад 11 эмітэнтаў.
 
У красавіку [[2001]] г. стратэгічнае кіраўніцтва біржай перайшло да фінскай HEX Group, якая ў [[2003]] г. злілася з шведскай OM, утварыўшы разам новую біржу OMX. У [[2008]] г. праз зліццё OMX з NASDAQ Талінская фондавая біржа перайшла пад кантроль NASDAQ OMX.