Міхаіл Львовіч Глінскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Мяцеж: дапаўненне
Радок 76:
 
=== Мяцеж ===
{{main|Мяцеж Глінскіх}}
 
М. Глінскі імкнуўся стварыць з часткі зямель княства (поўдзень Беларусі, часткі Украіны, Расіі) незалежную дзяржаву. Гэтыя памкненні перакрэсліў новы уладар ВКЛ — [[Жыгімонт I Стары]], які да таго пазбавіў М. Глінскага ўсіх урадаў.
 
Тады Глінскі, разам з братамі [[Іван Львовіч Глінскі|Іванам]] і [[Васіль Львовіч Глінскі|Васілём]], з'ехаў у свой [[Горад Тураў|Тураў]], склікаў да сябе слуг і сяброў і прызначыў каралю тэрмін, да якога яму павінен быць дадзены суд. Вялікі князь маскоўскі [[Васіль III|Васіль]] скарыстаўся выпадкам і прапанаваў усім Глінскім абарону, ласку і жалаванне. Спроба Жыгімонта вярнуць Глінскага ў Літву не адбылася, і Глінскі заключыў фармальны дагавор з Масквой<ref name="ПСРЛТ13П1">ПСРЛ [http://dlib.rsl.ru/viewer/01004161978 Т.13, 1 половина]</ref>{{rp|8}}.
 
У пачатку [[1508]] года Міхаіл Глінскі адкрыта ўзняў сцяг [[Мяцеж Глінскіх|бунту]]. З братам Васілём ён абклаў [[Горад Мінск|Мінск]], але, не будучы ў сілах узяць яго, пайшоў да [[Горад Клецк|Клецка]]. Тут браты падзяліліся: Васіль пайшоў на кіеўскія прыгарады падымаць рускіх, а Міхаіл спустошыў слуцкія і капыльскія воласці і ўзяў [[Горад Мазыр|Мазыр]]. Па прыходзе да яго на дапамогу ад вялікага князя пад кіраўніцтвам ваяводы {{нп3|Яўстафій Дашкевіч|Яўстафія Дашкевіча|ru|Дашкевич, Евстафий}}, з 20 тысячамі конніцы, Глінскі з Мазыра пайшоў на іншыя рускія крэпасці і склаў дамовы з пасламі маскоўскім, малдаўскім і крымскім, дзейнічаючы як бы багаты васпан. Маскоўскія ваяводы падышлі да Глінскага на Бярэзіну, разам з ім аблажылі Мінск і паслалі атрады да самой Вільні; іншыя ваявалі Смаленскую вобласць, трэція падышлі да [[Горад Бабруйск|Бабруйска]]. Неўзабаве вялікі князь паслаў яшчэ новыя палкі да [[Горад Орша|Оршы]], але кароль, які падаспеў з войскамі, прымусіў іх зняць аблогу і адступіць.
У 1508 годзе М. Глінскі стаў на чале [[Мяцеж Глінскіх|мецяжу]], які праваліўся. З канца 1508 г. з сям'ёй у Маскве, атрымаў ва ўладанне гарады {{нп3|Горад Малаяраславец|Малаяраславец|ru|Малоярославец}} і {{нп3|Горад Бароўск|Бароўск|ru|Боровск}}.
 
Глінскі адправіўся ў Маскву, дзе прыняты быў вельмі міласціва. Але неўзабаве паміж Жыгімонтам і Васілём заключаны быў мір, які паставіў Глінскіх у становішча выгнаннікаў. Яны пазбавіліся сваіх валадарстваў у Літве і выехалі з сваімі прыхільнікамі ў Маскву. З канца 1508 года з сям'ёй у Маскве, атрымаў ва ўладанне гарады {{нп3|Горад Малаяраславец|Малаяраславец|ru|Малоярославец}} і {{нп3|Горад Бароўск|Бароўск|ru|Боровск}}. Кароль некалькі разоў прасіў Васіля выдаць яму Глінскіх, абяцаючы дараваць ім мінулае. Вялікі князь адказваў, што Глінскія перайшлі да яго падчас вайны і такім чынам зрабіліся яго падданымі, а падданых ён не выдае нікому.
 
=== Удзел у Руска-літоўскай вайне ===
Калі паміж Масквой і Літвой ізноў успыхнула [[Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім, 1512—1522|вайна]] ([[1512]]), Глінскі паслаў свайго падданага, немца [[Шлейніц]]а, у [[Сілезія|Сілезію]], Чэхію і Германію наймаць конных ваяроў і {{нп3|Ландскнехт|кнехтаў|ru|Ландскнехт}}, якія перабіраліся ў Маскву праз Лівонію. Войскам кіраваў вялікі князь Васіль; Глінскі быў адным з ваяводаў {{нп3|Вялікі полк|вялікага палка|ru|Большой полк}}. [[1 жніўня]] [[1514]] года. [[Горад Смаленск|Смаленск]] быў [[Аблога Смаленска, 1514|узяты]] рускімі войскамі.
 
Міхаіл Глінскі спадзяваўся атрымаць гэты горад ад вялікага князя; але Васіль, па словах [[Сігізмунд Герберштэйн|Герберштэйна]], смяяўся над яго залішнім славалюбствам, пасля чаго Глінскі звярнуўся да Жыгімонта, які запэўніў яго ў сваёй літасці. Па папярэдняй дамове, літоўскае войска пайшло да Дняпра; калі яно было ўжо недалёка ад Оршы, Глінскі ўначы бег да яго; але адзін з яго слуг апавясціў аб тым рускага ваяводу, князя {{нп3|Міхаіл Іванавіч Булгакаў-Голіца|Міхаіла Булгакава-Голіцу|ru|Булгаков-Голица, Михаил Иванович}}, які захапіў Глінскага і адправіў да вялікага князя. Глінскі не адпіраўся ў здрадзе: у яго знайшлі Жыгімонтавы лісты. Рыхтуючыся да смерці, Глінскі адважна казаў аб сваіх паслугах і аб няўдзячнасці Васіля. Яго закавалі ў ланцугі і адправілі ў Маскву.
 
Падчас [[Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім, 1512—1522|вайны Масквы з ВКЛ у 1512—1522 гг.]] хацеў вярнуцца ў Літву, але быў схоплены і зняволены ў турму (1514—1526). Удзельнічаў ў паходзе Масквы на Казань у 1530 годзе. У 1534 годзе зноў у турме, дзе і памёр.
 
{{зноскі}}