Аляксандр Надсан: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 24:
Нарадзіўся 8 жніўня 1926 года ў [[Гарадзея|Гарадзеі]] ў сям'і настаўнікаў. Падчас нацысцкай акупацыі вучыўся ў настаўніцкай семінарыі ў [[Нясвіж]]ы (скончыў у 1943). Скончыў курсы кіраўнікоў [[Саюз беларускай моладзі|Саюзу беларускай моладзі]] ў Альберціне, мінскую афіцэрскую школу [[Беларуская Краёвая Абарона|Беларускай краёвай абароны]].
 
З 1944 года — на эміграцыі. Удзельнік Руху Супраціўлення ў Францыі. Ваяваў у 2-м Польскім корпусе генерала Андэрса, паранены ў бітве пад Монтэ-Касіна (Італія). З 1946 жыве ў [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]]. Выпускнік матэматычнага факультэта Лонданскага ўніверсітэта (1953). Стваральнік, кіраўнік (1951—53) [[ЗБВБ|Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі]]. Магістр багаслоўя рымскай грэчаскай калегіі (1953—58). У 1958 годзе прыняў святарскае свячанне. Дырэктар школы-інтэрнату імя Кірылы Тураўскага пры Беларускай каталіцкай місіі (1966—75). Заснавальнік і кіраўнік [[Беларуская бібліятэка і музей імя Францыска Скарыны|бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лондане]] (з [[1971]]). Кіраўнік беларускай каталіцкай місіі ў Вялікабрытаніі (з 1981). Апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў у замежжы (з 1986). Старшыня Беларускага камітэта дапамогі ахвярам радыяцыі ў Вялікабрытаніі (з 1989). Ганаровы доктар [[ЕГУ|Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта]] (Вільня).
 
Пераклаў з грэчаскай і славянскай моў на беларускую значную частку корпуса ўсходніх літургічных тэкстаў. Аўтар больш за 250 навуковых публікацый, кніг па гісторыі Беларусі і гісторыі беларускага хрысціянства ХХ ст, малітаўніка «Госпаду памолімся» (2002), які з'яўляецца афіцыйным тэкстам набажэнстваў Беларускай грэка-каталіцкай царквы. Вызначыў год выдання «Малой падарожнай кніжкі» Скарыны (1522), а таксама расчытаў і ўвёў у навуковы ўжытак аль-кітабы беларускіх татараў.
 
Ведаў 9 моў.
Ганаровы доктар [[ЕГУ|Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта]] (Вільня). Ведаў 9 моў.
 
Памёр 15 красавіка 2015 года ў [[Лондан]]е <ref> [http://nn.by/?c=ar&i=147863. Памёр духоўны лідар беларускай эміграцыі, айцец Аляксандр Надсан]</ref>.