Выяўленчае мастацтва Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Жывапіс: арфаграфія
→‎Графіка: дапаўненне
Радок 7:
У многіх раённых цэнтрах Беларусі ёсць мастацкія галерэі, дзе можна ўбачыць работы мясцовых мастакоў.
== Графіка ==
[[Файл:Francišak Skaryna.jpg|thumb|250px|[[Францыск Скарына]]]]
У [[Беларусь|Беларусі]] графіка вядома з 11-12 ст. , калі яе творамі аздабляліся рэлігійныя рукапісныя кнігі ([[Аршанскае Евангелле]], [[Полацкае Евангелле]], [[Тураўскае Евангелле]] і інш.). У сувязі з пачаткам і пашырэннем кнігавыдавецкай справы (дзейнасць [[Францыск Скарына|Ф. Скарыны]] і яго паслядоўнікаў) узнікла друкаваная графіка. У 17-18 ст. пашырыўся дыяпазон графікі ў кніжным мастацтве Беларусі.
[[Файл:Miensk, Trajeckaja hara. Менск, Траецкая гара (1919).jpg|250px|міні|злева|Менск, Траецкая гара, [[Язэп Нарцызавіч Драздовіч|Язэп Драздовіч]], 1919]]
 
З 19 ст. графіка пачала выкарыстоўвацца ў газетна-часопісных выданнях. У першай трэці 20 ст. хутка і плённа развіваліся выдавецкая (яе вядомыя прадстаўнікі — [[Язэп Нарцызавіч Драздовіч|Я. Драздовіч]], [[Алексантэры Ахола-Вало|А. Ахола-Вало]], [[Міхаіл Мацвеевіч Філіповіч|М. Філіповіч]], [[Барыс Яўсеевіч Малкін|Б. Малкін]] і інш.) і станковая графіка ([[Аркадзь Антонавіч Астаповіч|А. Астаповіч]], [[Яфім Сямёнавіч Мінін|Я. Мінін]], [[З. Гарбавец]] і інш.). У [[1927]] лепшыя ўзоры беларускай кніжнай графікі былі паказаны на міжнароднай выстаўцы ў [[Горад Лейпцыг|Лейпцыг]]у. З [[1930-я|1930-х]] гг. мастацтва графікі знаходзілася ў заняпадзе.
 
У [[1960-я|1960]]-[[1970-я]] гг. майстры беларускай графікі ([[Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч|А. Кашкурэвіч]], [[Васіль Фаміч Шаранговіч|В. Шаранговіч]], [[Георгій Георгіевіч Паплаўскі|Г. Паплаўскі]], [[Яўген Сяргеевіч Кулік|Я. Кулік]], [[Мікола Купава|М. Купава]], [[Уладзімір Самойлавіч Басалыга|У.]] і [[Міхаіл Самуілавіч Басалыга|М. Басалыгі]]) зацікавіліся традыцыямі народнага мастацтва, пачалі ўдзяляць больш увагі гісторыка-культурнай спадчыне беларускага народа. У 1980-1990-я г. найбольшых поспехаў беларуская графіка дасягнула ў афармленні кніг для дзяцей і юнацтва ([[Валерый Пятровіч Славук|В. Славук]], [[Мікалай Міхайлавіч Селяшчук|М. Селяшчук]], [[Уладзімір Пятровіч Савіч|У. Савіч]], [[Мікола Рыжы|М. Рыжы]], [[Т. Беразенская]] і інш.).
 
У XXI стагоддзі беларускую графіку паспяхова прадстаўляюць такія маладыя мастакі, як [[Юрый Уладзіміравіч Якавенка|Юрый Якавенка]], [[Павел Юр'евіч Татарнікаў|Павел Татарнікаў]], [[Раман Сустаў]], [[Андрэй Ярашэвіч]], [[Тамара Шэлест]] і іншыя творцы.
 
== Жывапіс ==