Фернанду-ды-Наронья (архіпелаг): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 24:
 
'''Фернанду-ды-Наронья''' ({{lang-pt|Fernando de Noronha}}) — [[архіпелаг]] з 21 [[востраў|вострава]] і [[скала|скал]] у [[Атлантычны акіян|Атлантычным акіяне]]. Уваходзіць у склад [[бразілія|бразільскага]] [[Штат Пернамбуку|штата Пернамбуку]]. Агульная плошча - 26 км². Насельніцтва (2012 г.) - 2718 чал. У 2001 г. архіпелаг Фернанду-ды-Наронья разам з [[атол Рокас|атолам Рокас]] ўнесены ў спіс прыродных аб'ектаў [[сусветная спадчына|сусветнай спадчыны]] [[ЮНЕСКА]].
 
== Гісторыя ==
Некаторыя даследчыкі атаесамляюць архіпелаг Фернанду-ды-Наронья з астравамі Вялікага Паста ({{lang-pt|Quaresma}}), адлюстраваных на [[Партугалія|партугальскіх]] і [[Іспанія|іспанскіх]] [[геаграфічная карта|картах]] [[1500]] - [[1502]] гг. Аднак сапраўдным першаадкрывальнікам лічацца чальцы экспедыцыі [[Амерыга Веспучы]] ([[1503]] г.), якія далі яму назву астравоў [[Святы Лаўрэнцій|Святога Лаўрэнція]] ({{lang-pt|São Lourenço}}). Гэтая назва не замацавалася. Архіпелаг атрымаў сучаснае найменне ў гонар партугальскага прадпрымальніка Фернана ды Ларонья, што фінансаваў экспедыцыю. Сям'я ды Ларонья стала прыватным маёмаснікам адкрытых зямель. Яе агенты адчынілі шэраг [[гандаль|гандлёвых]] факторый на ўзбярэжжы [[Бразілія|Бразіліі]], адкуль вывозілі каштоўныя сарты [[драўніна|драўніны]]. Архіпелаг некаторы час з'яўляўся месцам збору тавараў. У [[1512]] г. лясная кампанія перайшла ў маёмасць партугальскага [[кароль|караля]]. Астравы працягвалі належыць нашчадкам Фернана ды Ларонья да другой паловы [[16 стагоддзе|XVI]] ст.
 
Доўгі час партугальскія ўлады не прадпрымалі актыўных захадаў для стварэння на Фернанду-ды-Наронья сталай калоніі, таму астравы, размешчаныя на важных гандлёвых шляхах, прыцягвалі іншаземцаў. У [[1629]] - [[1654]] гг. яны былі акупаваны [[Нідэрланды|галандцамі]], у [[1736]] г. — [[Францыя|французамі]]. У [[1737]] г. адміністрацыя [[Штат Пернамбуку|Пернамбуку]] распачалала будаўніцтва на [[востраў Фернанду-ды-Наронья|галоўным востраве]] сеткі ваенных умацаванняў. Для забеспячэння таннай працоўнай сілай Фернанду-ды-Наронья быў пераўтвораны ў месца высылкі крымінальных і палітычных злачынцаў. У [[1822]] г. архіпелаг трапіў у склад Бразіліі. У [[1832]] г. яго наведваў [[Чарльз Роберт Дарвін|Чарльз Дарвін]].
 
Хаця ў [[20 стагоддзе|XX]] ст. архіпелаг Фернанду-ды-Наронья страціў сваё ваеннае значэнне, ён доўгі час заставаўся турмой для палітычных дысідэнтаў. У [[1942]] - [[1944]] гг. на галоўным востраве амерыканцамі быў пабудаваны [[аэрапорт]]. Фернанду-ды-Наронья выкарыстоўваўся імі як месца пасадкі ваенных і паштовых самалётаў пры транслатлантычных пералётах. У [[1988]] г. архіпелаг стаў часткай штата Пернамбуку, тут была створана цывільная адміністрацыя. У нашы дні актыўна развіваецца [[турызм]].
 
== Спасылкі ==