Ірландыя (востраў): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 58:
 
У фармаванні рачной сеткі вялікую ролю адыгрываюць карставыя працэсы. Шматлікія рэкі знікаюць у падземных пустотах і затым ізноў выходзяць на паверхню. Жыўленне іх у значнай ступені адбываецца за кошт карставых крыніц і азёр. Значная частка азёр Ірландыі карставага паходжання.
 
== Глебы ==
Глебы Ірландыі малаўрадлівыя. На захадзе, там дзе на паверхню выходзяць вапнякі, распаўсюжаны пускі. Але на Цэнтральна-Ірландскай раўніне ў сухіх раёнах пераважаюць лёгкія падзолістыя глебы са значным утрыманнем перагною, а забалочаныя тарфянікавыя глебы становяцца ўрадлівыі пасля асушэння.
 
== Расліннасць ==
Дзякуючы мяккаму клімату Ірландыя ўвесь год пакрытая зялёнай расліннасцю, за што стала вядомая як «Ізумрудны востраў». Вегетацыя расліннасці спыняецца ўзімку менш як на месяц.
 
У далінах Паўднёввай Ірландыі вегетацыя практычна не спыняецца і зімой, аднак моцныя вятры перашкаджаюць развіццю лясной расліннасці. Толькі ў абароненых далінах сустракаюцца невялікія лясы з [[дуб звычайны|дуба звычайнага]], бярозы, ясеня, ляшчыны, у падлеску расце [[падуб]], [[глог]], [[плюшч]], цярноўнік і нават [[сунічнае дрэва]]. Маюцца гаі з хвоі. Верхняя мяжа лесу  — 180—240 м (ва ўкрытых далінах паўднёвага ўсходу  — да 480 м).
 
Паверхня гор і ўзгоркаў пакрыта верасоўнікамі з ерыкай і дрокамі, сярод якіх сустракаюцца субміжземнаморскія і іберыйскія віды (як правіла, на захадзе вострава), і вялікімі тарфянікамі. Сям-там сутракаюцца прадстаўнікі альпійскай флоры  — [[дрыяда]], [[гарычка]].
 
Лугі з'яўляюцца найбольш, распаўсюджаным тыпам расліннасці. На выхадах вапнякоў бедная травяністая расліннасць. Вялікія забалочаныя плошчы існавалі ў заходняй частцы Цэнтральна-Ірландскай раўніны. Шмат буйных сфагнавых балот. У некаторых раёнах Ірландыі тарфянішчы дагэтуль пануюць у ландшафце, надаючы яму характэрны маркотны каларыт. Аднак многія раней забалочаныя прасторы зараз асушаны і выкарыстоўваюцца як сельскагаспадарчыя землі.