Розніца паміж версіямі "Аляксандр Яраславіч Неўскі"

папад → напад
др (removed Category:Асобы using HotCat)
(папад → напад)
'''Аляксандр Яраславіч''' ({{ДН|30|5|1220}}, [[Пераяслаў-Залескі]] — {{ДС|14|11|1263}}, Гарадзец) — [[князі наўгародскія|князь наўгародскі]] (1236—1240, 1241—1251), [[князі цвярскія|цвярскі]] (1247—1252), [[Вялікія князі кіеўскія|вял.кн. кіеўскі]] (1249—1263), [[князі уладзімірскія|уладзімірскі]] (1252—1263), прылічаны да святых. З роду [[Род Рурыкавічаў|Рурыкавічаў]] (11-е калена).
 
Сын [[Князі пераяслаўскія|пераяслаўскага]] кн. [[Яраслаў Усеваладавіч|Яраслава Усеваладавіча]]. Паводле Жыція, разбіў [[Каралеўства Швецыя|шведскі]] атрад у [[Неўская бітва, 1240|бітве на Няве]] (15.7.1240), але заходнія крыніцы гэта не пацвярджаюць. Вясною 1241 г. узяў штурмам і разбурыў крэпасць [[Капор'е]], выгнаў [[немцы|немцаў]] са [[Пскоў|Пскова]]. У 1242 г. разбіў немцаў на льдзе [[Чудское возера|Чудскога возера]] (г.зв. «[[Лядовае пабоішча]]», 5.4.1242). У 1245 г. адбіў некалікі [[Літоўскія паходы да 1270 году|літоўскіх набегаў]] на паўночна-заходнюю [[Русь]], у 1253 г. адбіў пападнапад немцаў на Пскоў, заключыў дагавор з [[Лівонскі ордэн|Лівонскім ордэнам]], у 1256 г. здзейсніў паспяховы паход у [[Фінляндыя|Фінляндыю]]. Вёў перапіску з [[Папа Рымскі|Папам Рымскім]], яе мэты, вынікі і ацэнкі спрэчныя ў гістарыяграфіі. Імкнуўся да захавання міру з ардынскімі ханамі, 5 разоў ездзіў да [[Каракарум]]а і [[Сарай|Сарая]]. Пахаваны ў саборы Раждзественскага манастыра ва Уладзіміры.
 
У 15 ст. ад наўгародцаў празваны «Храбрым», у 16 ст. — «Неўскім». Пры мітрапаліце Макарыі, на Маскоўскім саборы 1547 г., кананізаваны [[РПЦ|Рускай праваслаўнай царквой]] ў ліку дабраверных. У агіяграфічнай літаратуры выведзены ідэальным князем-воінам.
Ананімны ўдзельнік