Брагскі абрад: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+
(Няма розніцы)

Версія ад 22:23, 19 красавіка 2015

Брагскі абрад (лац.: ritus Bracarensis) — адзін з заходніх літургічных абрадаў, які выкарыстоўваецца ў архідыяцэзіі Брагі ў Партугаліі.

Гісторыя

З'яўленне брагскага абраду датуецца VI стагоддзем. Амаль ад самага моманту з'яўлення ён пачаў адчуваць моцны ўплыў і ціск як з боку рымскага абраду, так і з боку масарабскага абраду. У перыяд ад VII да VIII стагоддзя брагскі абрад быў амаль што цалкам заменены масарабскім абрадам. На працягу XI—XIV стагоддзяў, калі ў сваю чаргу ўжо масарабскі абрад паўсюль замяняўся на рымскі, рысы брагскага абраду былі цалкам страчаныя.

Брагскі абрад пачаў адраджацца ў XIV—XV стагоддзях. У 1570 годзе папа Пій V афіцыйна дазволіў выкарыстоўваць на тэрыторыі брагскай дыяцэзіі элементы брагскага літургічнага абраду.

Аднак барацьба прыхільнікаў брагскага абраду з прыхільнікамі уніфікацыі літургіі на аснове лацінскага абраду працягвалася аж да XX стагоддзя, калі ў 1918 годзе абрад быў зноў афіцыйна дазволены Ватыканам.

Асаблівасці

Знешнія адрозненні ад лацінскага абраду нязначныя. Парадак імшы падобны да лацінскага, аднак мае шэраг адрозненняў, напрыклад, іншы парадак вымаўлення заклікаў да Багародзіцы, узняцця гостыі, ёсць таксама адрозненні ў малітвах святара. У брагскім абрадзе кленчанне на адно калена адбываецца пры кожным упамінанні імя Ісуса падчас евангельскіх чытанняў.

Ёсць адрозненні ад лацінскага абраду і ў літургічным календары, напрыклад, у брагскім абрадзе існуюць некалькі святаў Багародзіцы (заручыны Багародзіцы, радасць Дзевы Марыі і гэтак далей), якія адсутнічаюць у лацінскім абрадзе.

Літаратура

  • Католическая энциклопедия. Издательство францисканцев, М., 2002.