Розніца паміж версіямі "Міхаіл Львовіч Глінскі"

(→‎Мяцеж: дапаўненне)
Міхаіл Глінскі спадзяваўся атрымаць гэты горад ад вялікага князя; але Васіль, па словах [[Сігізмунд Герберштэйн|Герберштэйна]], смяяўся над яго залішнім славалюбствам, пасля чаго Глінскі звярнуўся да Жыгімонта, які запэўніў яго ў сваёй літасці. Па папярэдняй дамове, літоўскае войска пайшло да Дняпра; калі яно было ўжо недалёка ад Оршы, Глінскі ўначы бег да яго; але адзін з яго слуг апавясціў аб тым рускага ваяводу, князя {{нп3|Міхаіл Іванавіч Булгакаў-Голіца|Міхаіла Булгакава-Голіцу|ru|Булгаков-Голица, Михаил Иванович}}, які захапіў Глінскага і адправіў да вялікага князя. Глінскі не адпіраўся ў здрадзе: у яго знайшлі Жыгімонтавы лісты. Рыхтуючыся да смерці, Глінскі адважна казаў аб сваіх паслугах і аб няўдзячнасці Васіля. Яго закавалі ў ланцугі і адправілі ў Маскву.
 
=== Турма ===
Удзельнічаў ў паходзе Масквы на Казань у 1530 годзе. У 1534 годзе зноў у турме, дзе і памёр.
У [[1517]] годзе разам з літоўскімі пасламі ў Маскве быў [[Сігізмунд Герберштэйн|Герберштэйн]] — пасол імператара Святой Рымскай імперыі [[Максіміліян I Габсбург|Максіміліяна I]]. Калі літоўскія паслы пасля аўдыенцыі выйшлі ад вялікага князя, Герберштэйн застаўся і сам-насам уручыў Васілю грамату Максіміліяна аб Глінскім: імператар пісаў, што Глінскі мог быць вінаваты, але што ён ужо даволі пакараны за тое няволяй, — што ён мае знакамітыя годнасці, выхаваны пры венскім двары, служыў дакладна яму і курфюрсту саксонскаму, — што Васіль зробіць вялікае задавальненне Максіміліяну, калі адпусціць Глінскага ў Іспанію. Васіль адказваў, што Глінскі склаў бы галаву на пласе, калі б не выявіў жадання вярнуцца ў праваслаўную веру.
 
Глінскі доўгі час заставаўся ў зняволенні. У [[1526]] годзе вялікі князь Васіль ажаніўся на пляменніцы Міхаіла, [[Алена Васільеўна Глінская|Алене Васільеўне]]. Маладая жонка вялікага князя праз год выклапатала дзядзьку свабоду за паручыцельствам многіх баяраў, якія абавязаліся ў выпадку ўцёкаў Міхала заплаціць у казну 5 тысяч рублёў.
 
=== Дзейнасць пасля вызвалення ===
У 1530 годзе Міхаіл Глінскі з'яўляецца ваяводам у конніцы пад [[Горад Казань|Казанню]]; у [[1533]] годзе ён быў каля [[Горад Валакаламск|Валакаламска]] пры Васілі, якi захварэў у час палявання. У сваіх перадсмяротных распараджэннях вялікі князь, звяртаючыся да баяр, прасіў іх, між іншым, не крыўдзіць князя Міхаіла, як сваяка яго жонкі, прымаць яго за свайго, не за прышэльца, а прызначаючы Глінскага ў дарадцы да Алены, прасіў яго, каб за вялікую княгіню і сыноў яго ён «кровь свою пролиял и тело своё на раздробление дал».
 
Пасля смерці Васіля справы вырашаліся {{нп3|Абраная рада|апякунскім саветам|ru|Избранная рада}} пры малалетнім князю [[Іван IV Грозны|Іване]], у склад рады ўвайшлі браты гасудара і 20 баяраў, у тым ліку і Глінскі. Многія думалі, што думай і кіраўніцтвам будуць валодаць двое: Міхаіл Глінскі і {{нп3|канюшы||ru|Конюший}} баярын {{нп3|Іван Фёдаравіч Аўчына Целяпнёў-Абаленскі||ru|Иван Фёдорович Овчина Телепнев-Оболенский}}, улюбёнец Алены. Здарылася інакш: Глінскі адважна казаў пляменніцы аб непрыстойнасці яе адносін да Абаленскага. З прычыны гэтага яго абвінавацілі ў задумах авалодаць дзяржавай: ён быў заключаны ў вязніцу ([[1534]]), дзе і памёр.
 
== Сям'я ==
Міхаіл Львовіч Глінскі быў жанаты з князёўнай Аленай Іванаўнай Целяпнёвай-Абаленскай, дачкой князя {{нп3|Іван Васільевіч Целяпнёў-Нямы-Абаленскі|Івана Васільевіча Нямога-Абаленскага|ru|Телепнев-Немой-Оболенский, Иван Васильевич}} і стрыечнай пляменніцай князя [[Іван Фёдаравіч Аўчына Целяпнёў-Абаленскі|Івана Фёдаравіча Аўчыны-Целяпнёва-Абаленскага]] (фаварыта [[Алена Васільеўна Глінская|Алены Глінскай]]). Ад шлюбу ў яго былі: сын [[Васіль Міхайлавіч Глінскі|Васіль]] (пам. у [[1565]]) і дачка, невядомая па імені, якая стала жонкай князя {{нп3|Фёдар Іванавіч Траекураў|Фёдара Іванавіча Траекурава|ru|Троекуров, Фёдор Иванович}}.
 
{{зноскі}}