Ітуруп: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 38:
 
Першыя апісанні вострава Ітуруп былі зроблены [[Японія|японцамі]] ў першай палове [[17 стагоддзе|XVII]] ст. У [[1643]] г. адкрыты і апісаны [[Нідэрланды|галандскімі]] мараплаўцамі. У [[1715]] г. уладар поўначы [[востраў Хакайда|Хакайда]] абвясціў Ітуруп часткай сваіх валоданняў. Японцы прызначалі сярод айнаў сваіх правадыроў, мелі з імі сталыя [[гандаль|гандлёвыя]] сувязі. З [[1766]] г. Ітуруп таксама наведвалі [[Расійская імперыя|расійскія]] [[казакі]] і здабытчыкі меху, яны паведамлялі аб зборы [[ясак]]у з мясцовых жыхароў, прыняцці некаторымі з іх [[праваслаўе|праваслаўя]] і расійскага падданства. У [[1807]] г. паміж японцамі і рускімі на востраве адбыўся ўзброены канфлікт. У [[1855]] г. Расія прызнала Ітуруп часткай Японіі.
 
У [[1923]] г. японскія ўлады пачалі прымусовае перасяленне на Ітуруп сялян з Хакайда. Японскія перасяленцы пераважна займаліся здабычай [[рыбы]] і [[драўніна|лесу]]. У [[1943]] г. насельніцтва вострава складала каля 10 тысяч чалавек. У гады [[Другая сусветная вайна|II Сусветнай вайны]] японскія ваенныя пабудавалі аэрадром. Тут знаходзіўся значны ваенны гарнізон. У выніку Курыльскай аперацыі [[18 жніўня]] — [[23 жніўня]] [[1945]] г. Ітуруп быў захоплены [[СССР|савецкімі]] войскамі, прычым японскія ваенныя не аказалі супраціўлення. У 1945 - [[1947]] гг. японскае насельніцтва і айны пакінулі востраў, у [[1946]] г. ён быў далучаны да [[РСФСР]], што не прызнаецца Японіяй.
 
== Інфраструктура ==
Большасць насельніцтва Ітурупа жыве ў [[горад Курыльск|горадзе Курыльск]], тут дзейнічаюць [[порт]], два [[аэрапорт]]ы. Галоўны занятак насельніцтва — [[рыбалоўства]]. Рыбная прамысловасць прадстаўлена 4 буйнымі кампаніямі. Ітуруп мае добры патэнцыял для развіцця [[турызм]]у і здабычы [[рэній|рэнію]].
 
== Літаратура ==