Цянь-Шань: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
M.L.Bot (размовы | уклад)
др removing category, typos fixed:   → (5) using AWB
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 27:
'''Цянь-Шань''' ({{lang-zh|天山山脉}}, Нябесныя горы) — горная сістэма ў [[Сярэдняя Азія|Сярэдняй]] і [[Цэнтральная Азія|Цэнтральнай Азіі]].
 
ЗаходняЗаходняя частка знаходзіцца пераважна ў [[Кыргызстан]]е; часткова ў [[Казахстан]]е, [[Узбекістан]]е, [[Таджыкістан]]е, усходняя — у [[Кітай|Кітаі]]. Цягнецца з захаду на ўсход амаль на 2500 км. На паўднёвым захадзе Алайскім хрыбтом злучаецца з сістэмай Паміра-Алая, на паўночным усходзе хрыбтом Борахара з хр. Джунгарскі Алатау. Найвышэйшыя пункты — [[гара Пік Перамогі]] (7439 м) і Хан-Тэнгры (6995).
 
Паводле фізіка-геаграфічнага раянавання вылучаюць (акрамя кітайскай часткі) Заходні, Паўночны, Унутраны і Цэнтральны Цянь-Шань. Асноўныя хрыбты і ўпадзіны, што іх падзяляюць, маюць шыротнае і субшыротнае распасціранне. Рэльеф пераважна высакагорны з ледавіковымі формамі, на схілах — восыпны, вышэй за 3200 м — шматгадовая мерзлата. Буйныя міжгорныя (Ферганская, Ісык-Кульская, Нарынская і інш.) і ўскраінныя ([[Чуйская даліна|Чуйская]], [[Талаская даліна|Талаская]]) упадзіны з рачнымі далінамі, азёрамі і балотамі.
 
Геалагічная структура Цянь-Шаня ўзніхлаўзнікла ў выніку альпійскіх рухаў на месцы эпіпалеазойскага пенеплена, рэшткі якога захаваліся на вышыні 3000—4000 м у выглядзе [[сырт]]аў. Горныя хрыбты складзены пераважна з асадкавых, метамарфічных і магматычных парод, катлавіны — з асадкавых адкладаў. Частыя землетрасенні.
 
Радовішчы руд [[ртуць|ртуці]], [[Сурма, хімічны элемент|сурмы]], свінцу, цынку, серабра, волава, вальфраму, ва ўпадзінах — нафты, каменнага і бурага вугалю і інш.