Розніца паміж версіямі "Тарпеда (стадыён, Жодзіна)"

→‎Гісторыя: вікіфікацыя
(→‎Гісторыя: вікіфікацыя)
У 2005 годзе пачалася маштабная рэканструкцыя стадыёна, якая праходзіла ў некалькі этапаў і скончылася ў 2013. З'явілася Усходняя трыбуна, над Заходняй быў узведзены дах — агулам умяшчальнасць стала складаць 6 524 чалавекі. У 2013 годзе былі ўсталяваны электроннае табло, асвятляльныя мачты, якія дазволілі праводзіць матчы ўвечары. Таксама былі пакладзены сучасныя бегавыя дарожкі. Каля стадыёна з'явілася трэніровачнае поле са штучным пакрыццём і трыбунамі, разлічанымі на 500 гледачоў.
 
Пасля закрыцця мінскага стадыёна [[Стадыён «Дынама», Мінск|«Дынама»]] ў снежні 2012 года жодзінскі стадыён стаў адным з галоўных у Беларусі. У маі 2013 года на ім адбыўся [[Фінал Кубка Беларусі па футболу 2013|фінал]] [[Кубак Беларусі па футболу 2012-2013|Кубка Беларусі 2012/13]], у якім футбольны клуб [[ФК Мінск|«Мінск»]] па пенальці перамог мінскае [[ФК Дынама Мінск|«Дынама»]]. Таксама ў 2013 годзе на стадыёне былі праведзены некалькі матчаў [[Зборная Беларусі па футболу|нацыянальнай зборнай Беларусі]].
 
== Спасылкі ==