Розніца паміж версіямі «Камп’ютарная праграма»

др (clean up, replaced: мэты → меты, меты → мэты, д ў → д у using AWB)
'''Камп'ютарная праграма'''  — паслядоўнасць [[Машынны код|інструкцый]], прызначаных для выканання прыладай кіравання [[Камп'ютар|вылічальнай машыны]]. Часцей за ўсё вобраз праграмы захоўваецца ў выглядзе [[Выканальны модуль|выканальнага модуля]] (асобнага [[файл]]а ці групы файлаў). З гэтага вобраза, які знаходзіцца, як правіла, на [[Жорсткі дыск|дыску]], [[Загрузчык праграм|праграмны загрузчык]] будуе выканальны код у [[Аператыўная памяць|аператыўнай памяці]]. У залежнасці ад кантэксту, разгляданы тэрмін можа адносіцца таксама і да [[Зыходны код|зыходнага тэксту]] праграмы.
 
Разам з працэдурамі і правіламі, а таксама дакументацыяй, якія адносяцца да функцыянавання сістэм апрацоўкі дадзеных, праграмы складаюць [[праграмнае забеспячэнне]].
[[Інтэрпрэтацыя, інфарматыка|Інтэрпрэтаваныя]] праграмы, для якіх, як правіла, не ўжываецца працэс кампіляцыі і якія інтэрпрэтуюцца [[Аперацыйная сістэма|аперацыйнай сістэмай]] або адмысловымі праграмамі-інтэрпрэтатарамі, называюцца [[скрыпт]]амі ці «сцэнарамі».
 
Зыходныя тэксты камп'ютарных праграм у большасці моў праграмавання ўяўляюць сабой паслядоўнасць інструкцый і дакладна апісваюць закладзены [[алгарытм]]. Падобны падыход у праграмаванні называецца ''[[імператыўнае праграмаванне]]''. Аднак ужываюць і іншыя метадалогіі праграмавання. Напрыклад, апісанне зыходных і патрэбных характарыстык [[Дадзеныя, вылічальная тэхніка|дадзеных]], якія трэба апрацаваць, і прадастаўленне выбару прыдатнага алгарытму развязання адмысловай праграме-інтэрпрэтатару  — такі падыход называецца ''[[Дэкларатыўнае праграмаванне|дэкларатыўным праграмаваннем]]''. Таксама, прымяняюць ''[[Функцыянальнае праграмаванне|функцыянальнае]]'' і ''[[лагічнае праграмаванне]]''.
 
Большасць [[карыстальнік]]аў камп'ютараў выкарыстоўваюць праграмы, прызначаныя для выканання пэўных прыкладных задач, такіх як падрыхтоўка і афармленне [[дакумент]]аў, матэматычныя [[Вылічэнне|вылічэнні]], апрацоўка [[Выява|малюнкаў]] і г.д. Адпаведныя праграмныя сродкі называюць ''прыкладнымі праграмамі'' ці ''[[Прыкладное праграмнае забеспячэнне|прыкладным праграмным забеспячэннем]]''. Кіраванне складнікамі вылічальнай сістэмы і ўладкаванне асяроддзя для працы прыкладных праграм бярэ на сябе ''[[сістэмнае праграмнае забеспячэнне]]'', найбольш важным складнікам якога з'яўляецца [[аперацыйная сістэма]].
* [[Okular]]
 
[[Катэгорыя:ІнфарматыкаПраграмаванне]]
[[Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне]]